Выбрать главу
Орская крэпасць 1847 — Ніжні Ноўгарад 1858

N. N.

Сонца заходзіць, горы чарнеюць, Птушка змаўкае, поле нямее, Цешацца людзі — блізка спачынак, А я гляджу... і лячу несупынна Ў цёмны садочак на Украіну. Сэрцам лунаю, думу гадаю, I нібы сэрца адпачывае. Чарнеюць горы, і гай, і поле, На неба зорка ўзышла паволі. О зорка! зорка! — і слёзы хлынуць — А ці ўзышла ты на Украіне? Ці вочы тыя цябе шукаюць На небе сінім? Ці забываюць? Як забываюць — хай засынаюць, Пра маю долю хай і не знаюць.
Орская крэпасць 1847

N. N.

Трынаццаць мне якраз мінала. Ягнят я пасвіў за сялом. Ці сонейка так гожа ззяла, Ці так мне хораша было? I так мне люба, люба стала, Няйнакш у бога... Гукнулі на папас з-за гаю, А я сабе ўсё ў бур’яне Малюся богу... і не знаю, Чаго ў маленькага ў мяне Душа ў малітве шчыравала, Чаму так весела было? Святлелі неба і сяло, Ягня вясёлае скакала! I сонца грэла, не пякло!       Ды не доўга сонца грэла       I душа маліла...       Запякло, пачырванела       I рай запаліла.       Як прачнуўся ды дзіўлюся:       Сяло пачарнела,       Неба богава з блакіту       Ураз памарнела.       Паглядзеў я на ягнятак —       Не мае ягняты!       Азірнуўся я на хаты —       Няма ў мяне хаты!       Не даў бог мне анічога!..       I лінулі слёзы,       Слёзы жалю!.. А дзяўчына       Пры самай дарозе       Каля мяне недалёка       Маніцы ўбірала       Дый пачула, што я плачу,       Прыйшла, прывітала,       Выцірала мае слёзы       I пацалавала... Няйнакш і сонейка заззяла, Няйнакш усё на свеце стала Маё... Палі, гаі, сады!.. I мы, жартуючы, пагналі Чужых ягнятак да вады. Лузда!.. дый сёння, як згадаю, Дык сэрца плача ды баліць, Чаму гасподзь не даў дажыць Мне век малы мой у тым раі.
Памёр бы, аручы, на ніве, Нічога б я сабе не знаў, Не быў бы ў свеце юрадзівым, Людзей і бога не пракляў!..
Орская крэпасць 1847

***

Не грэе сонца на чужыне, А дома надта аж пякло. I мне не весела было На нашай слаўнай Украіне. Ніхто не лашчыў, не вітаў, Я не хіліўся ні да кога, Блукаў сабе, маліўся богу Ды люта панства праклінаў, I згадваў я гады ліхія, Паганай даўнасці гады: Хрыста павесілі тады — Не ўцёк бы й зараз сын Марыі! I мне не весела нідзе, Ды, мабыць, весела не будзе, I на Ўкраіне любай, людзі, I на чужыне я ў бядзе. Хацелася б... дый то для тога, Каб не рабілі маскалі Дамоўку з дрэва мне чужога Або хоць крышачку зямлі Той, з-за Дняпра майго святога, Вятры святыя прыняслі. Дый больш нічога. Так вось, людзі, Хацелася б... Ды што ж гадаць... Нашто ўжо бога турбаваць, Калі па-нашаму не будзе.
Орская крэпасць 1847

СОН

      Горы мае высокія!       Не так і высока,       Як хораша, ў харашбе вы       Звышаны здалёку —       З Пераяслава старога,       З Віблага кургану[120],       Шчэ старэйшага... бы хмары       З Дняпровага стану. Іду я ціхаю хадою, Гляджу — аж вось перада мною, Няйнакш дзівосы выплываюць, I з хмары ціха выступаюць Абрыў высокі, гай, байрак; Бялюткі хаткі выглядаюць, Як дзеці ў белых хвартушках У жмуркі у яры гуляюць; А доле сівы наш казак Дняпро з лугамі выйгравае. Аж вунь дзе, вунь дзе за Дняпром На прыгарбе, нібы каплічка, Казацкая царква-малічка Стаіць з пахіленым крыжом.       Даўно стаіць, выглядае       Запарожца з Лугу...       З Дняпром сваім размаўляе,       Разганяе скруху,       Акяніцамі старымі,       Як мярцвяк вачыма       Зялёнымі, пазірае       На свет з дамавіны.       Ці чакаем абнаўлення?       Не чакай той славы!       Тваіх людзей абакралі,       А панам крывавым...       Навошта ім казацкая       Вялікая слава?!
вернуться

120

Віблы курган — маецца на ўвазе курган каля Пераяслава (цяпер Пераяслаў-Хмяльніцкі).