Выбрать главу

(Ганка хоча нешта сказаць, але Млынар ідзе

да Хведараь падыйшоўшы, некалькі разоў шоргнуў

абуткам па падлозе, а тады нягучна да яго)

Бог значыць час: каму заснуць —

дзеля сябе ўшчэмлены супакой душы.

У снох найлепш прысьніць грахі свае,

з уздыхамі віноўнасьці самаму сабе,

чым чуць іх, ходзячы, ад людзей,

бо ведаюць яны: твае грахі знаёмы ім.

(зірнуўшы у бок Ганкіь правіцай-пясьцей, бы

крыло птушкі пасьля палёту)

Цяліца маладая род насіць жадала

ад злога чалавека,

сьпяліць у жываце сваім,

у помачах ласкі мацеры…

(Ён ведаее: яму так трэба заховаццаь Уверліва,

усьмешна, прыкладае рукі да грудзей)

Усё натужліва ў жыцьці.

Само жыцьцё баіцца

што пачало жыцевіць.

Існасьці быцьця — шматкі надзённыя,

нас злом шмуляць дасягла-звязана:

зло губіцца знаёмым злом…

(азірае гасьцей, яны для яго — затулістая сьцяна,

за якой нешта творыцца, адбываеццаь зноў зьвятраецца да Хведара)

У чалавека з розумам здаровым

спагада ёсьць, і яна — разборлівая.

Пасьля жахаў справядлівасьці кеміцца:

жахаў нетварэнец быў,

а сьведкам можа, пагардлівым хадзіў

разямістай.???

Хведар (таксама ціхотна)

Розніцы асуднасьцяў тваіх

цяпер ня кемлю я…

(ададзя, кранаецца вопраткі Млынара)

… але чаму ён крыхлінай раптоўна злёг?

Млынар (наводдаль адыходзіць і зноў

вяртаецца да Хведара)

Ачуняе…

Дрыгае нагамі… хрыпіць яшчэ…

(ня вельмі клапотна)

А можа, перадаў атруты?

Я-ж толькі пагнусіцца над ім зьбіраўся

і слоў дзярмо зьвязанае, калючае

прынагодзіў скласьці

на галаву яго.

Ганка (падыходзіць, датыкаецца грудзей

Пустэльніка)

Ня дыхае ўжо… Ён сканаў…

(думае абняць Пустэльніка, але адхінуласяь

зіркна на Млынара, Хведара і гасьцей)

Ён сканаў… на вуснах пена…

Млынар (да гасьцей, што асталіся каля

Пустэльніка)

Адступецеся, госьці даражоныя!

Вам месца там — гасьцеце!

Воблікам сьвятым наш ойча ачуняе.

Гасьцеце люба — сябе не забывайцеся!

(надалей, наўзбоччу Хведара, ціха, ня вельмі

ўсхвалявана)

Ты гібель іншых бачыў

цяпер і гэтае маё,

запамятай бяз асуджэньня.

А калі толькі? — асудзі тайком свае душы.

Ты-ж здраду не таіў да мяне бліжняга…

Здарылася! Пасьпешлівыя грахі мае няхай

асыпяцца ў грахі сувеяў зь іншымі.

(годна, з чалавечай суровасьцяй)

Мае разам зь ім асвойтваліся, з Пустэльнікам.

Ганка (падбягае да музыкаў)

Весялосьць спынеце!

Чалавек сьвяты… наш ойча

памірае, можа!

Адзін з музыкаў (раптоўна, ябыякава, але лагодна)

Чуюць вушы — мы ня граем!

Нагода выпіць ёсьць — будаўнікі гасьцююць.

(Ганка зьбянтэжана адыходзіць ад музыкаў,

сядае каля гасьцейь некаторыя пазіраюць на яеь

яна частка іхнага жыцьця)

Млынар (рупліва, пачуўшы Ганку)

Госьці, весяліцеся!

Сьвяты ойча із замку апжянеў.

Не ўсё сьвятое сьвятым даецца!

(зноў да Хведара)

А можа, акалеў?

Сьмерць сваю ня выкінуў із свайго цела?

(струнгліва, бы ёсьць карысьць паказаць сваю

постаць, азірае хутка прысутныхь зноў да

Хведара)

З вачэй змываюць сьлёзы і радасьці, і смутак.

Без вачэй хаўтурнага галашэньня мы

ў вогкасьці мягкой зямлі, напэўна,

прыгарнём курганам сьвятога чалавека.

Зямля асунецца,

асыпецца з кургана ўзвысь…

Путнікі стамлёныя — не перашкодзіць ім,

хутчэй убачыць,

што здаўна за курганом жывуць у сёлах людзі…

А я і ты?

Пра іншых потым, мо скажу.

А ці навошта голас кідаць мой

ды тых, што жызнуць сваёй Айчынай

ад нашых прашчураў?

Не зрабіліся яны

прыхлебнымі чужакамі.

(пераменьліва і цнотна)

Ветру промахі ветрак мой зловіць.

Я таксама загадзя сутоліў і злавіў

(сам добра ведаеш)

Пустэльніка пустэчу дзікую.

(зноў да гасьцей)

Весяліцеся!

Ад мёду хмельнага ойча наш

апоўначы адыдзе, а мо надранкам.

Сьвяточна-шчыра пабарзьдзіць аддана

мальбу за нас адправіць Богу.

(Млынар пэўніцца: ніякай схваткі супраць яго

дзяньняў ня будзеь зноў да Хведара, бы вяшчун-

казальнікь навогул Млынар і Хведар размаўляюць

міжсобску сьцішана)

… мы адыйдземся ад яго бяз плачу,

і ваўкі скуголіць ня будуць доўга: