Выбрать главу
2006

Марадзёры

I ўдзень і ўначы марадзёры арудуюць скрозь, марадзёры! I сярод белага дня, на вачах у людзей, і ў цямрэчы, таемпа.
Марадзеры — адвеку вядомае гнюснае племя, зводу якому няма. Марадзёры рабуюць мёртвых — здзіраюць адзенне, абутак і іншыя рэчы. Звычайна, з палеглых на бойным полі і яшчэ не зарытых у дол ваяроў.
Але ў гэтых, у сённяшніх нашых, разлік адмысловы: гэтыя з мёртвых сыноў і дачок Беларусі зрываюць нацельныя крыжыкі — амулеты багаславення, — іх веру, іх гонар, іх памяць. Сарванае — прадаюць: золата ўсё ж такі! Ці ссрабро. Ну а хоць бы і медзь... Гэтым патрэбна паспець душы абрабаваць.
2006

Расхмарыцца...

Расхмарыцца, сыдзе-сплыве за далёкі, сляпы і глухі небасхіл чорная навісь, і выблісне сонца, пасля — і зусім распагодзіцца, і будуць пазумкваць вясёлыя пчолкі і лянотна-паважна пагудваць у тон ім чмялі, — на нашай, усё яшчэ ў красках і зёлках, зямлі.
2006

Аб рыфме «свабоду — народу»

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.

Янка Купала
Вы памыляецеся, пане наватар, Калі, на пацеху якому звыроду, Смяецеся з рыфмы «свабоду — народу» Як з прымітыўнай, нічога не вартай.
Можа, у нашай мове ёсць Лепшая да слова «народу» сугучнасць? Лепшая зместам і духам спалучнасць? Дык засведчыце: вось яна, вось — Болей сэнсоўная, Больш адпаведная, Болей змястоўная, Больш запаветная...
У нашай паэзіі, пане, «Свабоду — народу» — Не проста сугучча. Гэта — лёс, Гэта — кон, Гэта — клятва: Ніводным радком не сагнуцца. У нашай паэзіі Самая моцная рыфма — Тая, што з сэрца, Якое ад болю ахрыпла.
Як у Купалы ў трынаццатым, У дваццатым і дваццаць шостым... У нашай паэзіі Самая страшная доля — Застацца «малым-недарослым».
Калі будзеце шчыра маліцца Беларускаму богу Сварогу, Вы прыйдзеце — Веру і не хачу памыліцца — Да сугучча «Народу — Свабоду».
Да яго ідуць праз пакуты, Праз боль ідуць люты, пякучы, Да сябе не знаючы літасці, Душу вызваляючы з сытасці...
Зрэшты, кожнаму рупіць сваё, Можна й гуляць У вершыкі-хахачкі, Хіхачкі, хохмачкі... Іх безліч на свеце — Лматараў пазабаўляць, Сугуччы няведамыя знаходзячы.
Дык гэта на свеце! А ў Беларусі да слова «народа» Сёння адзінае трэба сугучча: С В А Б О Д А !
Ліпень 2006 г.

Пра порткі

Між калег, крутых і порсткіх, Я — апошні на паяўцы, Хто насіў са зрэб'я порткі, Фарбаваныя ў рудаўцы.
Так, іх шылі мне са зрэб'я. А каб выгляд мелі файны — Фарбаваць было іх трэба У рудой балотнай твані.
Вось іх мама й фарбавала У імшарным іржавінні. Як я ў іх фарсіў, бывала, — Зразумець вы ўсё ж павінны.
Як ішоў я па дзядзінцы — Мне ўвесь свет тады зайздросціў. Больш, чым вам у новых джынсах У зялёным тым жа ўзросце.
Пэўна, больш. I болын я імі Даражыў. Хаця б за тое, Што другіх не меў. Аднымі Быў шчаслівы пагатове.
Памяць, свенчаная ў горы, — Штука, знаеце, такая, Што каторых-некаторых Аж па смерць не адпускае.
I дыктуе ўсё ім: густы, Меркі, прынцыпы, пагляды. Бо — датуль і беларус ты, Покуль помніш лёс пракляты.
Ну, а іншых цешыць, жывіць Дух зусім-зусім інакшы. Памяць фарбамі чужымі Перакрэслілі крыж-накрыж.