Андрэй не разумеў, чаму гэта раёнка — несаліднае выданне, але дапытвацца, тым больш спрачацца з Вялеськам не адважваўся.
У абласной, рэспубліканскіх газетах з яго нарысаў, замалёвак рабілі невялічкія допісы. Толькі двойчы далі радкоў па сто. Гэта, канечне, вельмі васмучала. I больш за ўсё — што, апроч прозвішчаў, лічбаў, у матэрыялахі нічога ад таго, што пісаў, не заставалася.
— Хэ, даівак! — супакойваў Янка Вялеська.— Усіх правяць. Нават тых, хто гадамі сядзіць у рэдакцыях. Не панікуй, не вешай носа! Набівай руку, прыглядвайся, як пішуць на рэспубліканскім узроўні… Ну, завядзі сабе ў звычку чытаць з алоўкам, матай на вус удалыя «хады», «павароты», ёмкія фразы, лаві свежыя тэмы…
Праз гэтую Янкаву параду і трапіў у гісторыю, пра якую аж цяпер успамінаць брыдка…
…Неяк на гарышчы сярод рознага шмацця на вочы выпадкова трапіла зжаўцелая старая газета з вялікім, больш чым на «падвал», артыкулам. Прабег вачыма — і прыкіреў, не мог адарвацца. Нічога падобнага чытаць яшчэ не даводзілася. Галоўнае — можна было падумаць, што аўтар пісаў менавіта пра іх вёску, толькі змяніўшы назву і прозвішчы. Самыя звычайныя будзённыя рэчы, якія штодня бачыць, не зважае, тут свяціліся, ззялі, набывалі значнасць, нейкую незразумелую таемную сілу. Два дні хадзіў пад гіпнозным уздзеяннем таго артыкула, раз дзесяць сядаў пісаць нешта падобнае, але ўсё, што атрымоўвалася, і блізка не ішло, сам бачыў, было шэрым, бясколерным, прэсным у параўнанні са старою газетай. О, якой чорнай зайздрасцю зайздросціў таму аўтару! Пэўна, толькі за адзін такі артыкул без усялякіх экзаменаў прынялі б на факультэт журналістыкі…
I спакусіў нячысцік…
Рукі трэсліся, як апускаў пакет у паштовую скрынку…
Праз тыдні два з рэдакцыі прыйшло пісьмо. Страх браў распячатаць канверт, тым больш — дома была сястра. Напусціўшы на сябе абыякавасць, сунуў пісьмо ў кішэню, пачакаў трохі і гэтак, між іншым, падаўся на вуліцу, а самога аж пот прабіраў. Нырнуў у сад за кусты парэчак, дзе была яго запаветная схованка…
Пісьмо, на дзіва, было напісана ад рукі, роўным, амаль каліграфічным почыркам. Імгненна, адным позірках ахапіў напісанае — і сэрца зайшлося, сам не ведаў ад чаго — радасці ці страху. Супрацоўнік, які бязлітасна бракаваў яго матэрыялы, віншаваў з удачай, адзначаў вялікі прагрэс у яго творчасці, паведамляў, што артыкул рыхтуецца да друку…
Гэтае дваістае пачуццё радасці і страху не пакідала ні на хвіліну, аж пакуль не прыйшло яшчэ адно пісьмо — на гэты раз надрукаванае на машынцы, за подпісам загадчыка аддзела…
Знайшлі, аказалася, тую газету… Дакладней, не газету, а кнігу — аўтар быў вядомы публіцыст, лаўрэат нейкай прэміі.
Саромілі за плагіят, адмаўляліся мець справу…
III
Андрэй ляжаў на нарах, прыкінуўшыся, што спіць, хоць сон, з якім яшчэ нядаўна змагаўся, як толькі мог, зараз ні за што не хацеў прыходзіць.
Арыштанты зацята «віставалі», бесперапынку курылі «Астру» — танныя, але крэпкія цыгарэты, і ўсё было ахутана тытунёвым воблакам, асабліва смуродлівым і едкім у сырасці — у вёсцы сказалі б: хоць святых вынось. Нясцерпна цягнула на кашаль, аднак адчайна стрымліваўся, сам не ведаючы: а навошта? 3 тугою і асуджанасцю думаў: можна атруціцца, сканаць да раніцы. 3 бяссонніцы — і адразу ў вечны сон, на піва к праайцу Абраму…
У галаву лезлі змрочныя думкі, адна змрачней за другую, бы невясёлая згадка, што да раніцы можна прадстаць перад суровымі вачыма праайца Абрама, разварушыла памяць, і папаўзло з усіх яе куткоў рознае недарэчнае, прыкрае, нават тое, што, здавалася, даўным-даўно забыта, пра што і ўспамінаць брыдка…
Усплыў ходкі газетны штамп-прыём: у ідэальных, як анёлы, герояў журналісты не прамінаюць спытаць: маўляў, як вы пражылі б жыццё, каб можна было пачаць усё спачатку? Ён і сам не раз карыстаўся гэтым апрабаваным з эфектным стандартна-бадзёрым адказам прыёмам: паўтарыў бы ўсё спачатку, нічога не схацеў бы мяняць… А каб самому задаць такое пытанне? Хацеў бы ён паўтарыць усё спачатку? Ні за што! Як, пэўна, і тыя, хто адказвае з разлікам на публіку, ці проста сябры-газетчыкі прыпісваюць ім дзеля прыгожага слоўца. Інакш жыў бы… А як інакш? Ва ўсякім разе — не так…
Сяннік быў мулкі, падушка — як камень, пахла струхлелай саломай, потам, яшчэ нечым незразумелым, непрыемным. Асцярожна перавярнуўся на спіну, сагнутымі ў локцях рукамі закрыў вочы, загадаў сабе: спаць, спаць, спаць!..
Але цела не жадала падпарадкоўвацца гэтаму разумнаму загаду. Амаль ведаў, што не засне: заўсёды, калі выб’ецца са сну ў пачатку ночы — бяссонніца забяспечана. Хіба толькі пад самую раніцу на хвіліну-другую праваліцца ў паўдрымоцце, якое з вялікай нацяжкаю можна назваць сном. А потым увесь дяень будзе пакутаваць ад млявасці, апатыі, сноўдацца, як мо-края курыца. Заўтра ж, як ніколі, трэба быць свежым, у форме…