Выбрать главу
      Пад яварам у халадочку, Пакуль што будзе. Пад вечар, нібы зорка тая, З вянком Марыя выйшла з гаю. А перад ёй Фавор[228]-гара, Як бы з золата-серабра, У небе высіцца і ззяе, Аж вочы слепіць. Падняла На той Фавор свае святыя Вочкі лагодныя Марыя З усмешкай ціхай. Заняла Казу з казлятачкам з-пад гаю I заспявала: — Раю! раю! Цёмны гаю! Ці я маладая, Мілы божа, У тваім раю Ці я пагуляю, Нагуляюся?                   Дый змоўкла I азірнулася наўкола, На рукі кэзлянё ўзяла I весяленькая пайшла На хутар бондараў убогі. Ідучы, казлянё-нябогу, Нібы малое на руках, Яна пагушквала, гайдала, Да ўлоння ціха прытуляла I цалавала. Казлянё, Як быццам тое кацянё, Ляжала ціха, не крычала, На ўлонні песцілася ўдала. I мілі дзве з тым казлянём Яна амаль не танцавала. I не ўтамілася. Стары Глядзеў, сумуючы пад тынам, I ўжо даўно сваю дзяціну Здалёку згледзіў, прывітаў I запытаўся: — Дзе ты, ў бога Забавілася так, нябога? Хадзем у кушчу[229], адпачынь Ды за вячэру сядзем разам З вясёлым госцем маладым. Хадзем жа, дочухна. Які? Які то госць? А з Назарэта[230] Зайшоў да нас падначаваць. Ён кажа: — Божжа благадаць На старую Елізавету[231] Учора раненька зышла, Учора, кажа, прывяла Дзіцёнка-сына. А Захары Стары назваў яго Іанам. Дык бачыш што! — А госць разуты, Умыты з кушчы выступаў У белым чысценькім хітоне, Як намалёваны ён ззяў I велічна стаў на парозе I, пакланіўшыся, вітаў Марыю ціха. Ёй, нябозе, Аж дзіўна стала. Госць стаяў I сапраўды нібы заззяў. Марыя на яго зірнула, I боязь нейкую адчула, I прыгарнулася ад страху Да Ёсіфа свайго старога. А потым госця маладога Прасіла, нібы павяла Вачамі ў кушчу. Прынясла Вады чысцюсенькай з крыніцы Ды малако і сыр казліцы Ім на вячэру падала. Сама ж не ела, не піла, Ў куточку ціхенька стаяла Ды ўсё маўкліва пазірала I слухала, як малады, Дзівосны госць той гаварыў. I словы гутаркі жывыя У душу падалі Марыі, I ў сэрцы стыла і пякло! — У Іудзеі не было,— Прамовіў госць,— таго ніколі, Што зараз станецца. Рабі! Звястун вялікае глаголы Засее праўду на зямлі! I вырастуць, і пажнямо I ў жытніцы мы зберамо Святыя зерні. Я месію Іду людзям апавясціць,— I памалілася Марыя Перад апосталам.                              Гарыць Агеньчык ціха у жарніцы. А Ёсіф праведны сядзіць Ды думае. Ужо зарніцы На небе ясным узышлі. Марыя ўстала і пайшла З гляком па воду да крыніцы. I госць за ёю і ў ярочку Дагнаў Марыю...                          Халадочкам Да ўсходу сонца правяла Аж да самае Тыверыяды Святога весніка. I рада, Радзюсенька сабе прыйшла Дадому.               Жджэ яго Марыя. А вусны, шчокі маладыя Тым часам блекнуць. Вочы ёй Туманам засціць. «Ты не той, Не той цяпер, Марыя, стала, Наш цвет, аздоблены красой! — Прамовіў Ёсіф.— Дзіва стала З табою, дочухна мая! Марыя, трэба нам звянчацца, А то...— Не вымавіў — заб’юць, На вуліцы.— Затым схавацца Ў сваім аазісе. I ў пуць...» Марыя ўбогі скарб збірала Ды цяжка плакала, рыдала.
      I вось яны сабе ідуць, Забраўшы скарб увесь на плечы. Між скарбу конаўка. Сказаць, Можна было б яе прадаць Ды хустку ёй купіць дарэчы, Дый за павенчанне аддаць.
      О старча праведны, багаты! Не ад Сіёна благадаць: Яна з твае убогай хаты Нам узвясцілася. Калі б Прачыстай ёй не даў ты руку, Рабамі беднымі былі б, Дагэтуль мерлі бы. О мука! О цяжкая душы нуда! Не вас, гаротных, мне шкада, Сляпыя, бедныя душою,
вернуться

228

Фавор — гара над Тыверыядскім возерам.

вернуться

229

Кушча — курэнь, хата.

вернуться

230

Назарэт — горад у Галілеі.

вернуться

231

Елізавета па еванельскай легендзе — сваячка Марыі і маці Іаана Хрысціцеля.