Выбрать главу
1845 У Пераяславе

КАЎКАЗ

Шчыраму майму Якаву дэ Бальмену[97]

Кто даст главе моей воду, и очесем моим источник слез, и плачуся и день и нощь, о погибиенных...

Иеремии, глава 9, стих 1
За гарамі горы, хмараю спавіты, Засеяны горам, крывёю паліты!
Спакон веку Праметэя Там арол карае, Штодзень божы яму рэбры Й сэрца разбівае, Разбівае, ды не вып’е Крыві жывой з сэрца — Ізноў яно ажывае Ды ізноў смяецца. Не ўмірае душа наша, Не ўмірае воля, I пражора не выара На дне мора поле, Не скуе душы жывое I слова жывога, Не паганьбіць славы бога, Вялікага бога.
      Не нам у спрэчку з табой стаці! Не справы нам твае судзіць! Нам толькі плакаць, плакаць, плакаць I хлеб штодзённы замясіць Крывавым потам і слязамі. I каты бэсцяцца над намі, А праўда наша п’яна спіць. Калі яна пратрэ вочы? Калі адпачыці Ляжаш, стомлены ты, божа, I нам дасі жыці? А мы верым тваёй сіле I духу жывому, Праўда ўстане! Воля ўстане! I табе адному Памоляцца ўсе языкі[98] Вавекі і векі. А пакуль што цякуць рэкі, Крывавыя рэкі!.. За гарамі горы, хмарамі спавіты, Засеяны горам, крывёю паліты! Вось тамка міласцівы мы... Бы тую лань у чыстым полі, Злавілі залатую волю Дый цкуямо... Лягло касцьмі Людзей муштрованых нямала. А слёз? Крыві? Ўсіх напаіць Тут імператараў бы стала З дзяцьмі і ўнукамі, ўтапіць У ўдовіх слёзах... А дзявочых, Пралітых скрытна сярод ночы? А матчыных гарачых слёз, А бацькавых, старых, крывавых? Не рэкі — мора... Льецца скрозь Крывёю мора! Слава! Слава! Хартам, і гончым, і псарам, I нашым бацюшкам-царам!                        Слава! I вам слава, скалы, горы, Снягамі спавітым, I вам, рыцарам вялікім, Богам незабытым! Змагайцеся, а зможаце: Вам бог памагае! За вас праўда, за вас слава I воля святая!
      Чурэк[99] і сакля[100] — ўсё тваё: Яно не прошана, не дана, Ніхто й не возьме за сваё, Не павядзе цябе ў кайданах. А ў нас!.. На то ж пісьменны мы, Чытаем божыя глаголы! I ад глыбокае турмы Ды да высокага прастола — Усе мы ў золаце і голы. Да нас вучыцца! Наўчым мы, Пачым і хлеб, і соль пачым!.. Мы хрысціяне: цэркваў ў волю, Усё дабро, сам бог у нас! Нам толькі сакля вочы коле: Чаго яна стаіць у вас, Не намі дана? Чаму вам Чурэк жа ваш, ды вам не кінем, Як таму псу! Чаму вы нам Плаціць за сонца не павінны,— Ці ж гэта ўсё!.. Мы не паганы, Сапраўдныя мы хрысціяне — Крыхой мы сыты! А зато, Як бы вы з намі падружылі, Мы шмат чаму б вас навучылі! У нас жа й свету... Як на то — Адна Сібір неісхадзіма! А турм? А люду? Што й лічыць? Ад малдаваніна да фіна На мовах ўсіх усё маўчыць... Бо благадзенствуе... У нас Святую біблію чытае Святы чарнец і навучае, Што цар якісь-та свінні пас[101] Ды, ўзяўшы сабе жонку ў друга, Забіў ён друга й валацуга. На небе сеў, так як і ў нас Сядзяць на небе! Вы йшчэ цёмны, Святым крыжом не прасвяшчоны. Навучым мы! У нас дзяры,       Дзяры ды дай —       I проста ў рай, Хоць і радню ўсю забяры! У нас! Чаго толькі не ўмеем? I зоры лічым, грэчку сеем, Французаў лаем. Прадаем Або і ў карты прайграем Людзей... не неграў... а такіх, Хрышчоных жа... але прастых[102], Мы не гішпаны[103]! Крый нас божа, Крадзенае перакупляць, Як гандляры: мы па закону!..
вернуться

97

Якаў дэ Бальмен. Якаў Пятровіч Бальмен (1813—1845) — афіцэр, мастак, прыяцель Шаўчэнкі. Загінуў на Каўказе ў час паходу супраць горцаў.

вернуться

98

Памоляцца ўсе языкі. ...усе языкі (царк.-слав.) — усе народы.

вернуться

99

Чурэк — прэсны хлеб горцаў, мае форму каржа (чэркескае).

вернуться

100

Сакля — чэркеская хата.

вернуться

101

Што цар якісь-та свінні пас...— гаворка ідзе пра біблейскага цара Давіда. Гл. пра яго ў паэме «Цары».

вернуться

102

Прадаем або і ў карты прайграем людзей... не неграў... а такіх хрышчоных жа... але прастых. У 1842 г. некаторымі еўрапейскімі дзяржавамі быў складзены трактат пра барацьбу з таргоўляй неграмі. У сувязі з гэтым Мікалай I выдаў закон, у якім таргоўля неграмі кваліфікавалася як цяжкае злачынства. Шаўчэнка выкрывае крывадушнасць самадзяржаўя, якое ў сваёй краіне санкцыяніравала продаж прыгонных.

вернуться

103

Гішпаны — іспанцы (тут іспанскія каланізатары).