Выбрать главу
Прапалі ляхі, нежывая Прапала з імі і Аксана. Сабакі там-сям ля Вільшаны Загаўкаюць дый замаўчаць. Бялее месяц. Людзі спяць. I ктытар спіць... Не рана ўстане: Навекі, праведны, заснуў. Святло гарэла, пагасала, Пагасла... Мёртвы бы ўздрыгнуў, I сумна, сумна ў хаце стала.

СВЯТА Ў ЧЫГІРЫНЕ

Гетманы, гетманы, ой, каб жа вы ўсталі, Усталі, паглядзелі на той Чыгірын, Што вы будавалі, дзе вы панавалі! Заплакалі б цяжка, бо вы б не пазналі Казацкае славы ўбогіх руін.
      Базары, дзе войска, як морам чырвоным, Перад бунчукамі, бывала, гарыць, А яснавяльможны на кані шыкоўным Блісне булавою — мора закіпіць...       Закіпіць — і разлілося Стэпамі, ярамі. Ліха млее перад імі... А за казакамі... Дый казаць што?.. Мінулася. А дні, што мінулі, Ўспамінаць, браты, не варта, Бо каб не пачулі... Дый што з таго, хоць і ўспомніш? Успомніш — заплачаш. Ну, хоць глянем на Чыгірын, Калісьці казачы.
      А з-за лесу, з-за туману, Месяц выплывае, Чырванее, круглаліцы, Гарыць, а не ззяе, Відаць, знае, што ўжо лішні Блеск яго на свеце, Што пажары Украіну Нагрэюць, асвецяць.       I змерклася, а ў Чыгрыне, Як у дамавіне, Сумна, сумна. (Было гэта Па ўсёй Украіне Проці ночы Макавея[41], Як нажы свянцілі.) Людзей не чуць, цераз рынак Кажан кастакрылы Пераляціць, на прыселлі Сава завывае. А дзе ж людзі?.. Над Цясмінам[42], У цёмным у гаю, Сабраліся: стары, малы, Бедны і багаты Паядналіся — чакаюць Вялікага свята.       Там у цёмным гаю, ў зялёнай дуброве, На папасе коні атаву скубуць, Асядланы коні стаяць нагатове. А куды ж паедуць? Каго павязуць? Вунь каго, глядзеце! Ляглі па даліне, Як бы нежывыя, ні слова не чуць. Гэта гайдамакі... На гвалт Украіны Арлы наляцелі. Яны разнясуць       Ляхам, жыдам кару,       За кроў і пажары Пеклам гайдамакі ляхам аддадуць.
      Каля дубровы ў рад стаяць Вазы жалезныя тарані: Гасцінец гэта шчодрай пані[43] Умела што каму даваць, Няўрокам ёй, няхай пануе, Няхай не шкодзіць, як не чуе! Паміж вазамі недзе стаць; Як бы ў вырай, наляцела З Сміляншчыны, з Чыгірына Казацтва тое, старшына,— На пэўнае зляцелі дзела. Казацкае панства па блонні Ў кірэях чорных, як адзін, Паціху ходзячы, гамоніць I паглядае на Чыгрын.

Старшына першы

Стары Галаваты[44] штось вельмі хітруе.

Старшына другі

Мудрая галава. Сядзіць сабе на хутары, нібы не знае нічога, а глядзіш,— усюды Галаваты. «Калі сам, кажа,— не давяршу, то сыну перадам».

Старшына трэці

Дый сын жа штука! Я ўчора сустрэўся з Залезняком; такое расказвае пра яго, што цур яму! «Кашо-вым,— кажа,— будзе, дый годзе; а можа, яшчэ і гетманам, калі тое...»

Старшына другі

А Гонта[45] на што? А Залязняк[46]? Да Гонты сама... сама пісала: «Калі»,— кажа...

Старшына першы

Ціха! замаўчэце! Здаецца, звоняць!

Старшына другі

Ды не, гэта людзі гамоняць.

Старшына першы

Гамоняць, пакуль ляхі пачуюць. Ох, старыя галовы ды разумныя! Мудруюць, мудруюць, дый зробяць з лемяша швайку! Дзе можна лантух[47], там торбы не трэба. Купілі хрэну — трэба з’есці; плачце, вочы, хоць павылазьце: бачылі, што куплялі; грошам не прападаць! А то думаюць, думаюць, ні ўголас, ні моўчкі, а ляхі здагадаюцца — вось табе і пшык! Што там за рада? Чаму яны не звоняць? Чым спыніш народ, каб не гаманіў? Не дзесяць душ, а, дзякуй богу, уся Сміляншчына, калі не ўся Украіна. Во, чуеце, спяваюць.

Старшына трэці

Сапраўды, спявае штось. Пайду спыню.

Старшына першы

Не спыняй! Няхай сабе спявае, абы не голасна.

Старшына другі

Гэта, мабыць, Волах[48]! Такі не выцерпеў стары дурань: трэба, дый годзе!

Старшына трэці

вернуться

41

Макавей — свята ў праваслаўных, 1 жніўня старога стылю.

вернуться

42

Цясмін — рэчка каля Чыгірына, прыток Дняпра.

вернуться

43

Вазы жалезныя тарані: гасцінец гэта шчодрай пані... Гутарка ідзе пра вазы з нажамі, якія нібыта перадала гайдамакам Екацярына II. Гэта ілюзія хутка пацярпела крах: замест дапамогі ў барацьбе з польскай шляхтай царыца дапамагла Польшчы падавіць сялянскі рух на Правабярэжнай Украіне.

вернуться

44

Стары Талаваты — відаць, Паўло Галаваты (1715—1795), апошні суддзя Войска запарожскага.

вернуться

45

Гонта Іван — сотнік дваровых казакоў Патоцкага ў Умані. Са сваім атрадам перайшоў на бок гайдамакаў і разам з Залезняком кіраваў паўстаннем. Пасля паражэння паўстання быў закатаваны.

вернуться

46

Залязняк Максім — адзін з кіраўнікоў сялянскага паўстання 1768 г. супраць польскай шляхты. Пасля падаўлення паўстання войскам караля Сігізмунда і Екацярыны II быў засужданы на вечную катаргу і сасланы ў Сібір.

вернуться

47

Лантух — вялікі мех.

вернуться

48

Волах — паводле заўвагі Т. Шаўчэнкі, «За гайдамакамі хадзіў кабзар; яго называлі сляпым Волахам (дзед расказваў)».