Выбрать главу
                  Журбою Не наклічу сабе долі, Калі так не маю. Няхай злыдні жывуць тры дні — Я іх захаваю, Захаваю змяю люту Каля свайго сэрца, Каб і вораг не пабачыў, Як гора смяецца... Няхай думка, як груган той, Лётае ды крача, А сэрцайка салавейкам Шчабеча ды плача Цішком — людзі не пабачаць, То й не засмяюцца... Не ўцірайце ж мае слёзы — Няхай сабе льюцца, Хай чужое паліваюць Поле днём і ночай, Пакуль поп той не засыпле Чужым пяском вочы... Вось яно як... А рабіць што? Журба не паможа. Хто ж зайздросціць сіраціне, Карай таго, божа!
      Ой вы, думы, мае думы, Кветкі мае, дзеці! Гадаваў вас, даглядаў вас, Дзе ж мне вас падзеці? На Ўкраіну йдзеце, думы! — На нашу Ўкраіну, Пад платамі, сіратамі, А я — тут загіну. З сэрцам стрэнецеся шчырым I з словам ласкавым, Там вы знойдзеце і праўду, А йшчэ, можа, й славу...
      Прывітай жа, мая маці! Мая Украіна! Маіх дзетак неразумных, Як роднага сына!
С.-Пецярбург 1839

ПЕРАБЕНДЗЯ[9]

      Перабендзя сляпы, стары — Хто яго не знае! Ён усюды блукаецца Ды на кобзе йграе. А хто йграе, таго знаюць I дзякуюць людзі. Ён тугу ім разганяе, Хоць сам светам нудзіць. Пад тынамі бедачына Днюе і начуе, Няма яму ў свеце хаты; Нядоля жартуе Са старога, як з малога, А ён хоць бы слова — Сядзе сабе, заспявае: «Не шумі, дуброва!» Заспявае дый успомніць, Што ён сіраціна, Пажурбуе, пасумуе, Седзячы пад тынам.
      Вось такі ён, Перабендзя, Стары ды хімерны! Заспявае пра Чалога[10], На Гарліцу зверне; З дзяўчатамі на выгане — Грыца ды вяснянку, А калі ў шынку з хлапцамі — Сэрбіна, Шынкарку; З жанатымі на банкеце (Дзе свякруха злая) — Пра таполю — ліху долю, А потым — у гаю; Пра Лазара — на кірмашы, Ці, каб тое зналі, Цяжка-важка заспявае, Як сеч руйнавалі. Вось такі ён, Перабендзя, Стары ды хімерны! Заспявае, засмяецца, А на слёзы зверне.       Вецер вее, павявае, Па полі гуляе. Кабзар сядзіць на магіле Ды на кобзе йграе. Вакол яго стэп, як мора, Кавылём хістае; За магілаю — магіла, А там — чуць мільгае. Вус яго сівы, чупрыну Вецер развявае, То паслухае, прылёгшы, Як кабзар спявае; Як сэрца смяецца, як вочанькі плачуць... Паслухаў... павеяў...       Стары знайшоў схоў На магіле ў стэпу, каб ніхто не бачыў, Каб вецер па полі словы паразмёў, Каб людзі не чулі — гэта ж божжа слова, Гэта сэрца з богам зважна гутарыць, Гэта сэрца славу шчабеча багову, А думка край свету на хмары ляціць. Арлом сізакрылым лятае, лунае, Аж сіняе неба крыллем дастае; Спачыне на сонцы, яго запытае, Дзе яно начуе? Як яно ўстае? Паслухае мора, што яно гавора? Гару запытае: «Чаго ты нямая?» Ды ізноў на неба, бо на зямлі гора, Бо на ёй, шырокай, куточка не мае Той вось, хто ўсё знае, той вось,                                      хто ўсё чуе: Што мора гавора, дзе сонца начуе — Яго ў гэтым свеце ніхто не прымае. Адзін ён між імі, як месяц высокі. Яго знаюць людзі, бо носіць зямля... А як бы пачулі, што ён адзінокі, Пяе на магіле, з морам размаўляе,— Дык божае слова яны б асмяялі, Дурнем бы назвалі, ад сябе прагналі. «Няхай па-над морам,— сказалі б,—                                      гуляе!»
вернуться

9

Перабендзя — дзівакаваты, добры, гаваркі чалавек.

вернуться

10

Чалы Сава — гістарычная асоба і персанаж народнай песні. Здрадзіў гайдамакам і быў імі пакараны ў 1741 г.