Выбрать главу

Дзея 4-я.

Краявід поўны сонца. Ад дарогі, па якой ідуць Алена і Цімка у воддалі бор, аж да дарогі муражаная сенажаць і поле з недасьпелым абожжам. Яны ідуць памалу. На скраю дарогі Алена села на камень што выглядае што высечаная на ім лаўка. Стаўляе упобач кашолку, папраўляе валасы, закручае іх у куклу. Цімка спыняецца адзадзя каменя, апіраецца на яго, глядзіць у бок далавы паміж борам і дарогай. Ад камня паварот дарогі зарослы дзікай бузіной.

Алена: Пасяджу крыху. Можа Недбайла дагоніць нас, напэўна не загаворацца з нашым Зыбайлам. (Цімка водзіць кругі пальцамі па каменю, ён быццам ня слухае яе) Я сёньня, брат мой, і сумная і вясёлая. (пазірае у прасьцяг) Табе нясьмешна чуць: вясёлая і сумная ёсьць сёньня я?

Цімка: (прытна праводзіць пальцам усьцяж каменя) Сястра, што ты сказала: гэмятрычная, нявылічаная формула, здаецца мне… Сястра, я паважаю цябе, я даражу цябе. Ня памятай благое ад мяне. Я люблю і шкадую усіх.

Алена: (не азіраючыся, спатыкае Цімківа аблічча, міла праводзіць даланёй па ім) Мы сяньня ня пойдзем на магіліцы. Мы пойдзем да іх у думах. Уявім што яны жывуць… А яны-ж маладымі памерлі.

Цімка: Вельмі рана. Ім было-б цяпер 60 год. Над імі вечнасьць.

Алена: Мы-б памагалі ім. Яны-б цешыліся намі… Ціма, памятаеш, тата пасеяў лішні сажань зямлі гарохам. Да нас прышоў міліцыянэр, пісаў доўга пратакол мочучы хэмічны аловак сьлюной, а скончаўшы, сказаў, тату: — Падпішы, грамадзянін!… Тата адмовіўся. Міліцыянэе з сінімі вуснамі ад алавіка, загадаў яму: — А, ну, правальвайце, за мной!… Тата пайшоў за ім. Мама не плакала, а плакала я, падцягнуўшы калены пад самы твар, і ты таксама плакаў схаваўшыся за мае плечы.

Цімка: Усё мінае — успаміны.

Алена: Я не люблю мінулае.

Цімка: Вось і разьвітайся з мінулым. Мінулае — слых, які дабавяць у навіны здароныя сяньня.

Алена: (быццам, неказаўшы ранейшае) Але і будачая — даль пад час ванроўкі. Трэба яе прайсьці, або праехаць. (азіраецца на Цімку) Я ніколі не гаварыла гэтак. Сяньня на маім сэрцы нейкі грэх чуецца.

Цімка: (махануўшы рукой) Пераконваць у сучаснасьці пра грахі, бы пераконваць: у двадцатым стагодзьдзі, усе брытанцы задумалі перасяліцца у Францую. Грахі царкоўныя няхай напамінаюцца ад іх няміла і нягрэшна. Грахі асуджвай але карыстайся імі зноў…

Алена: (ці не перарваць ягоную гутарку) Ты заўсёды разумны… Ціма, няўжо ты хворы?

Цімка: Мне ўсёдна што мной здарылася, а можа неспадзеўна сталася. Мне плоцяць рэнту як інваліду вайны, і штодзённая жыцьцё плавае каля мяне, і мае адчуваньні існаваньня кранаюцца яго. Сястра, з вялікай шаноўнасьцяй руплюся пра цябе… (рэзка праводзіць пальцам у прасторы)…ах, не — я у любасьці да усіх!

Алена: (устае) А іх няма… ні Нядбайлы, ні ЗЫбайлы. (далоніць па камні-валуне) Камень астанецца тым самым: камень. Мы яго, Цімка, ня створым меншым. (сьмяецца)

Цімка: (захоплена) Ён прыціскае складкі зямлі каб мы маглі хадзіць па ёй пакуль памром…

Алена: Цімка, Цімка, мой даражоны брат!… (неспадзеўна зьяўляецца селянін з касой праз плячо)

Селянін: Добрага ранку вам! (ідзе далей, на хаду) Нядзеля, а папрацаваць ня блага. (Цімку) Твой бацька казаў гэта. (адыходзіць)

Цімка: (пазіраючы яму усьлед, бы з жаўнерскай выпраўкай) Сястра, нашаму суседу усё ідзе па старому. Пра сваё наканаваньня ня думае. Пагаруе толькі тады калі каса добра ня косіць…

Алена: (бярэ Цімку пад руку) А мне сумна сяньня. Каб ня ты, я ніколі ня думала: я жыву, жыву дзеля сябе, дзеля кагосьці.

Цімка: Усё мінуе сястра. (шчыра хіхікае) на ўсё — сэзон. (адступіўшы ад Алены) Вясна — пачатак адбудовыь лета — адчуваньня радасьці ад працыь восен прыходзіць — бы газэты пішуць пра нязгозы, пра парушэньні межаў дзяржавы, пра тое чыя свабоды лепшыя, а чыя благіяь а пасьля восені — зіма прыходзіць, а зіма — сьмерць. (бярэ Алену за руку) Хадзем, сястра, да ракі. Дзень сяньня — — сьвята на зямлі! Здаецца, крылы, і я паляцеў-бы над узгоркамі над нівамі, над вёскамі… А люблю маю краіну!

Алена: І я люблю.

Цімка: (як заўсёды, з раптоўнай пераменай уражаньня) Сястра, калі народ-нацыя у небясьпецы вялікай, ён робіцца наіўным, забывае на???сваю багатую гісторыю — спадзяецца яму памогуць іншыя народы. Але — шыш! У гэткія дбі растуць дурныя фанатакі веры й палітыкі. А народная маса паднявольнік. Сястра, нам не патрэбен Кромвель каб даць такі-сякі парадак і закон.