Выбрать главу

Свабоды шорах ніколі не палохае

таго, хто думае, раздольна весьціцца

супраціўна злу і разбурэньню…

Ганка (хцівая да гутаркі)

Ойча, сьвятога напісаньня ня кемлю я,

і вам распытамі ня буду дакучаць.

Але насьціцца ў грудзёх дзявочых

нянавісьць раскрыўдная да людзей чужых —

ад іх уся бяда, пакуль свая адна.

Пустэльнік

О-о, ты разумная!

(скратная далікатнасьць да Ганкі, таму што ён

думае нешта добрае для сябе)

Вераю Гасподняй усё дзіця прынятае,

дай пацалую я цябе сьвятым цалункам.

(ён лосьціць ёй радасьць для свае задавольнасьці,

але гэтак, каб рознасьць у захаваньні

не заўважалася)

Навошта памінаць бядоты, -

ты, можа, блага ня жывеш?

Ганка (наўмысна дазваляе пацалунак)

Я пачала палохацца млынара… твайго.

Пустэльнік (урыўна)

Майго? Зь ік крывёй я незнаёмы,

хоць прорасьць дзеяў паміж намі ёсьць…

Павуціннай гутаркі ня снуй прад мной,

кажы ўсё, кажы, як ёсьць.

Ганка (з дурнаватай шчырасьцяй)

… ён бацька мне няродны,

ды роднасьць добрую ад яго шаную —

з блуклівым Хвёдарам разжюшаныя зрабіліся.

Ойча, паглядзі, які палац будуюць,

і чамусьці нават у пасьпеху…

Пустэльнік (сьвяточна)

Няхай! Мо там камусьці трэба зімаваць…

Ты разумная, і ты ўцемлі:

у маім жыцьці ўзнёслыя тварэньні сілу маюць,

блізу іх вызваліў з цямніц турэмных.

Дзіця маё люботнае,

дробязямі будзённымі не прыймайся.

Жыві ймгненьням дня, як я…

Не-е! Я крыху ня тое.

Ты чула і не забывайся гэтага,

я-ж князь, бадай, цяпер —

уладца замку і яго абшараў,

і не вяртаюся ў будан лясны я зноў

чытаць царыскія расказы з Бібліі

ад дня штодзень.

Ганка (абыякава)

Чула, ойча, спадкабёрца ты,

абы пачуць.

Захапляцца нечым у днёх маіх…

Хочацца мне, ойча,

словам называць цябе адным: ойча,

бо-ж каму, тады апавядаць,

мой смутак, а часам і прынуку?

Пустэльнік (зацікаўлена)

Ты — прыгожая, нат прынуку церпіш?

(Пустэльнік — ён божы чалавек, яму так можна

паводзіцца — паўкружна ходзіць каля Ганкіь і як

заўсёды — сам сабе)

І над ёй прынука?.. Звінаваціць каго хочаш?

А як з прынукай чорта нада мной?

Няўжо з натоўпу я

азначаным ня выйду?

Вялікі Божа, ужо даўно-даўнютка,

ганюся за Табой нічым абдараваны —

хоць раз мяне зьвядзі ўсоблена

з палукаю гарэньняў:

дазволь мне іншае ўзяць і чуліць

ад людзей, што сябе ня любяць.

(адыходзіць ад Ганкі да Млынаровага садуь Ганка

несамавіта азірае Пустэльніка, а тады садзіцца

на парозе ў хатуь Пустэльнік сам сабе)

Учора ледзь забойца быў, а можа, гэткім стаўся?

Над багацям сьмерцяў багравець жадаў.

А сяньня, Божа, я сьвяты прыцемак,

мальбой зьняможаны жаданых прызначэньняў,

не прашу вянок ускласьці мне на голаў.

Здагадайся сам! Ты вечнасьць разумееш.

(пярацца позіркна на дрэва ўпобач)

Пакутю я моцай завяршэньня,

а можа, угадзіў, дзе Біблія грабе не зграблеўшы?

Але дух сьвяты ўсчолены і няўсчолены,

цябе хваліць я не забудуся.

(блізу шапотна)

Божа, нарэшце ахінуўся ўзлётамі жыцьця:

душа і воля, турботаў надхкасьць,

завіх штодзённы, няўхільны

абыдзённым трутням ня прымоўкне.

(а тады ўсьмешліва-прыхабна)

Брыдкія і скажоныя ў мяне прасілі помач,

пакуль жыў у пушчы адзінотным.

Убожнай кармілі сытнай,

што нават часу не ставала

страўнік паражніць надоваль,

і мусіў стаць праз шчыліны ў будане,

бо-ж глядзелі, куды пайшоў, ды прытуліўся.

Ваду зачэрпвалі із ручая уводаль —

для іх была сьвятая.

(абхлопна далонямі правёў па абліччыь ён

увесь пераменьлівы)

Праца грэшная не бязглудзіцца —

быць хачу су… су… сужэнцам…

Неспадзеўны дзень —

у самую пару вярнуўся я

да мясьцін сваіх.

Ухіліцца нельга прадвесьні дзён

майго спатканьня.

Гадзіны змушваюць, барздзяць хапацца,

як цда цела болесьць чутная.

Няма нічога, што мяне стрымае.

Дзяўчына Млынара — прыгожая.

(ідзе да Ганкі — яна няздзіўленаяь а ён

разумее: сутакацца з неспадзеўкамі яму

дазволена — яна ніжэйшая)

Я на калені не стану прад табой. Ня можна мне.

Але дзявочай нагароды выпрашу: