Выбрать главу
      Майце розум, будзьце людзі, Бо ліха вам будзе! Раскуюцца неўзабаве Скованыя людзі. Суд настане, загавораць I Дняпро, і горы! Кроў пацячэ дзяцей вашых У сіняе мора Сторэкамі... I не будзе Каму памагаці: Адцураецца брат брата I дзіцяці маці, I дым хмараю заслоніць Сонца перад вамі, Будзеце навек пракляты Сваімі сынамі! Умыйцеся! Вобраз божы Не паганьце самі! Не дурыце дзяцей вашых, Што яны панамі Быць над іншымі павінны, Бо простае вока Гляне ў самую душу ім Глыбока! Глыбока! Дазнаюцца небаракі, Чыя на вас скура, I асудзяць... I прамудрых Простыя абдураць.
      Каб вы вучыліся як трэба, То й мудрасць бы была свая, А то залезеце на неба: I мы — не мы, і я — не я! I я ўсё бачыў і ўсё знаю: Няма ні пекла, ані раю, Няма і бога, толькі я! Яшчэ куртаты, хітры немец, А больш нікога!                         Як жа скеміць, Што ты такое?                       Я не знаю — Няхай скажа немец! Так праходзіце навуку У чужым вы краю! Немец скажа: «Вы манголы!» — «Манголы! манголы!» Залатога Тамерлана[104] Я патомак голы! Немец скажа: «Вы славяне!» «Славяне! Славяне! Слаўных прадзедаў вялікіх Праўнук я паганы!» I Колара[105] чытаеце Вы з усяе сілы, I Шафарыка, і Ганку[106], I ў славянафілы Вы працеся, і ўсе мовы Славянскіх народаў Вы знаеце, а сваю як? Дасць бог, год ад году I па-свойму загаворым, Як немец пакажа — I тым часам гісторыю Нашу нам раскажа. Вось тады мы завінемся! Завіхацца сталі: Па нямецкаму загаду Так забалбаталі, Што аж сам не ўцяміць немец — Вучыцель вялікі, А ўжо дзе там простым людзям! А гвалту, а крыку! «I гармонія, і сіла, Музыка, дый годзе! А гісторыя? — Паэма Аб вольным народзе! Што рымляне побач з намі! Бруты-недарэкі! У нас Бруты[107] і Коклесы[108] Слаўныя навекі! Воля ў нас расла і твар свой Дняпром умывала, Пад галовы горы слала, Стэп — ёй пакрывала». Кроўю твар яна ўмывала, А спала на купах, На казацкіх вольных трупах, Абкрадзеных трупах! Прачытайце толькі добра, Разбярыце зноў вы Тую славу. Ды чытайце Ад слова да слова: Ані цітла[109], ані коскі Нідзе не мінайце, А тады — хто мы такія? — Пра сябе спытайце. Чые сыны? Якіх бацькоў? Кім, за што закуты? Дык пабачыце, што вось хто Вашы тыя Бруты.
      Рабы, падлізы, гразь Масквы, I гетман ваш яснавяльможны — Варшавы панскай бруд падножны. Чаго ж вы хваліцеся — вы, Сыны Украіны гаротнай? Што добра ходзіце ў ярме, Лепш нават, як бацькі хадзілі? Дарэмна: з вас дзяруць рамень. А з іх, бывала, лой тапілі. Можа, гонар ваш, што брацтва Веру бараніла, Што Сінопам, Трапезонтам[110] Галушкі варыла? Праўда, праўда, яны елі, А вам цяпер шкодзіць, I на Сечы мудры немец Бульбу ўжо разводзіць[111], А вы яе купляеце, Ясцё на здароўе Ды славіце Запарожжа. А чыёю ж кроўю Зямля гэта напоена, Што так бульбу родзіць? Усё роўна вам, каб толькі Радзіла ў гародзе. Хваліцеся, што мы Польшчу Некалі звалілі!.. Польшча ўпала, ды абломкі Вас жа раздушылі!
Дык вось як кроў бацькі лілі I за Маскву, і за Варшаву! I вам, сынам, перадалі I кайданы свае, і славу! Дазмагалася Ўкраіна Да самага краю. Горш за ляха свае дзеці Яе распінаюць. Замест піва кроў з рабрынаў Праліваць ахвочы. I сучаснымі агнямі Мацерыны вочы Прасвятляюць: хай за векам Крочыць недарэка, Хай за немцам патрапляе Сляпая калека! Што ж, вядзіце, паказвайце, Хай старая маці Навучаецца дзяцей тых Новых даглядаці. Паказвайце! За навуку Маці добра вельмі Вам заплаціць калі-небудзь: Распадуцца бельмы На вачах паганых вашых, I жывую сілу Дзядоў сваіх пабачыце, Бацькоў хітрых справу. Не дурыце самі сябе! Думайце, чытайце, Пераймаючы чужое, Свайго не кідайце. Бо хто маці забывае, Таго бог карае, Таго дзеці цураюцца, Ў хату не пускаюць. Чужаніцы праганяюць, I няма ліхому На зямлі на ўсёй бяскрайняй Вясёлага дому. Я рыдаю, як згадаю Ці як мне прысніцца Мінулае Украіны. Каб яго забыцца, Я аддаў бы вясёлага Веку палавіну. Вось якая наша слава, Слава Украіны!.. Вось так і вы прачытайце, Каб наяве снілі Усе крыўды. Каб усталі Тыя, што ў магіле, Перад вашымі вачамі, Каб вы распыталі Пакутнікаў: каго, калі, За што распіналі! Абніміце ж, браты мае, Найменшага брата — Няхай маці слёзы вытра, Бо ліла багата. Хай сыноў благаслаўляе Цвёрдымі рукамі I дзетачак пацалуе Вольнымі губамі. I забудземся пра сорам Даўняе гадзіны, I паўстане наша слава, Слава Украіны. Промень ясны, невячэрні Ціха нам засвеціць. Абніміцеся ж, малю вас, Адной маткі дзеці!
вернуться

104

Тамерлан, або Цімур (1336—1405) — сярэднеазіяцкі заваёўнік.

вернуться

105

Колар Ян (1793—1852) — чэшскі паэт і вучоны, адзін з першых змагароў за адзінства славянскіх народаў.

вернуться

106

Ганка Вацлаў (1791—1861) — чэшскі паэт і вучоны, аўтар некалькіх славянскіх граматык, перакладаў «Слова пра паход Ігаравы».

вернуться

107

Бруты. Брут Люцый Юній у 509 г. прымаў актыўны ўдзел у дзяржаўным перавароце супраць цара Тарквінія, пасля смерці якога Рым стаў рэспублікай. Брут Марк Юній быў на чале змовы супраць Юлія Цэзара і прымаў удзел у яго забойстве (44 г. да н. э).

вернуться

108

Коклесы. Публій Гарацый Коклес — легендарны рымскі герой: адзін абараняў мост у Рыме і ўратаваў яго ад этрускіх войск (507 г.).

вернуться

109

Цітла — знак, якім пазначалася скарачэнне слова ў царкоўна-славянскім пісьме.

вернуться

110

Трапезонт. Трапезунд — турэцкі горад у Малой Азіі.

вернуться

111

I на Сечы мудры немец бульбу ўжо разводзіць... Маецца на ўвазе засяленне поўдня Украіны нямецкімі каланістамі, чаму вельмі спрыяла Екацярына II.