Выбрать главу

Мужчына: Гэтай вось 10 год, гэтаму 12, а трэцьцяму 8. (падбірае крэслаь да дзяўчынкі) Зоя, скажы па італьянску: — Да хуткага пабачаньня.

Дзяўчынка: Я забылася ўжо.

Мужчына: (нездаволена) Ты заўсёды не памятаеш… тады ўнукі па беларуску, разам: — Добрага дня вам! (дзеці уторвуюць за ім) А па дарозе да дому яшчэ іншую песьню прасьпеваем: — Ах пайду, пайду я лугам… (пачыная нямоцна пеяць, дзеці торуць ямуь сьпеў аціхае калі апошнім зьнікае Мужчынаь Алена ідзе да Недбайлы)

Алена: Яны напэўна калі ішлі сюды «зязюлю» сьпявалі?.. Хай будзе каму небудзь вясёла…

Недбайла: (таксама ад ейнага настрою) Ты напраўду зьбіраешся паехаць ад гэтуль?

Алена: (бяз увагі на пытаньняь духатворна)…памятаеш пасьля вайны, сустрэўшыся з табой, ты цьвердзіў: з Беларусі ніколі ня еду, я паміраў за яе, а не загінуў, значыць дзеля яе жыву. Я усе твае гутаркі памятаю. Сяньня я жадаю успамінаць. успамінаць усё. Усё што было з мною, нават пра каменчыкі што ляжаць на дварэ нашае цялібы хачу успамінаць… У маёй душы сяньня благое адчуваньня, ведаю што існую і бачу Нядбайлу… Цімка, дзе ты — памажы, растлумач маё адчуваньня…

Недбайла: (не дае дакончыць) Алюся, не маладзею, здаецца! Раблюся зайздросным. Гавары, успамінай пра ўсё, але не мешай Зыбайлу ў твае успаміны…

Алена: (бадай выхоплівае вуду з Недайблавых рук) Кінь стаяць над ракой. Мы-ж адны! Та не падумаў мяне зноў пацалаваць. (адступае крыху) За тое ў Нядбайлы поўны збор пацалункаў калі Алюся апыноўваецца на ягонай кватэры. (кідае вуду на ўзьбярэжжа)

Нядбайла: Алюся, няўжо ты хочыш растацца з мной? Алюся, гэта будзе зьдек.

Алена: (але несварліва) Не падыходзь да мяне. Валей, слухай мяне.

Нядбайла: гавары, але не пра яго, Зыбайлу.

Алена: О, якая шчырая, неадступная зайздрасьць ад каханьня! каханец мой, я пачынаю любіць Зыбайлу! Пражыць столькі год бяз каханьня, і раптам пачынаю любіць каханьням, сапраўдным каханьням яго… Ах, не! Моўкні! Моўкні! Я палохаюся сябе, і я сяньня бы гэтая рака цячэ, а па ўзьбярэжжы ейным бяз неякага сполаху расьце тоесамая стагодзямі, і тые, і ня тые людзі па ўзьбярэжжу ходзяць, і ім нішто мае цярплівасьці й пакуты.

Нядбайла: (бліжэй да Алены) Ты сталася іншай… успамінай Алюся.

Алена: (перамена настроям)…даўней калі студэнткай была і лісты дапатрабаваньня ад Недбайлы атрымовала, муж мой Зыбайла прыежджаў на адпачынак у Рагачоў. Скардзіўся каленымі пабітымі, мулякамі на плячох ад кулямёта — афіцэрам вышэўшым вучыўся. Аджа я слухала ягоныя скаргі, а думала пра цябе, і быццам адстала у лекцыях па старасьветнай літаратуры, уторна чытала Гамэраву Адысэю (гульліва) Я хачу шмат што ўспамінаць… (пазірае па скраю ракі-узьбярэжжу ідзе Цімка й Зыбайлаь Зыбайла час ад часу трымае правіцу каля вока) Яны вяртаюцца, шмат шкада не ўспомніла табе…

Недбайла: (ціхотна, барзьліва) Алюся, дзеля чаго мы перажываем, што трэба яшчэ больш адчуваць і мець?

Алена: (бадай абыякаваь пазіраючы у бок ЦІмкі й Зыбайлы) Та-а-к… абы адчуваць.

Цімка: (калі падыйшлі разам із Зыбайлам, да Алены як заўсёды зналуску) Сястра, мы зноў ваяўнікі. А ніякага хістаньня прашу. Паміж намі двумя біблійная лягэнда уторылася… (Алена падыходзіць да Зыбайлы спрабуе адняць ягоную руку ад вокаь ён не дазваляеь Цімка адзадзя яе)

Алена: (да Цімкі) Што здарылася? Скажы хоць раз коратка і даўцемлява! (Нядбайла ад няведамкі прыняць удзел, пахаджвае то да Алены, то да Зыбайлы)

Зыбайла: (апускае руку у той час калі Алена зварачвалася да Цімкі) Не хвалюй яго. Я дараваў яму адразу. Крыху патоўпаліся між сабой. (да ЦІмкі) Дазволім яшчэ раз, пры сьведках, прыціснуць рукі дружбай, хай сястра глядзіць мы больш ня ворагі. (спакойна) Мы пабіліся. Я расказаў яму пра сон мінулай ночы, а пасьля успомніў тоё-сея пра вайну… (каманда па афіцэрску зрабіў крок на месцы) …але Цімка не ўмея бочыцца: астаўся добрым салдатам з другой вайны. (праводзіць рукой па патыліцы)…але не паслухмяны.

Цімка: (працягвае руку Зыбайлу) Дарую табе і я — дружба! (трымае руку надалей, зналусна) А гісторыю Другой вайны, павучаць і памятаць, належыць мне, а табе толькі сьніць яе рахубы. (выпускае руку)

Нядбайла: Адно зноў не пабецеся. (на яго не зварачваюць увагуь чуцень перарыўны клёкат буслоў у скараёх пушчы)

Зыбайла: (далікатна на левай пяце досіць шпарка павярнуўся да Алены) Тэлеграму атрымаў, па тэлефоны пагаварыў пакуль ты купалася. Тыдзень буду лавіць рыбу… можа з Цімкам… а тады, тады? Бывай! Зноў лісты буду пісаць і слаць да цябе… Мушу у армейскі запас вярнуцца — маладых салдат навучаць…

Алена: (нэрвова) Ня ўжо зноў вайна?

Зыбайла: Я афіцэр, Алена! Я умею лічыць салдат, я умею навучаць іх, але войны не лічу. Мне ўсёдна колькі іх было або будзе.