Выбрать главу

(блізу асудліва)

Як мне раздумаць?

Я слова з Бібліі знайшоў тлумачанае

асуднасьцяй — справядлівасьць

маіх дзеяў…

Чаму пазычанае ад самаго сябе

жаданьні

зьнібліва глядзяцца ў канчаткі?

Жывога кажнага жаруць жывыя!

А я жыву, каб здарыцца, жыву яшчэ.

Не ўцягну сябе

ў лапы сьмерці хутка.

(пэўна)

… краскі трэба зноў цішком зьбіраць.

А шмат іх трэба, шмат — праца лёгкая.

Але чуюся, кагадзе, камяньком мізэрным,

у цёку шпаркім ручая ляснога.

(гладзіць далоняй па лобу)

Будоўля… каля замку… недалёка замку.

Хто пачаў?

Да млынара цяпер… да млынара.

—---------------

Сяліба Млынара

Невялікі са із стаўком, за ім пачынаецца лесь навакол сялібы ўсё агледжанаь зьмярканьне летняе, ледзь ветранае.

Пустэльнік (уваходзіць у хату, бы ўласная)

Мір людзям у гэтай хаце,

і Хрыста багаславенства да самай сьмерці!

(у хаце нікога няма)

Гы-ху-у-м… Ціхата. Куткі з куткамі размаўляюць,

чакаюць гаспадароў вяртаньня.

(выходзіцьь прыслухаўся, у садзе нягучны

жаночы сьпеў)

— Я сьпяю, як апаўночы

краскі пжюць красу зямлі,

як лісьце восень не дачакаўшы,

ужо на долы аплылі.

Як пастухі ў час даждлівы

шукаюць сховы пад вярбінай…

(песьня спыняеццаь спатыкаецца з Ганкай, яна

ідзе із саду)

Дзяўчыне млынара, багаславенства!

(Ганка сьхіляецца і хрысьціцца)

А дзе млынар?

Ганка

Там на ветраку. Заўсёды там.

Яму няма ані спачыну, -

днём і ноччу меле ён

зярнё з арудаў, князявае.

Якраз і вецер ня сьціхае,

дык час дармо згубіць няможна.

Пустэльнік (панятліва)

Ага!.. А ты скажы: той афіцэр,

што з бацькам некалі спаткаўся,

дзе ён жыве?

Ганка

Тут, у нас. Дзе яму дзявацца?

З людзьмі із вёсак навакольных

у лесе, там, складае ён

будынак велікаваты.

Людзей знаходзіць, бо-ж па вайне

ўсе пры голадзе, -

хлеб надзённы прагнуць мець.

Войчым плаціць ім няскупа.

Усе здаволены, і нават

яны ў песьнях яго хваляць…

(Ганка спакмечвае няўвагу да ейнай

гутаркіь яна вельмі дбалая да хахаваньняў

Пустэльніка)

Пустэльнік (адыйшоўшы крыху ад Ганкіь

у звычаі — да сябе)

Пакуль спраўляюся цярпліва распаўсюджваць

сілу волі — наумеры жыватворныя:

даць іншае на зямлі жыцьцё,

яны трызьненьні душы свае, прыгонныя,

наўпрацяжкі, як і раней,

падмураста будуюцца пад мае жаданьні…

(азіраецца на Ганку)

Збавіцелем ішоў у сьвет,

ды колькі вёрстаў адыйшоўся пэўным?

Колькі дзён я захапляўся ў іх разьмене?

А ўжо сьхіліліся нада мной яны,

запавет з грудзей, што дыхаюць яшчэ,

па-свойму зжывіць,

маўляў, пакінены для іх,

абгрызены я касьцяляк.

(упэўнена, крыху ступіўшы далей)

Мне разгоністая на сустрач буравея, — а нішто!

І позіркі сумленьня маіх дзей, — разводзьдзя слоў…

Я вярнуўся да мясьцін сваіх,

дзе прад Богам усьцяжы моўкнуць,

дзе кожны тут хвалюцца ўзор

пачуцьцям сьмерці,

і хіліцца ў церпкую адданасьць

зноў нараджэньня мець, нашчадкаў песьціць…

(прывычнае, укорнае — глядзіць на неба)

Божа, як сьцергі гэтую нягожасьць і красатосьць для іх

вядома толькі мне,

мне аднаму заўсёды!

Ганка (голасна прапануе)

Ёсьць у нас штодня квасны сядзёр жытнёвы, -

можа, ойча, спрагу наталіць жадае?

Пустэльнік (ідзе да яе)

Вялікі коўш, не пашкадуй, -

адзіным магам выпжю, -

я спрагу асьцюдзяню адразу.

(садзіцца, падыйшоўшы, на ўслон каля хатыь

пляскае нямоцна далоняй па шчацэь Ганка прыносіць

вядзёрь з каўшом сядзёру падыходзіць да вакна)

Але-ж, ці гэта можна?

(глядзіць у вакно хаты, бы ў люстэрка, — яму

недзівоцтваь як заўсёды, да самога сабе)

Мроілася: адзіны я

даткнуўся непапяленьняў біблійнай мудрасьці.

Яна, ачуненая ў розуме маім,

вучыла, ня любіць пакуты чалавека,

чалавекам прыхільна даная.

(надалей каля вакнаь Ганка прыслухоўваецца,

і азіраецца на ветрак)

Але ці можна гэта,

адолець і расьцярушыць яўнасьцяй?..

(адыходзіць ад вакнаь бы нікога каля яго)

… з часін заўсёдных я лавіць цяпер пачаў

перакананьне зусім іншае:

свабоду роду кажнаму аддай,

ці падаруй —

хай блукаюць зроднена ў сваіх пасобях.