Выбрать главу

ЧЫРВОНЫ БАНКЕТ

      Зазванілі ва ўсе звоны Па ўсёй Украіне; Закрычалі гайдамакі: «Гіне шляхта, гіне! Гіне шляхта! Пагуляем Ды хмару нагрэем!» Занялася Сміляншчына[59] Хмара чырванее, А найпершай Медзвядзёўка[60] Неба награвае. Гарыць Сміла; Сміляншчына Крывёй падплывае. Гарыць Корсунь, гарыць Канеў, Чыгірын, Чаркасы; Чорным шляхам запалала, I кроў палілася У Валынь аж. Па Палессі Гонта банкетуе, А Залязняк ў Сміляншчыне Дамаску[61] гартуе, У Чаркасах, дзе й Ярэма Пробуе свянцоны. «Вось так, вось так! Добра, дзеці, Рэжце іх, шалёных! Добра, хлопцы!» — так на рынку Залязняк гукае. Вокал пекла, гайдамакі Па пекле гуляюць. А Ярэма — страшна глянуць — Па тры, па чатыры Так і ложыць. «Добра, сыне! Мацяру іх к віру! Рэж, дарэзвай! Ў раю будзеш Або есаулам. Гуляй, сыне! Нуце, дзеці!» I дзеці шугнулі Па гарах і па каморах, У склепе, ў гародзе Ўсіх уклалі, ўсё забралі. «Цяпер, хлопцы, годзе! Утаміліся, спачыньце!» Вуліцы, базары Крывёй зліты, ўсланы трупам. «Мала злыдням кары! Трэба йшчэ раз перамучыць, Каб не паўставалі Нехрышчоныя іх душы!» На рынак шыбалі Гайдамакі. Ярэма йдзе, Залязняк гукае: «Чуеш, хлопча? Хадзі сюды! Хадзі, не спужаю!» «Не баюся!» Зняўшы шапку, Стаў, як перад панам. «Скуль ты будзеш? Хто такі ты?» «Я, пане, з Вільшаны». «З той Вільшаны, дзе ктытара Псы замардавалі?» «Дзе? якога?»
                   «У Вільшане... I кажуць, што ўкралі Яго дочку, калі знаеш».       «Дочку... У Вільшане?» «У ктытара, калі ведаў». «Аксана! Аксана!» — Ледзьве вымавіў Ярэма Дый бухнуўся долу. «Эге! Вось што!.. Шкода хлопца! Праветры, Мікола!» Праветрыўся. «Бацька! браце! Ах, каб быў старукі!.. Дайце нож мне! дайце сілу! Мукі ляхам! мукі! Мукі страшнай, каб аж пекла Траслося ды млела!» «Добра, сыне! Нажы будуць На святое дзела. Хадзем з намі у Лісянку[62] Нажы гартаваці!» «Хадзем, хадзем, атамане, Бацька ты мой, браце Мой ядыны! На край свету Паляту, дастану, З пекла вырву, атамане!.. На край свету, пане... На край свету, ды не ўбачу, Не знайду Аксаны!» «Можа, й знойдзеш. А цябе як Завуць? — я не знаю».                               «Ярэмаю». «А прозвішча?»                  «Прозвішча не маю!» «Байструк хіба? Без прозвішча... Запішы, Мікола, У рэестр! Няхай будзе... Няхай будзе Голы! Так і пішы!»                   «Не, пагана!» «Ну, хіба Бядою?» «I не тое».               «Пачакай во: Пішы Галайдою[63] Запісалі.              «Ну, Галайда, Паедзем гуляці! Знойдзеш долю... А не знойдзеш... Ну, хлопцы, сядлайце!» I Ярэме каня далі Лішняга з абозу. Усміхнуўся на гнядошы Ды ізноў у слёзы. Выехалі за вароты — Палаюць Чаркасы... «Ці ўсе, дзеці?»                       «Усе, бацька!» «Гайда!»             Паняслася Па дуброве, па-над Днепрам Казачча ватага. А за імі кабзар Волах З кобзаю з павагай На коніку кавыляе, Казакам спявае: «Гайдамакі, гайдамакі! Залязняк гуляе».
вернуться

59

Сміляншчына — мясцовасць на Кіеўшчыне (ад горада Сміла).

вернуться

60

Медзвядзёўка. Шаўчэнка ў заўвагах пісаў: «Расказваюць, есаул Залезняка, не дачакаўшы трэціх пеўняў, запаліў Медзвядзёўку, мястэчка паміж Чыгірынам і Звенігародкаю».

вернуться

61

Дамаска — сабля са славутай дамаскай сталі (Дамаск — горад У Сірыі).

вернуться

62

Лісянка — мястэчка Звенігародскага павета над рэчкай Гнілы Цікіч.

вернуться

63

Галайда. У дадзеным кантэксце — бяздомны.