Выбрать главу

Кабзар

(грае і прыпявае)

      «Ад сяла да сяла Танцы ды музыкі: Курку, яйкі прадала, Маю чаравікі! Ад сяла да сяла Буду танцаваці: Ні каровы, ні вала — Сама адна ў хаце. Я аддам, я прадам Ды куплю хаціну, Я куплю, я зраблю Крамачку пад тынам; Таргаваць, шынкаваць Чарачкамі буду, Танцаваць ды гуляць З парабчанскім людам! Ох вы, дзеткі мае, Мае галубяткі! Не журыцеся, глядзіце, Як танцуе матка! Сама ў наймы пайду, Ў школу дзетак аддам, А чырвоным чаравічкам Такі дам, такі дам!»
      «Добра! добра! Ну, да танцаў, Да танцаў, кабзару!» Сляпы ўрэзаў. Упрысядкі Пайшлі па базару. Зямля гнецца... «Ану, Гонта!» «Ну, браце Максіме! Жарнем дружна, мой галубе, Покуль не загінем!»
«Не ўзірайцеся, дзяўчаты, Што я абадраўся; Бо мой бацька рабіў гладка, I я ў яго ўдаўся». «Добра, браце! Яй жа богу!» «Ану, ты, Максіме!» «Пачакай, брат!» «Вось рабі так, як раблю я: Любі дочку хоць якую,— Хоць папову, хоць дзякову, Хоць харошу мужыкову!»
      Ўсе танцуюць, а Галайда Не чуе, не бача, Сядзіць сабе ў канцы стала, Цяжка-важка плача, Як дзіцё. Чаго б, здаецца? Ў чырвоным жупане, I золата ёсць, і слава, Ды няма Аксаны! Не з кім долю падзяліці, Не з кім заспяваці! Адзін, адзін сіратою Мусіць прападаці! А таго, таго й не знае, Што яго Аксана Па тым боку за Цікічам Ў пакоях з панамі, З тымі самымі ляхамі, Што закатавалі Яе бацьку. Недалюдкі! А цяпер прапалі За мурамі, ды глядзіце, Як жыды канаюць, Браты вашы! А Аксана Ў акно выглядае На асвечану Лісянку. «Дзе та мой Ярэма?» — Сама думае, не знае, Што ён тут не дрэмле, У Лісянцы. Ды не ў світцы — Ў чырвоным жупане, Сядзіць адзін ды думае: «Дзе мая Аксана? Дзе яна, мая галубка Бяскрылая, плача?» Цяжка яму!                   А з-пад яру Ў кірэі казачай Хтось крадзецца.                   «Хто такі ты?» — Галайда пытае. «Пасланец я пана Гонты. Няхай пагуляе — Я пажду».              «Не, не дажджэшся, Жыдоўскі сабака!» «Хавай божа, які я жыд? Бачыш? Гайдамака! Вось капейка... Прыглядзіся... Хіба ты не знаеш?» «Знаю, знаю!» — і свянцоны З халявы вымае. «Прызнавайся, жыд лукавы, Ты прывёў у Млееў Да ктытара ляхаў п’яных. Я, Лейба, не ўмею Жартаваці. Я — Ярэма, Твой найміт паганы. Ці ж не пазнаў? Прызнавайся... Дзе мая Аксана?» — Дый замахнуўся.                       «Крый божа!.. Ў палацы... з панамі... У золаце ўся...»                        «Выручай жа! Выручай, пракляты!» «Добра, добра... Які ж бо вы, Ярэма, заўзяты! Іду зараз і выручу: Грошы мур ламаюць. Скажу ляхам: заместа Паца...» «Добра, добра! Знаю, Хутчэй ідзі!»                   «Зараз, зараз! Гонту забаўляйце, З паўчасіны, а няхай там! Ідзіце ж, гуляйце!.. Куды везці?»                   «У Лебядзін[67]! У Лебядзін,— чуеш?» «Чую, чую».                    I Галайда З Гонтаю танцуе. А Залязняк бярэ кобзу: «Патанцуй, кабзару! Я зайграю».                    Наўпрысядкі Сляпы па базару Адбівае пасталамі, Дадае славамі: «На гародзе пастарнак, пастарнак; Ці ж табе я не казак, не казак? Ці ж цябе я не люблю, не люблю? Ці ж табе я чаравічкаў не куплю? Куплю, куплю, чарнабрыва, Куплю, куплю таго дзіва. Буду, сэрца, хадзіць, Буду, сэрца, любіць».
«Ой, гоп-гапака! Палюбіла казака, Ды рудога, Ды старога — Ліха доля така! Ідзі ж, доля, за журбою, А ты, стары, за вадою! А я — дык у шынок. Вып’ю чарку і другую, Выпіць трэцюю хачу я, Пятай, шостай закушу я. Пайшла баба у танок, А за ёю галубок,       Выкрутасам,       Выхілясам, Маладзец галубок! Стары руды бабу кліча. Тая ж яму дулю тыча: «Ажаніўся, сатана, Даставай жа мне пшана! Трэба дзетак гадаваць, Трэба дзетак адзяваць, А я буду дабываць; А ты, стары, не грашы, Ды ў запечку калышы, Ды маўчы, не дышы!»
вернуться

67

Лебядзін. У Лебядзіне (паміж Чыгірынам і Звенігародкаю) быў дзявочы манастыр.