Выбрать главу
Орская крэпасць 1847

ІРЖАВЕЦ[124]

      На ўвесь свет калісьці шведы       Нарабілі славы,       Уцякалі з Мазепаю       Ў Бендэры з Палтавы,       А за імі — Гардзіенка[125]...       Нараіла маці,       Як пшанічаньку пажаць ім,       Як Палтаву ўзяці.       Ой пажалі б, калі б разам       Аднадушна сталі       Ды з фастоўскім палкоўнікам[126]       Гетмана ядналі.       Не заселі б коп’і ў цэлі —       У стрэхах Пятровых.       I з Хорціцы не ўцякалі б       Нябогі на сховы,       Не спыняў бы іх прылуцкі       Палкоўнік няслынны...[127]       I не знаўся б маці боскай       Плач на Украіне.
Калі ішлі з радзімы прэч, З сабою неслі ў сэрцы кожным Вялікі Луг і маці-Сеч. I маці боскай воблік гожы Ўзялі. I ўсё — нічога больш... Хай, можа, хан суцешыць боль У новым гора-Запарожжы[128]...
      Хмара чорная напала       На белую хмару.       Закайданіў запарожца       Паганы татарын.       Хоць дазволіў хан у Крыме       На пясках спыніцца,       Ды царкву не даў узвесці —       Богу памаліцца.       У шатры абраз стаўлялі       Маці прасвятое       I маліліся таемна...
      Божа мой з табою! Краю мой цудоўны, велічны, багаты! Хто цябе не бэсціў? Толькі расказаць Пра якога-небудзь аднаго магната Гісторыю-праўду, то пералякаць Нават пекла можна. А ў Данта старога Наш падпанак звычны можа дух адняць. I ўсё гэта ліха, кажуць нам, ад бога! Ці ж яму так люба людзей катаваць? А найбольш матулю — маю́ Украіну. Што ж яна зрабіла? За што яна гіне? За што яе дзеці ў кайданах маўчаць?
      Расказалі кабзары нам       Пра войны, пажары,       Спрэчкі, кроў і ліхалецце...       Пра лютыя кары,       Што нам ляхі паўчынялі,—       Пра ўсё расказалі.       А чым шведчына далася! —       Кабзары нямелі,       Слоў не мелі небаракі,       Нібы з пераляку.       Так шалелі ваяводы,       Пятровы сабакі,       I грызлі яе, і рвалі...       Чулі запарожцы,       Як у Глухаве званілі[129]       Пад гарматны пошчак.       Як пагналі на балота       Люд узводзіць горад.       Як плакала па сыночках       Маці ў чорным горы.       I як тыя на Арэлі[130]       Лінію капалі,       У Фінляндыі сцюдзёнай       У снягах каналі.       З далёкага Крыму,       Што канае Гетманшчына,       Непавінна гіне.       Чулі, чулі ўсё нябогі,       Чулі, ды маўчалі.       Бо і іх на злой чужыне       Мурзы[131] катавалі.       Бедакі ў слязах каналі,       I плакала з імі       Маці боская пакутна       Слязамі святымі,       Міласэрнымі слязамі,       Як па родным сыне.       Глянуў бог на тыя слёзы,       Прачыстыя слёзы!       Пабіў Пятра, пабіў ката       На ліхой дарозе.       Вярнуліся запарожцы,       Зноў абраз у Гетманшчыну       I паставілі ў Іржаўцы       Там яна і зараз плача       Разам з казакамі.
Орская крэпасць 1847

N. N.

О мае думы! О слава злая! За цябе марна я ў чужым краі Цярплю... ды кайнасці не прымаю!.. Люблю, як жонку, аж да загіну, Як горадольную сваю Ўкраіну! Рабі што хочаш з цёмным са мною, Не кідай толькі, ў пекла з табою Пакандыбаю . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .                       Ты прывітала Нерона лютага, Сарданапала, Ірада, Каіна, Хрыста, Сакрата,[132] О непатрэбная! Кесара-ката І грэка добрага ты палюбіла Аднакавіта!.. бо плата міла. А я, няшчасны, што прынясу я? За што гаротніка ты пацалуеш? За песню-думу: «Ой гаю, гаю»? I не такія дарма спяваюць. Як памяркую, дык невясёла, Што часта коцяцца галовы долу За тое дзіва! Як псы, грызуцца Браты з братамі — й не схамянуцца. А тое дзіва, што любяць людзі: Ў шынку даступна ў п’янай аблудзе!
вернуться

124

Іржавец — сяло ў Палтаўскай губерні (цяпер Чарнігаўшчына).

вернуться

125

Гардзіенка Косць (? — 1733) — кашавы атаман Запарожскай Сечы. Здрадзіў запарожцам і прыбіўся да Мазепы. Пасля Палтаўскай бітвы і разгрому шведскіх інтэрвентаў з Мазепам і Карлам XII збег у Бендэры.

вернуться

126

Фастоўскі палкоўнік. Сямён Піліпавіч Гурко (? — 1710) у гісторыі вызваленчай барацьбы супраць шляхецкай Польшчы вядомы пад імем Сямёна Палія. Пра яго ў народзе складзена шмат песень і легенд. Па нагаворы Мазепы быў сасланы ў Сібір. Пасля здрады Мазепы быў звольнены, удзельнічаў у Палтаўскай бітве на баку рускага войска (гэты факт выкарыстаў Пушкін у паэме «Палтава»).

вернуться

127

Прылуцкі палкоўнік няслынны... Палкоўнік Гнат Галаган. Прымаў удзел у разбурэнні Сечы, расправе з палоннымі запарожцамі.

вернуться

128

Гора-Запарожжа — Шаўчэнка мае на ўвазе так званую Алешкаўскую Сеч, створаную запарожцамі пасля разбурэння Запарожскай ля Алешак (нізоўе Дняпра). Тады гэтая тэрыторыя належала Крымскаму ханству.

вернуться

129

Як у Глухаве званілі...— Глухаў — горад на Чарнігаўшчыне, з 1709 г.— рэзідэнцыя гетманаў.

вернуться

130

Арэль — левы прыток Дняпра.

вернуться

131

Мурзы — татарскія вайсковыя старшыны-феадалы.

вернуться

132

Імёны названых у творы асоб сталі хадзячымі імёнамі. Нерон — тыран, Сарданапал — распутны дэспат, Каін — першы забойца на зямлі, Ірад — персаніфікацыя зла, Сакрат — «грэк добры», яго імя асацыіруецца з мудрасцю.