Читать онлайн "Свіцязь" автора Мицкевич Адам - RuLit - Страница 1

 
...
 
     



Выбрать главу
Загрузка...

Адам Міцкевіч

Свіцязь

Міхалу Верашчаку

Балада
Калі навагрудскія ўбачыш прасторы, Ракітнік разгалісты, нізкі, — Каня супыні ля плужынскага бору, Каб глянуць на возера зблізку.
Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам, Жывіцы настоем смалістым. Там возера Свіцязь, як шыбіна люду, Ляжыць паміж дрэваў цяністых.
Калі пад'язджаеш начною парою І станеш да возера тварам, — Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою Мігціць там і месяцаў пара.
Не знаеш, — з-пад ног, можа, гэта шкляная Ідзе аж да неба дарога Ці неба шкляное скляпенне схіляе Табе аж пад самыя ногі!
І той, другі, бераг убачыць не ў сілах — З вышынямі возера зліта. Нібыта вісіш ты на птахавых крылах У нейкім бяздонні блакіту!
Так ноччу прыемна памыляцца вочы Пры добрай, пры яснай пагодзе. Ды толькі да возера зорнага ноччу 3 храбрэйшых храбрэц падыходзіць.
Бо там вырабляе нячысцік такое! Між хваль вадзяны там плюскоча. Дрыжу, як дзяды мне гавораць пра тое, Успомніць аж страх перад ноччу.
То ў возеры гоман, то лямант вялікі, То ўспыхне агонь сіняваты. Гул бітвы, лязг зброі, жаночыя крыкі, Галошанне, звону раскаты.
А ў міг — дым асядзе і крык суціхае, І толькі лес ціха шапоча, Ды ў возеры хтосьці малітвы чытае, Чуваць сумны голас дзявочы.
А што гэта? Людзі плятуць хто што зможа, На дно ж з іх ніхто не спускаўся. То гэтак раскажуць, то йнакш казку зложаць, А хто з іх да праўды дабраўся?
І пан той, якому ад прадзедаў гэты Куток чарадзейны дастаўся, — І многія зімы, і многія леты Раскрыць таямніцу стараўся.
І ён загадаў: «Лес рубіце і рэжце!..» Чаўны й караблі збудавалі. І невад глыбокі — стоп ажно дзвесце — Вязалі, старанна спляталі.
Я раіў, падказваў, што з Богам патрэбна, Належна рабіць, без паспеху. У касцёлах бліжэйшых далі на малебны. І з Цырына пробашч прыехаў.
На беразе стаў ён, надзеў свае шаты. Крапіў ён вадою святою. Вось пан даў каманду, і ветразі ўзняты, І невад ідзе пад вадою.
І ён валачэ паплаўкі за сабою, Вяроўкі напяты. Глыбока Затоплены невад, ідзе пад вадою Не злоўлена, мусіць, ні вока!
На бераг ужо два крылы узвалілі, Карма, нібы невада рэшта… Ці чулі, якое страхоцце злавілі? Ніхто не паверыць, хоць рэжце!
Аднак вам скажу я: зусім не пачвара, А проста жывая дзяўчына. Шаўковыя косы, бялявая з твару, А вусны яе, як маліна.
На бераг выходзіць. Адны — ўраз наўцёкі, Другія нібы скамянелі. А словы красуні тае сінявокай Прыемна, пяшчотна гучэлі:
«Адкрыю сваю таямніцу народу: Тапельцаў ляжыць тут нямала. Хто толькі спускаўся на гэтыя воды, — На дно таго возера брала.
І ты б, храбры, гэта з дружынай адведаў, Загінуў бы ў спрэчцы няроўнай, Ды шчасце — тут край твайго прадзеда, дзеда, Ты з нашай радні, ты нам кроўны.
За тое, што вы акрапілі тут воды, Па-боску зрабілі чын-чынам, — Маімі Бог вуснамі скажа народу Гісторыю гэтых глыбіняў.
Дзе сёння шуміць бор спрадвечны, вынёслы, Дзе цар-зелле, лозы ды травы; Дзе вашы ўзлятаюць над хвалямі вёслы, — Быў горад калісьці на славу!
Быў Свіцязь, як рыцар, — яму ўся пашана, Жылі ў ім красуні-дзяўчаты. У часы панавання тут князя Тугана Рос горад магутны, багаты.
І лес не шумеў тут дрымотны са смуткам, Звінела калоссе пшаніцы. Адсюль былі бачны муры Навагрудка, — У той час літоўскай сталіцы.
Цар грозны аднойчы напаў на Мендога, Канец прыйшоў ладу й спакою. На ўсю Літву пала бяда і трывога: Заплаціць Мендог галавою?!
Пакуль сцягнуў войска з далёкай граніцы, Да бацькі майго Мендог піша: „Туган! На табе абарона сталіцы, Патрэбна, каб з войскам ты выйшаў“.
Той ліст прачытаўшы, Туган кліча войска: „На бітву! Драмаць нам няможна!..“ І стала адразу пяць тысяч геройскіх, — І конны, і ўзброены кожны.
~ 1 ~

     

 

2011 - 2018