Выбрать главу

Аднак ХVІ ст. стала часам апошняга узлёта турнірнай традыцыі ў Еўропе. З аднаго боку, нягледзячы на настойлівыя пошуку максімальна бяспечных форм правядзення турніраў, яны заставаліся досыць крывавым відовішчам. Гэта засведчыла смерць французскага караля Генрыха ІІ у 1559 г., смяротна параненага абломкам кап’я ў твар. Гэта сведчылі шматлікія калецтвы і смерць менш тытулаваных удзельнікаў амаль кожнага турніра па ўсёй Еўропе. Яшчэ ў 1610 г. на турніры ў Неапалі загінула чатыры рыцары, якія парамі (два на два).19 У той жа час, новыя метады вядзення вайны, калі асноўнае месца на палях бітваў заняла пяхота ці кавалерыя, узброеная агняпальнай зброяй, пазбаўляла турніры практычнага значэння, ператвараючы іх у балаганныя прадстаўленні, здольныя выклікаць у сапраўдных вайскоўцаў толькі паблажлівую ўсмешку. Таму ў ХVІІ ст. турнірная практыка практычна занепадае.

Віды турнірных практыкаванняў у ХV-ХVІ стст.

Больш падрабязнае акцэнтаванне ўвагі на практыцы правядзення турніраў у Еўропе і іх відах абумоўлена тым, што менавита на гэты час прыпадае актыўнае далучэнне феадалаў Вялікага княства Літоўскага да турнірных традыцый. Па-ранейшаму галоўным відам рыцарскіх забаў заставаліся групавыя сутычкі (меле), якія, па сутнасці, і з’яўляліся турнірамі ў поўным сэнсе гэтага слова. Па прычыне значнай колькасці ўдзельнікаў для их правядзення патрабавалася вялікая прастора, таму найчасцей яны праводзіліся па-за межамі горада, на агароджаным месцы.

Найбольш пашыраным варыянтам групавых турніраў з’яўляліся т.зв. палявыя турніры (ням. Feldturnier) і вольныя турніры (ням. Freiturnier). У разглядаемы час яны уключалі два этапы – групавую сутычку і змаганне на мячах. Две каманды рыцараў сутыкаліся ў лінейным парадку, як на полі бою, імкнучыся прарваць шыхт непрыяцеля, выбіць з сядла максімальную колькасць праціўнікаў ці скрышыць як мага большую колькасць коп’яў. Пасля скрышэння коп’яў бой распадаўся на парныя сутычкі на мячах, якія першапачаткова праводзіліся пеша, але ў ХV—ХVІ стст. пераважна конна. Пераможцам лічыўся той, што наносіў суперніку больш удараў. Калі адзін з удзельнікаў турніра хацеў прыпыніць свой удзел у турніры, ён мог знабіць гэта, зняўшы шлем. Падчас правядзення палявых турніраў выкарыстоўвалася звычайныя баявыя коп’і і пласцінавыя даспехі, якія для вольнага турніра ўзмацняліся некаторымі ўзмацняльнымі элементамі.20

У пачатку ХVІ ст. у Германіі з’явіўся так званы турнір на булавах (ням. Kolbenturnier). Ён таксама праводзіўся паміж партыямі рыцараў, колькасць якіх магла дасягаць 20 чалавек. Коп’і на такіх спаборніцтвах не выкарыстоўваліся, а зброяй служыў тупы, але цяжкі меч і булава (“кольба”), даўжынёй да 80 см., вырабленая з цвёрдых парод дрэва. Спачатку ўдзельнікі змагаліся на булавах, а потым браліся за мячы. Даўжыня зброі і яго вага старанна правяраліся суддзямі. Задачай удзельнікаў такога турніра было разбіць у праціўніка нашлемныя ўпрыгожанні, якія мелі геральдычны характар ці сімвалізавалі талісман, падараваны рыцару яго дамай. Па адных звестках, апошні турнір на булавах быў праведзены ў 1487 г., па другіх – такія спаборніцтвы практыкаваліся да першай чвэрці ХVІ ст.21

Адным з варыянтаў турніраў з’яўляўся т.зв. венгерскі турнір, які быў папулярны ў шэрагу краін Еўропы ў ХVІ ст. Падчас іх правядзення шырока выкарыстоўвалася спалучэнне элементаў узброенага спаборніцтва і касцюміраванага маскарада. Галоўнай асаблівасцю венгерскіх турніраў было выкарыстанне спецыфічнага гусарскага ўзбраення – гусарскіх тарчаў замест нямецкіх, венгерскія шаблі, якія часта служылі толькі ўпрыгожаннем, спецыфічныя венгерскія шпоры і г.д.22

Да турнірам у поўным сэнсе гэтага слова належаў таксама пешы турнір. Ён узнік у часы праўлення імператара Максімільяна І і быў яўна звязаны з манерай боя, характэрнай для нямецкіх ландскнехтаў. Удзельнікі такіх турніраў, таксама падзеленыя на дзве каманды, змагаліся праз драўляны бар’ер, але рухаліся не паралельна, а перпендыкулярна яму. Турнір, падобна коннаму палявому, ці вольнаму турніру, складаіся з двух фазаў – змагання на коп’ях (піках) і на мячах. Падчас першай фазы ўдзельнікі імкнуліся зламаць піку праціўніка, пры гэтым сваё кап’ё яны дрымалі дзмюма рукамі, як ландскнехты. Дазвалялася зламаць ад пяці да шасці коп’яў. Забаранялася наносіць удары ніжэй пояса, таму ногі, як правіла, не былі пакрыты даспехамі. Першапачаткова для пешых турніраў выкарыстоіваліся звычайныя пласцінавыя даспехі, аднак у першай палове ХVІ ст. для гэтых мэтаў была сканструявана спецыяльная “зброя”. Яна ўяўляла сабой поўдаспех з закрытым шлемам – прылбіцай. Як ужо адзначалася, другая фаза пешага праводзілася на мячах. Пры гэтым кожны ўдзельнік, як і ў конных турнірах, стараіся нанесці праціўніку максімальна большую колькасць удараў, не выпусціўшы пры гэтым з рук уласную зброю. Найчасцей бой веўся да нанясення пэўнай колькасці ўдараў, пераважна пяці. Пешыя турніры, як правіла, праводзіліся перад коннымі спаборніцтвамі, якія патрабавалі больш часу на падрыхтоўку.23