Выбрать главу

Нядбайла: Хадзем ад гэтуль.

Цімка: (сам сабе) Восьмы дзень Зыбайлавай нядзелі пачаўся.

Нядбайла: Хадзем ад гэтуль памалу.

Цімка: А я пабуду тут… куды дзевацца мне? Успамінайце свае успаміны.

Урачыстасьць у садзе

(драматычны???)

Дзея 1-я

Самук і Яніна

Самук: (пазірае на ручны гадзіньнік) Ужо час быць ёй тут. Яна прасіла пабачыцца з Уладзімерам а гэтай гадзіне. (падыходзіць да вакна, за якім сонечны дзень) Яніна, усё што ты гаварыла мне… (адыходзіць ад вакна) згаждаюся, бо кажаш праўду, самую сапраўдную праўду… Маё жыцьцё ідзе торнай дарогай. Нават і гэтая цялесная прыць мусіць здабывацца зярпеньнем, злосьцяй і блізу крывёй…

Яніна: (урыўна) Хадзем ад гэтуль, забудземся на яе. (цалуе Самука) Калісьці там, камандуючы намі, ты прывучаў нас не праймацца сілай ворагавай, і перамога пойдзе тады, калі не ад вырашэньня, дык можа ад наканаваньня. (шчыльней да яго, ня моцным гутарам) У ўсётакі ты не разумеш мяне. Мне фармальнасьці шлюбныя не патрэбныя. Нам абаім не па васемнаццаць гадоў, мы аджылі юнацкую нясмеласьць каханьня. Або-ж ведаем у нашых сэрцах чагосьці іншага, чымсьці жарсьці маладосьці. Мы абое хочым быць даражонымі сябрамі жыцьця, каб памятаць, пакуль жывем, што мы жылі й перажылі ўсё добрае і благое ў жыцьці…

Самук: (міла усьміхнуўсяь таксама ня моцным гутарам) Ах, ты скаберніца! Хоча, каб родзічы на магіле ейнай сьвечкі палілі, і каб суседзі патухаць не давалі!

Яніна: Мы свае самі паставім. Жыцьцё сваім! (ашчапіўшы Самука) Даражоны мой, мы людзі, ня дай Бог, гэтага слова: прызвычаіліся самі сабе напамінаць, што людзьмі ёсьціка. (адступіўшыся) Я жанчына ня горшая за яе, таксама чагосьці ад жыцьця дамагалася й дамаглася. Калі была вучаніцай яшчэ, мне заўсёды думалася: я зусім старая. А вось цяпер, калі сорак пяць заўтра стане, я не ўяўляю сябе старой, а — маладой вучаніцай, з ахапкам кніжак пад рукой вяртаюся з школы. (падумаўшы) Даражоны мой! Я кахаю цябе! Ты можаш мець ад мяне ўсё, што мужчына жадае…

Самук: (бадай бязуважліва да ейнай гутаркі)… не бачыўся зь ёй блізу ад часу сканчэньня вайны… ты кажыш, што яна папаўнела, зрабілася на выгляд паважнай, і нават ці не далікатнай. (махнуўшы рукой) Даруй, Яніна, я зноў уторвую ня мужчынскія словы.

Яніна: (пошчукна яму па шчацэ) Я шмат памагла табе… бяз мяне, пэўна памятаеш, не ведаў, як радыё-тэлеграмы слаць…

Самук: Яна, ты хочаш злаваць мяне, ці дапамагчы перажыць маё роднае?

Яніна: (сядае да крэсла) Самук, набярыся харобрасьці, цярпеньня, і тады перажывеш гэтую неспадзеўную турботу.

Самук: Я чуў парады твае, але яны… яны шмат не парадзяць мне… (нарсьціва) Я-ж выгадаваў яго! Я турботай пра яго, выказаў, што ёсьць я й што жыве ён.

Яніна: Ці-ж я адбіраю яго ад цябе? Не! Я толькі напамінаю: ужо пара ацурацца яе, забыцца пра жанчыну, якая жадае ведаць цябе… Ах, не, гэта твая справа! (пярэрва) Я з аднае вёскі з табой. Ты памятаеш: на Купальне ў мае валасы камок дзядоў укруціў? Вось ад тае Купальскае начы я й пакахала цябе. І цяпер, хоць памяць — вялікая хлусьня для радасьці, помню: ты ахамянуўся сваёй дурнасьцяй, пачаў памагаць выбіраць з маіх валасоў дзяды. Рукі твае краналіся маёй галавы, і часам аблічча… мне люба было. Успамінаю цябе чароўным і мілым па сяняшні дзень…

Самук: Яніна, не ўпершыню слухаю твае ўспаміны. (паказвае на сьцяну) Але там, за сьцяной, даражоная. (падыходзіць да сьцяны, прыкладае вуха) Ня чуваць. Хадзем у сад.

Яніна: Хадзем… Хто перашкаджае табе: я, ці яна?

Самук: Хадзем ад гэтуль. (але не выходзіць) У садзе ёсьць схоўныя месцы, каб у вакно сынавага пакою падглядзець… Магу на клён узьлезці, з густых галінаў назіраць… Ах, мой Уладзімер! Як добра, што з гэтым імём жывеш!.. Яніна, неўжо ён не падобны на мяне?.. Не адказвай. Адны і тые падозраньні… Хадзем адгэтуль… Не-е!

Яніна: А я думаю. Лепш выйдзем у сад. І не хавайся на клёне, ці за клёнам, а-а… за мной. (выходзіць першая, за ёю — Самук)

Дзея 2-я

Сад. У воддалі, зьлева відаць возера і лес. Летні час. папаўдні.

Самук: (сядае каля сталаь на стале шашачная дошка і бязладна рас???нае даміно) Я тут нарадзіўся, я тут падрастаў. Там, на паўдзёвым скраю саду, калісьці стаялі пчаліныя карані. Рой выйдзе — дзед і бацька працу маюць: бегаюць, дымяць каля рою, прыкладваюць вохкую гліну да уджаліных месцаў. Часта пчолы і мяне кусалі… (пярэрва) Ах, шмат што ёсьць успамінаць! Ледзь-ледзь, чалавек пачынае старэць, успаміны зь мінулага, хаця-не-хаця, бы ураджай пасьпелы, убірай.