Выбрать главу
А сіротцы хай не сніцца, Не сніцца ніколі! Цяжка, нудна разважаці, А маўчаць не ўмею... Вылівайся ж, слова-слёзы: Сонейка не грэе, Не высушыць. Падзялюся Маімі слязамі... Ды не з братам, не з сястрою — З нямымі сцянамі На чужыне... А пакуль што — Да карчмы вярнуся: Што там робіцца?                            Жыдзюга Трасецца, сагнуўся Над каганцам, лічыць грошы Ля ложка, пракляты. А на ложку... Ох, аж душна! Белы ручаняты Раскідала, раскрылася... Як кветачка ў гаю Чырванее, а пазуха... Пазухі не мае... Разарвана... Мабыць, душна У пярыне спаці Адзінокай, маладзенькай; Не з кім размаўляці — Адна шэпча... Нехрышчонка — Адно летуценне! Гэта дочка, а во бацька — Чортава кішэня. Хайка песціцца старая Ў пярынах паганых. Дзе ж Ярэма? Ўзяўшы торбу, Паплёўся ў Вільшану.

КАНФЕДЭРАТЫ

      «Адчыняй, пракляты жыдзе! Бо будзеш біты... Адчыняй! Ламеце дзверы, пакуль выйдзе Стары паскуда!»                           «Пачакай! Чакайце, зараз!»                           «Нагаямі Свінячча вуха! Жартаваць, Ці што, ты хочаш?»                             «Я? З панамі? Крый божа! Зараз, дайце ўстаць, Ясне панове!» (Цішком — «свінні».) «Пане палкоўніку, ламай!» Упалі дзверы... а нагаем Б’е ўздоўжку па жыдоўскай спіне. «Здароў, свіння! Здароў, жыдзе! Здароў, чортаў сыне!» Ды нагаем, ды нагаем. А жыд сагнуў спіну: «Не жартуйце, ясне пане!» «Вечар добры ў хату! Йшчэ раз шэльму! Йшчэ раз!.. годзе! Выбачай, пракляты! Добры вечар! А дзе дочка?» «Умярла, панове!» «Лжэш ты, Юда! Нагаямі!» Сыпяцца нанова... «Ой, паночкі, ей жа богу! Ўжо дачкі не маю!» «Брэшаш, шэльма!»                              «Калі лгу я, Няхай бог карае!» «Не бог, а мы. Прызнавайся!» «На што б меў хаваці Я жывую? Няхай, божа, На мяне пракляцце!» «Ха, ха, ха, ха!.. Чорт, панове, Літанне[34] спявае. Хрысціся!»                 «А як жа гэта? Далібог, не знаю». «Во, глядзі як!»                        Лях хрысціцца, А за ім і Юда. «Брава! Брава! Ахрысцілі! За такое ж цуда Барыша нам, ягамосцю! Чуеш, ахрышчоны? Барыша стаў!»                      «Зараз, зараз!» Зараўлі шалёна, Равуць ляхі, куфлі, чаркі Па стале гуляюць. «Яшчэ Польшча не згінэла!» — Хто куды гукаюць. «Давай, жыдзе!»                           Ахрышчоны Са склепа ды ў хату, Знай, шмыгае, налівае; А канфедэраты, Знай, гукаюць: «Жыдзе! мёду!» I жыд мігам мкнецца. «Дзе цымбалы? Грай, псявера!» Аж карчма трасецца — Кракавяка адбіваюць, Вальца ды мазура. А жыд гляне ды ціхенька: «Шляхоча натура!» «Добра, годзе! Спявай зараз!» «Не ўмею, яй-богу!» «Не бажыся, пся ты скура!» «Якую ж? Нябогу?»
      «Была сабе Гандзя,       Калека-нябога,       Бажылася,       Малілася, Што балелі ногі: На паншчыну не хадзіла,       А за дзецюкамі...       Ціхусенька,       Прыгожанька       Паміж бур’янамі».
      «Годзе, годзе! Гэту к чорту: Схізматы спяваюць». «Якой жа вам? Хіба тую? Чакайце, ўжо знаю: Перад панам Хведаром Ходзіць жыд хадыром,       I задком,       I перадком Перад панам Хведарком...»       «Добра, годзе! Цяпер плаці!» «Жартуеце, пане: За што плаціць?»                          «Што слухалі. Не віляй, паганец! Не жартуем. Давай грошы!» «Дзе мне іх узяці? Ні шэлега[35]; з ласкі панскай Маё ўсё багацце». «Лжэш, сабака! Прызнавайся! Ану-це, панове, Батагамі!»                  Засвісцелі. Хрысцяць Лейбу знова. Бічавалі, бічавалі, Аж пер’е ляцела. «Ні шэлега, ей жа богу! Ежце маё цела! Ні шэлега! Гвалт! Ратуйце!» «Вось мы паратуем!» «Пачакайце! Я скажу штось...» «Пачуем, пачуем, Ды не брашы! Бо хоць здохні, Брахня не паможа». «Не... ў Вільшане...»                          «Твае грошы?» «Мае?.. Хавай божа! Не, кажу я... што ў Вільшане... Ў вільшанскіх схізматаў[36]...» «Па тры сям’і, па чатыры Збіты ў адну хату. Гэта знаем, бо мы самі Іх паабскубалі». «Ды не тое... выбачайце... Каб ліха не зналі, Каб прысніліся вам грошы!.. Бачыце, ў Вільшане... У касцёле... у ктытара[37]... А дачка Аксана! Як паненка! I не бачыў Я такой харошай! А чырвонцаў? Не яго хоць, Дык што? Абы грошы!» «Абы грошы, аднолькава! Праўду Лейба кажа; А каб пэўнай была праўда, Няхай шлях пакажа. Адзявайся!»                   Паехалі Ляхі у Вільшану. Адзін толькі пад лаваю Канфедэрат п’яны Ўстаць нядужы, а мурлыча У нос асалавела: «My żyjemy, my żyjemy, Polska nie zginęla»[38].
вернуться

34

Літанне — каталіцкая кароткая царкоўная служба.

вернуться

35

Шэлег — даўнейшая дробная манета.

вернуться

36

Схізматы — «Неуніатаў ляхі называлі схізматамі» (заўвага Т. Шаўчэнкі).

вернуться

37

Ктытар — царкоўны стараста. У паэме Т. Шаўчэнкі гутарка ідзе пра ктытара Данілу Кушнера, закатаванага канфедэратамі.

вернуться

38

«My żyjemy, my żyjemy, Polska nie zginela» — «Мы жывём, мы жывём, Польшча не загінула» — словы з дзяржаўнага гімна тагачаснай Польшчы.