Выбрать главу
За первой цепью смерть идет И за второю смерть, За третьей цепью смерть идет И за четвертой смерть, За пятой цепью смерть идет И за шестою смерть. А за седьмой — отец идет, Сожжен огнем на треть.

Балада «Вяртанне» — таксама пра бацьку, пра салдата, што не прыйшоў з Вялікай Айчыннай, і таксама пра лёс народа — пра неўтаймаваны, несціханы боль мільёнаў удоў і сірот.

Шел отец, шел отец невредим Через минное поле, Превратился в клубящийся дым — Ни могилы, ни боли. Мама, мама, война не вернет... Не гляди на дорогу. Столб крутящейся пыли идет Через поле к порогу. Словно машет из пыли рука, Светят очи живые. Шевелятся открытки на дне сундука Фронтовые. Всякий раз, когда мать его ждет,— Через поле и пашню Столб крутящейся пыли бредет, Одинокий и страшный.

Гэта — фальклор? Не, вядома. Гэта — сучасны і па зместу і па мастацкай структуры верш. Але без фальклорнай асновы, без ведання «страшных» казак з неверагоднымі пераўтварэннямі, міфічных паданняў і павер'яў пра мерцвякоў і здані — без усяго гэтага напэўна б яго не было. Верш уяўляе сабой мастацкі сінтэз фальклору і сучаснай паэтычнай культуры. За фальклорнай умоўнасцю — рэалістычная карціна вайны, прычым, вайны іменна нашай эпохі, а не далёкіх эпічных часоў,— вайны, у якой чалавек адразу пераўтвараецца ў «клубящийся дым — ни могилы, ни боли». А ў глыбінях зместу — адчуванне сённяшняй пагрозы вайны і пратэст сённяшняга чалавека, які не хоча, якому страшна раптам зрабіцца слупам дыму і пылу.

Цікавае і арыгінальнае пераламленне старога казачнага сюжэта ў прызме вельмі актуальнай сёння тэмы бачым мы ў вершы Ю. Кузняцова «Атомная сказка». Сучасны Іванушка, пайшоўшы, як і яго папярэднік, за стралой, узяў лягушку-царэўну.

— Пригодится на правое дело! — Положил он лягушку в платок. Вскрыл ей белое царское тело И пустил электрический ток. В долгих муках она умирала, В каждой жилке стучали века. И улыбка познанья играла На счастливом лице дурака.

Пра што гэта маленькая казка-прытча? Пра небяспечную, калі хочаце — жахлівую сілу прагматызму і бездухоўнасці, пра сутыкненне ўзброенага ведамі Спажыўца і Красы, пра неабходнасць задумацца над тым, як ратаваць ад апетыту «дзелавых» Іванушкаў і Хараство, і Паэзію, і самога Чалавека.

Не, не пара здаваць у архіў фальклор, калі з яго дапамогай можна так уразліва сказаць пра самае хвалюючае і балючае для ўсяго чалавецтва! Ды такая пара і не наступіць ніколі, бо кожная эпоха будзе прачытваць яго нанава і будзе адкрываць у ім неспазнаныя духоўныя каштоўнасці.

Іначай, праз іншае, чым у Кузняцова, але гэтак жа сама трывала зраслася з народна-фальклорнай глебай таленавітая спелая лірыка А. Чухонцава. Да фальклорных вобразаў і сюжэтаў Чухонцаў звяртаецца рэдка, і паэтычны стыль яго іншы — больш канкрэтна-рэалістычны. Але ў яго кнізе паэзіі літаральна на кожнай старонцы бліскаюць, свецяцца, зіхацяць перлы народнай афарыстыкі, вобразнай і мудрай мовы людзей працы. Яго піітэт да трапнага народнага слоўца — незвычайны! Няма каго назваць у сучаснай рускай паэзіі, хто мог бы параўнацца з ім у гэтых адносінах. Прыказкі і прымаўкі, прыгаворкі, народныя параўнанні, прастамоўныя пазвы і азначэнні, устойлівыя характарыстыкі, ідыёмы і фразеалагізмы — усё гэта ўплецена ў яго ўласную мову так, што і не вылучыш, і не выкінеш, і не заменіш. Гэта яго натуральная мова — багатая, сакавітая, сапраўдная руская мова, якой наўрад ці Можна навучыцца па кніжках. Дадамо, што традыцыйныя ўстойлівыя словазвароты Чухонцаў нярэдка разбурае і перайначвае, абнаўляе структурна і семантычна, і тым самым актывізуе слова ў радку.

Не тяжко пьянство, да похмелье тяжело: набрешут досыту, а свалят на Баркова. Такое семя крохоборское пошло, что за пятак себя же выпороть готово. («Барков»)