Выбрать главу

Да згаданага варыянта рэнэта набліжаўся т.зв. “бундрэнэн” (ням. Bundrennen). Пры ўдалым удары кап’ём смецыяльны механізм таксама выкідаў тарчу праціўніка высока ўверх, але пры гэтым яна разляталася на мноства сегментаў. Асаблівасцю тэтага варыянта турнірных сутыкненняў было тое, што тут не прадугледжвалася выкарыстанне падбародніка, парыкрываўшага ніжнюю частку твару. Таму пры няўдалым удары супернікам пагражала смяротная небяспека.

Трапнасць удару была галоўным патрабаваннем да ўдзельнікаў і падчас правядзення “трапнага рэнэна” (ням. Scharfrennen). Вершнік павінен быў ці выбіць праціўніка з сядла, ці моцным ударам кап’я сарваць выгнутую тарчу з крукоў, якія фіксавалі яе на кірасе.27

Як ужо адзначалася, вялікай папулярнасцю карысталіся ў ХV—ХVІ стст. інсцыніроўкі аблогі замкаў (т.зв. шармютцэль), якія ў гэты час праводзіліся з грандыёзным размахам. Галоўнай задачай падобных рыцарскіх забаў было захапіць замак ці ўтрымаць яго. Пры гэтым магла выкарыстохвацца самая разнастайная зброя – ад кветак і пустацелых ядраў, да мячоў, коп’яў і гармат.28

Адным з позніх, але найбольш жывучых відаў рыцарскіх гульняў, былі т.зв. “скачкі за колцам”, якія сталі вельмі папулярнымі ў другой палове ХVІ ст. і практыкаваліся ажно да другой паловы ХVІІІ ст. Удзельнікі “скачак” на поўным скаку імкнкліся патрапіць кап’ём усярэдзіну колца, падвешанага высока ўверсе на шнуры. Распаўсюджанне падобнай забавы сведчыць пра заняпад, які перажывала з канца ХVІ ст. традыцыйная рыцарская практыка капійных сутычак. Уменне моцна наносіць удары праціўніку і вытрымліваць удары ў адказ сталі цаніцца не вельмі высока, тады як узраслі патрабаванні да хуткасці і спрытнасці вершнікаў. Апроч “скачак за колцам”, гэтыя якасці выяўляліся ў такіх спецыфічных відах конных практыкаванняў, як “квінціна” і “карусель”. Прадчас правядзення “квінціны” ўдзельнікі стараліся патрапіць кап’ём у цэнтр шчыта, прымацаванага да манекена, які круціўся вакол слупа і трымаў у руцэ мяшок з пяском. У выпадку промаха манекен рэзка паварочваўся і стукаў мяшком з пяском па спіне рыцара. У “каруселі”, якая з’явілася замест “квінціны” у ХVІІ ст., задачай удзельнікаў было патрапіць у кардонную ці драўляную галаву маўра, размешчаную на слупе.29

Практыкаваліся і зусім ужо нетрадыцыйныя спосабы прадэманстраваць спрыт кавалерыстаў, якія маглі змагацца паміж сабой, шпурляючы адзін у аднаго пустымі глінянымі шарамі, напоўненымі пудрай ці духмянай вадой, пасля чаго пераходзілі да змагання пры дапамозе больш звыклай зброі.30

У прынцыпе, задачай усіх турнірных практыкаванняў было прадэманстраваць уменне валодаць зброяй. Таму барцоўскія прыёмы тут не віталіся. Аднак, у шэрагу выпадкаў, удзельнікі турнірных відовішчаў маглі выклікаць жадаючых на рукапашны бой і тым самым прадэманстраваць сваю фізічную сілу. Падобныя спаборніцтвы мелі месца, напрыклад, у Вене ў 1515 г., дзе былі арганізаваныя пышныя гульні з нагоды сустрэчы імператара Максімільяна І з каралямі Чэхіі, Венгрыі і Польшчы. “Бых паміж чэхамі шляхціц адзін па прозвішчу Стыбіч, муж надзвычай моцны, які, будучы ўжо шчасливы шмат у якіх ганітвах, так пыхлівы, што ўсіх выклікаў [на бой] і абяцаў сто чырвоных залатых таму, што б сябе спрытнейшым і мацнейшым за яго паказаў. Адрываў ён абручы ад колаў возовых, скручваў іх у трубку і зноў раскручваў, ламаў падковы, пасадзіўшы на кожнай руцэ двух чалавек, падымаў іх угару. Ніхто з падобным геркулесам спрабаваць сябе не адважваўся, але ж выступае адзін з дворскіх караля Жыгімонта (караля польскага і вялікага князя літоўскага – Ю.Б.), ледзве 23 гадоў маючы, па прозвішчу Радзіміньскі, той адзін прыняў выклік. Вызначылі дзень, сабралася вялікае мноства гледачоў; увайшлі ўдзельнікі ў шранкі, усе намошчаныя алеем, апоч далоняў, каторыя воскам і смалой нацёрлі. Калі паміж сабой схапіліся, з кожным ударам кроў у іх пырскала. Чэх, схапіўшы паляка пад рукі, хацеў яго здушыць, але паляк, падняўшы рукі ўгару, так моцна ўдарыў чэха ў галаву, што з рук ягоных вырваўся і адразу адной рукой схапіўшы [праціўніка] за горла, другой паміж ног, падняў яго ўверх і, страціўшага прытомнасць, кінуў на зямлю, запатрабаваўшы дамоўлены заклад. Апладысменты ўсіх засведчылі перамогу паляка”.31

Напрыканцы варта ўзгадаць яшчэ адзін від паядынкаў, які нагадваў турніры па форме, але, тым не менш, вельмі мала чаго меў з імі па-сутнасці. Гаворка ідзе пра “судовы паядынак”. Падчас яго ісцец і адказчык высвятлялі сваю рацыю са зброяй у руках, прычым жанчынам і нямоглым дазвалялася выстаўляць замест сябе іншых асоб. Падчас судовых паядынкаў ужывалася баявая зброя, выбар якой залежаў ад адказчыка. У адрозненне ад турніраў, колькасць удараў тут не абмяжоўвалася, а бой працягваўся да смерці аднаго з удзельнікаў ці прызнання ім сваёй віны.32