Слава табе, любамудры,
Чэху-славяніне,
Што не даў ты патануці
У нямецкай плыні
Нашай праўдзе! Тваё мора
Стане морам новым!
Будзе скора яно поўным,
I паплыве човен
З шырокімі ветразямі,
Са стырном удалым,
Паплыве па вольным моры,
На шырокіх хвалях.
Слава табе, Шафарыку,
Вавекі і векі,
Што сабраў ты ў адно мора
Славянскія рэкі!
Прывітай жа ў сваёй славе
I маю нябогу,
Лепту-думку нямудрую
Пра чэха святога,
Вялікага мучальніка,
Пра слаўнага Гуса!
Прымі, ойча. А я ціха
Богу памалюся,
Каб усе славяне сталі
Добрымі братамі,
I сынамі сонца праўды,
I ерэтыкамі,
Вось такімі, як Канстанцкі
Ерэтык вялікі![82]
I мір свету падаруюць,
I славу вавекі!
1845
У Пераяславе
Камень, его же небрегоша зиждущий, сей бысть в[о] главу угла; от господа бысть сей, и есть дивен во очесех наших.
«Кругом няпраўда і няволя,
Народ замучаны маўчыць.
I на апостальскім прастоле
Чарнец адкормлены[83] сядзіць.
Крывёй гандлюе пад’ярэмных
I рай у наймы аддае!
Цару нябесны! Надарэмны
Твой суд і царствіе твае.
Разбойнікі, людаеды
Праўду пабаролі,
Асмяялі тваю славу
I сілу і волю.
У кайданах зямля плача,
Як па дзецях маці.
Няма каму раскаваці,
Аднадушна стаці
За евангелле той праўды,
Якой прагнуць людзі!
Няма каму! Божа! Божа!
Ці ж то так і будзе?
Не! Настане час вялікі
Нябеснае кары!
Ці разломім тры кароны
На гордай ціары![84]
Так, разломім! Благаславі
На помсту, на мукі,
Благаславі мае, божа,
Няцвёрдыя рукі!»
Вось так у келлейцы праўдзіва
Іван Гус думаў разарваць
Аковы пеклавы!.. I дзіва,
Святое дзіва паказаць
Вачам нязрачым.
«У імя госпада Хрыста,
За нас распятага на дрэве,
I ўсіх апосталаў святых,
Пятра і Паўла асабліва,
Мы адпускаема грахі
Вось гэтай булаю[86] святою
Рабыні божай...»
«Вось той самай,
Што вадзілі па вуліцах
Пазаўчора ў Празе.
Вось той самай, што сланялась
Па шынках, па стайнях,
Па пярэсмыках манашых
I па келлях п’янай!
Вось яна і зарабіла
Ды булу купіла:
Святой стала!.. Божа! Божа!
Вялікая сіла!
Вялікая слава! Зірні на людзей!
Адпачынь ад кары у прасветлым раю!
За што прападаюць? За што ты караеш
Сваіх і пакорных, і добрых дзяцей?
За што закрыў іх, божа, вочы
I вольны розум акаваў
Кайданамі ліхое ночы?
Празрыце, людзі,— дзень настаў!
Распраўце рукі, мрок аблуды
Развейце, чэхі, будзьце людзі,
А не пасмешышча папам!
Кáты, разбойнікі ў ціарах
Ўсё патапілі, ўсё ўзялі,
Як у Маскоўшчыне татары,
I нам, сляпым, перадалі
Свае дагматы!.. Кроў, пажары,
Ўсё зло на свеце, як біч кары,
Пякельных мук бясконцы рад...
I поўны Рым байстрат!
Вось догматы іх і іх слава!
То слава ў яве!.. А цяпер
Вось тым паложана канклавам[87]:
Хто без святой булы памёр,—
У пекла пойдзе! Будзе ж плата
За булу ўдвойчы — рэж хоць брата,
Апроч пап і чарняца,
I ў рай ідзі! Канец канцам!
I злодзея ж зладзей акрадзе,
Ды яшчэ ў цэркві. Гады! Гады!
Ці напіліся вы, ці не
Людской крыві?.. I хіба мне,
Вялікі госпадзі, малому,
Судзіці дзеянні твае
Волі святой? Кары свае
Ты без віны не шлеш нікому.
вернуться
82
Канстанцкі ерэтык вялікі — Ян Гус (1369—1415) — сацыяльны і рэлігійны чэшскі рэфарматар, натхняльнік антыфеадальнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбы чэшскага народа. За выкрывальныя выступленні супраць царквы быў агалошаны ерэтыком і спалены ў г. Канстанцы.
вернуться
84
Ці разломім тры кароны на гордай ціары? Ціара (тыяра) — карона рымскіх пап. Спачатку яна мела форму высокай мітры (шапкі), а з часам папы дадалі тры вянцы-кароны — сімвалы ўлады папы як суддзі, заканадаўцы і свяшчэннаслужыцеля.
вернуться
87
Канклаў — збор прадстаўнікоў вышэйшага каталіцкага духавенства — кардыналаў, на якім выбіраецца папа.