Выбрать главу
      «Ой, гоп такі-так! Кліча Гандзю казак: «Хадзі, Гандзя, пажартую! Хадзі, Гандзя, пацалую! Хадзем, Гандзя, да папа Богу памаліцца, Няма жыта ні снапа — Вары вараніцы!» Ажаніўся, зажурыўся: Нічога не мае, У зрабніне растуць дзеці, А казак спявае: «I па хаце дзы-ны-ны, I па сенцах дзы-ны-ны, Вары, жонка, ліны! Дзы-ны-ны, дзы-ны-ны!»
«Добра! Добра! Шчэ раз! Шчэ раз!» — Крычаць гайдамакі.
      «Ой, гоп таго дзіва! Наварылі ляхі піва. А будзем шынкаваць, Панкоў-ляшкаў частаваць; Панкоў-ляшкаў пачастуем, З паненкамі пажартуем. Ой, гоп такі-так! Кліча пані казак: — «Панна, пташка мая! Панна, доля мая! Не саромся, дай ручаньку, Хадзем пагуляйма; Няхай людзям ліха сніцца, А мы заспявайма! А мы заспявайма, А мы пасядайма, Панна, пташка мая! Панна, доля мая!»
«Шчэ раз, шчэ раз!»
      «Як бы такі або так, або сяк; Як бы такі запарожскі казак! Як бы такі малады, малады, Павадзіў бы хоць туды, то сюды!       Страх, як мне не хочацца       З старым дзедам марочыцца! Як бы такі...»
      «Гэй-гэй, буяны! замаўчыце! Бач, расхадзіліся! А ты, Стары сабака, каб маліцца, Вярзеш тут погань! Вот чарты!» — Ім атаман крычыць што сілы; Аж глянь — і цэркаў. Дзяк спявае, Папы з кадзіламі, з крапілам, А грамада — што нежывая, Ані дзілінь.. Паміж вазамі Папы з крапіламі пайшлі, За імі хоругві няслі, Як бы на той Вялікдзень самы.
      «Маліцесь, брація, ў дзень гэты! — Так благачынны пачынаў: Кругом святога Чыгірына Пастане варта з таго свету, Не дасць святога распінаць. А вы Украіну трымайце: Не дайце мацеры, не дайце Ў руках у ката прападаць! Ад Канашэвіча[51] і досюль Пажар не гасне, людзі мруць, Гніюць у турмах, ласкі просяць... Дзеці няхрышчаны растуць, Казаччы дзеці; а дзяўчаты!.. Зямлі казацкае краса У ляха вяне, як перш маці, I непакрытая каса Сячэцца стыдам... Кары вочы Ў няволі гаснуць, раскаваць Казак сястру сваю не хоча, Сам не сароміцца канаць У ляха ў путах... Гора, гора! Маліцесь, дзеці! Страшны суд Ляхі на Ўкраіну нясуць — I чорныя заплачуць горы. Успомніце сваіх гетманаў: Дзе іх магілы? Дзе ляжыць Астанак слаўнага Багдана[52]? Дзе Остраніцына[53] стаіць Хоць бы убогая магіла? Дзе Налівайкава? Няма! Жывога й мёртвага спалілі. Дзе той Багун[54], дзе та зіма? Інгул штозіму замярзае — Багун не ўстане загаціць Шляхоцкім трупам. Лях гуляе! Няма Багдана чырваніць I Жоўты Воды й Рось Зялёну[55]. Сумуе Корсунь старадзённы: Няма журбу з кім падзяліць. I Альта плача: «Цяжка ў свеце! Я сохну, сохну... Дзе Тарас?[56] Няма, не чуць... Не ў бацьку дзеці! Не плачце, брація: за нас I душы праведных, і сіла Архістратыга Міхаіла[57]. Не за гарамі кары час. Маліцесь, брація!»                             Спяшылі Маліцца шчыра буяны, Як дзеці госпада малілі, Гадалі тое... а здабылі — Над казакамі курганы!       Адно дабро, адна слава —       На крыжы хусціна,       Дый ту знімуць...                             А дыякан: «Няхай вораг гіне! Во нажы вам! Пасвянцілі». Званы загудзелі; Равегаем: «Пасвянцілі!» Ажно сэрца млее.
Пасвянцілі! пасвянцілі! Гіне шляхта! гіне! Разабралі, заблішчалі Па ўсёй Украіне.
вернуться

51

Канашэвіч-Сагайдачны Пятро — гетман войска запарожскага ў 1614—1622 гг. Уславіўся паходамі на Крым і Турцыю.

вернуться

52

Багдан — Багдан Хмяльніцкі (1595—1657), гетман Украіны, выдатны палітычны дзеяч, палкаводзец. Узначальваў вызваленчы рух украінскага народа супраць шляхецкай Польшчы, змагаўся за ўз’яднанне Украіны з Расіяй.

вернуться

53

Остраніца — Остранін Яцко, адзін з кіраўнікоў казацка-сялянскага паўстання 1637—1638 гг.

вернуться

54

Багун Іван — паплечнік Б. Хмяльніцкага ў вызваленчай барацьбе ўкраінскага народа супраць польскай шляхты. Пакараны смерцю ў 1664 г.

вернуться

55

Жоўтыя воды, Рось, Альта — рэчкі, ля якіх адбываліся бітвы з польскімі войскамі. Пад Жоўтымі водамі і Корсунем у 1648 г. Багдан Хмяльніцкі разграміў польска-шляхецкае войска.

вернуться

56

Дзе Тарас? — маецца на ўвазе Тарас Фёдаравіч — арганізатар народнага паўстання супраць польскай шляхты 1630 г. Разграміў армію польска-шляхецкага гетмана Канецпольскага.

вернуться

57

Архістратыг Міхаіл. Архістратыг — вышэйшы военачальнік. У дадзеным выпадку маецца на ўвазе архангел Міхаіл як «начальнік» нябесных сіл.