Выбрать главу

(зьяўляецца Нядбайла з вудамі апрануты па спортаўнаму)

Нядбайла: (вясёлы, да Алены) Алюся, Цімка напэўна навучае: што зло найбольш імпэтнае, чымсьці дабро…

Алена: Ад Зыбайлы павучыўся?

Цімка: Састра, дабро трымаецца людзьмі, як нявольнік. Але даць дабру празьмерную волю яно яшчэ горшага зла. Гістарычна-матэматычная формула: давядзі й адкажы: будзе!

Алена: (да Недайлы) Ты нешта за вельмі самапэўны. (бліжэй да яго, нямоцна) Ня крыўдзіце Цімку! Ад Зыбайлы не набярэшся не паважаць яго.

Недбайла: (бы не зразумеўшы Алену) Мы пераможым! Пераможым начальнікаў у раённых аддзелах, пераможым і прыроду. Я падлічыў што рэчка Мажайка патрэбная казулям ды птушкам, за дзьве часіны вылівае ў раку адну тону вады…

Алена: Вы усе двое — дзіця малое.

Цімка: (падняўшы пэўна руку) Ура! Не барзьдзі, сястра!.. Самая сьмешная, Недбайла, калі людзі кажуць: перамагаць прыроду. чалавек часьлінка прыроды. Ён моліцца ёй і забывае яе. Яна празмерба шчырая да нас, яна здраждьвае патаемнасьць магчымае творнасьці. Калі не палохаецеся слухаць бязьбожжу у маёй гутарыцы, тады паверце: Ярыла наш харчаваўся усялякай пладзінёй не дзеля таго каб быць нягрэшным перад Тварцом, а таму што ягоная цялесная моц раўнялася першапачатнай моцы Першатворнасьці прыроды… Мабыць, сьмяхотна для вас?..

Алена: (урыўна) Мужчыны як заўсёды мужчыны. Будзьце хоць раз, ах ня ведаю, як сказаць, кім быць! Кагадзе, дзядок, сусед наш, мінуў нас, і для мяне ягоная палатняная кашуля вышатая чырвонамі ніткамі, ягоныя шызыя валасы, для мяне больш гаворуць чымсьці ваша рэчка з тонай вады у дзьве часіны.

Недбайла: (махнуўшы рукой) Гайда да ракі! Чаго стаяць тут? (бярэ Алену пад руку) Я чуў Цімку вайсковую пэнсію хочуць абсекчы? (да Цімкі) Колькі атрымоваеш пэнсіі?

Алена: (за Цімку) Яму стане яе. А не стане, я памагу.

Нядбайла: (пяшчотна да Алены) Памагу і я.

Цімка: Дзякую! Навошта рупіцца апекай над мной? (скідае кашулю не пазіраючы на Алену і Недабайлу) Я упрашуся чытаць лекцыі па гісторыі. Я-ж гісторык!

Алена: (бярэ Цімку пад руку — яна паміж Цімкі й Недбайлы) Мой даражоны брат! Ты увесь у сваёй уладзе. Ты будзеш да самай сьмерці з мной. Ты будзеш чытаць лекцыі па гісторыі… і вучні твае — чалавечкі стануцца дарослымі, будуць змагацца, працаваць, і будзе у іх сызон мацеры і бацькі, й будзе сызон у іх, што людзі ня любяць з прадвеку… Хадзем, хадзем, мужчыны. (пазіраючы на Недбайлу) Ціма наш сапраўдны сябра, і… больш чым сябра! (ахінае Недбайлу аберучь Цімка вольны не глядзіць на іхь перакідвае кашулю з рукі на рукуь ідзе першым)

Цімка: Да ракі пара… Самі сабе не заксьцянеце ад любасьці. (зьнікае за кустамі бузіны)

Алена: Да ракі, да ракі! Усьплёскі хваляў будзе мне музыка. Наша музыка!

Недбайла: (цалуе Аленуь ідуць) Алюся, ты сяньня збантэжная…

Алена: Мне шкада Цімку… мне шка-а-да і цябе… я віноўная. Я! Я!

Недбайла: Даруй што сказаў: зьбянтэжана… На вачах тваіх сьлёзы — навошта?

Алена: Не. (з хлусьлівай устмешкай) Праз іх усё ляпей бачацца і адчуваецца. А сяньня яны можа бы як Дабрыдзень і Дапабачаньня. (ідуць памалу у прасьцінку за Цімкам) Пачаў, дык і канчай… Віноўная я. Жанчына заўсёды віноўная — яе цела абяўляе віноўнасьць. (праводзіць па жывату)

Нядбайла: Ня крыўдзі мяне, Алюся! (цалуе ейную руку) Мне шкада Цімку. Наш плян гаці не падрымалі… не зацьвердзілі. Мяне у раённай адміністрацыі, назвалі: аднасобнік. Па іхнаму усё жыцьцё пачынаецца і жыве як імі надумаецца. А рэчка поўная вады цячэ, а было-б не аднасобнікі, ад дзяржавы, рэчка запоўнілася якаснай рыбай, і электрака здабывалася бадай за дарэмна для усяго мястэчка і суседніх вёсак.

Алена: Ты зь ім застаўся. Зыбайла прыдзе ці не? 9прытка выцірае хусьцінкай сьлёзыь спыняюцца)

Недбайла: Ня ведаю… Якая чароўная раніца! Я хачу крыкнуць. Мне люба чуць рэха…

Алена: (урыўна)…мы і так ужо зьвязаныя, сплецены рэхай сваіх адносінаў.

Дзея 5.

Рака. У воддалі нямоцныя скрыкі дзяцей. Іхныя скрыкі то зьнікаюць, то зноў мацнеюць. Алена сядзіць на пяшчаным узьбярэжжы. Нядбайла прыладжвае вуду лавіць рыбу. Цімка стаіць склаўшы рукі на грудзі, глядзіць у просьвінь за ракой. Цімка надалей бяз кашулі.

Алена: Калі быць на прыродзе дык я люблю быць там дзе яна нярушная людзьмі. Добра што мы адыйшліся ад урочашча з баракамі каля майго дому. (да Недбайлы) Ты любіш пад нагамі шорах пяску ці травы, ці мо рып падлогі ў бараках і скрыкі суседзяў да самай раніцы?

Недбайла: (закідвае вуду) Як калі, Алюся… Ты сяньня нясьцерпная у адчуваньні да прыроды. (сьвядомка усьміхаецца)