Але складзецца ўсё зусім ня так, як напрарочыла дурная замежніца. Усе думалі, што Ніндзя – стары плюгавы дзед, такі стары, што даўно ўжо не кіруе гатэлем і нічога не разумее, акрамя аголенай цыцкі, але выявілася, ён сачыў за ўсім, і, даведаўся пра паводзіны Сыбілы, пра тое, што тая пашырае свае паўнамоцтвы да бессаромных памераў і катуе галоўнага мэнэджара. Пракантраляваўшы працу яе мужа, Ніндзя выявіць шматлікія крадзяжы грошай і бескантрольнае сутэнэрства па гатэлі, а таксама здраду жонцы – да здрады Ніндзя вельмі сур’ёзна ставіцца!
За дзьве хвіліны Сыбіла, галоўны маркетоляг, і Амар Алі Айамар, дырэктар гатэлю, будуць выкінутыя на памыйку з пагрозай суда, а за імі паляцяць іх найлепшыя сябры: начны мэнэджар Хасан, дурная сяброўка Сыбілы, якая бясплатна карыстаецца паслугамі спа-цэнтру й рэстарацыяй Сабакакал, а таксама колькі дарагіх прастытутак больш ня будуць мець права нават зьявіцца на лобі-бары ў фае гатэлю, ня тое, каб у нумарох.
Міхаліна пасьпее толькі пазваніць Сыбіле і коратка паслаць яе ў дупу, пакуль тая будзе яшчэ на тэрыторыі Беларусі. Праз два тыдні, акрыяўшы, галоўны мэнэджар атрымае павышэньне на працы, ёй прапануюць быць намесьніцай дырэктара гатэлю.
Істотныя рэчы тут, у гатэлі, адбываюцца вельмі хутка і часта пралятаюць з шумам і бляскам, як камэты, пакідаючы пасьля сябе доўгі хвост абмеркаваньняў, плётак і чутак.
Сьпіс
Ёсьць такая добрая завядзёнка ў сьвеце: дзяржавы стараюцца падтрымліваць адна адну й часта дзеля пашырэньня досьведу й кругагляду мяняюцца сваімі студэнтамі, прафэсарамі, ваеннымі, спартсмэнамі… Гэтым разам нашае МУС адаслала сто беларусаў у Катар на тры месяцы, а Катарскае МУС, у сваю чаргу, выслала сто катарцаў на тры месяцы ў Менск. Трымайце, калі ласка, рабіце зь імі, што хочаце. Як звычайна, на расьсяленьне ў інтэрнаты й гатэлі гораду просяць вышэйшыя дзяржаўныя ўстановы, а калі гатэлі ўпарцяцца і словамі іх угаварыць не атрымліваецца, выпісваецца прымусовы загад.
Амар Алі Айамар толькі заступіў на пасаду і яшчэ дрэнна быў знаёмы з гэтымі беларускімі завядзёнкамі, таму па сваёй прастаце ўзяў на сябе сто катарцаў і ў кожны вольны двухпакаёвы нумар разьмясьціў па пяць дарослых мужчын. Вядома ж, ён такім дурнем аказаўся адзіны на горад, бо ўсе гатэлі пасьпелі абвясьціць сябе перапоўненымі й замоўленымі ажно да канца лета.
Так, дзея адбывалася ўлетку. Катарцам тут было прывольна: ніякага сухога закону, амаль аголеныя жанчыны шпацырюць па вуліцах… Кожную раніцу зборы на ваенным палігоне, лекцыі ў МУС, пасьля абеду адпачынак.
Катарцы, мякка кажучы, былі ня надта ахайныя, нумары ў гатэлі за тры месяцы былі даведзены да жудаснага стану, дырэктар хадзіў і чырванеў, абяцаў сабе ніколі ня быць такім неабачлівым. Катарцы, у сваю чаргу, варылі пяльмені ў ракавінах у ванных пакоях з дапамогаю падагравальніка, праз вокны нацягвалі вяроўкі й вонкі вывешвалі сушыцца свае шкарпэткі й майткі, саколкі й штаны. Гэта было лета трэшу ў цэнтры горада, усе баяліся хадзіць праз гатэльную вуліцу, бо паўсюль увечары швэндаліся дзікія барбары. Анягож, калі ў нас ва ўзброеных сілах служаць і працуюць адны бязмозглыя нахабнікі, то ў іх таксама ёсьць свае катарскія шабаны, быдла-хлопцы з мабільнікамі й семкамі, якія паступаюць на службу ў МУС дзеля гонару, пагонаў і ільготнай кватэры. Карацей, усё як у нас, толькі адзіная рэч – усе катарцы падобныя да няголеных татараманголаў, ім бы яшчэ шаблі й на коней – карціна атрымаецца дасканалай.
Але што катарцы, яны прыехалі часова, іх дзяржава спраўна плоціць ім катарскія заробкі, тут яны паны, ядуць ікру, сьмярдзяць і рыгаюць, і мараць пра беларускую бабу, абавязкова бляндынку, каб прысунуць ёй троху, у рот даць, ну, карацей, як звычайна, каб потым дома, у сваім любімым бары альбо на лаўцы каля дома распавядаць сябрам пра беларускі сэкс і паказваць фоткі з аголенай “наташай” са сваіх мабільнікаў.
Катарцам ня шчасьціла, два месяцы ўсе яны хадзілі з сухастоем. Беларускія жанчыны баяліся іх як вагню… Бо малпы яны, гэтыя стэпавыя, валасатыя барбары…
Што рабіць? Што рабіць? Што рабіць?! Плачуць сто катарцаў сьлязьмі гора, ніхто іх тут ня любіць, ніхто не разумее, самотныя яны ўсе, пакутнічкі. Неяк жнівеньскім цёплым вечарам у холе гатэля зьявіліся дзьве дзяўчыны, статныя, прыгожыя, сьветлавалосыя, манерныя, але бескультурныя й нахабныя. Кожная трымала па аркушы паперы й жавала жуйку. Абедзьве падышлі да рэцэпцыі й выклалі на драўляны стэнд па дзьве тысячы эўра.
– Гэта стандартная працэнтная стаўка за жанчыну ў нумар, – прамовіла адна зь дзяўчын і нахабна паглядзела ў вочы парцье, якая разгубілася, бо стандартны ўнёсак за “лэдзі ў нумар”, па-першае, плаціць мужчына альбо сума ўключаецца ў рахунак за нумар, і па-другое, гэта каштуе сорак эўра.