Выбрать главу
Орская крэпасць 1847— Ніжні Ноўгарад 1858

А. В. КАЗАЧКОЎСКАМУ

      Даўно было ўсё гэта. Ў школе Такі ў настаўніка-дзяка Украду спрытна пятака — Бо я хадзіў амаль што голлю, Ушчэнт змарнелы — дый куплю Паперы аркуш. I зраблю Малютку-кніжачку. Крыжамі, I ўзорамі, і васількамі Вакол лісточкі абвяду Дый спісваю Скавараду Альбо «Три царіе со дари»[139] Ды сам сабе у бур’яне, Каб не пачуў хто, каб не ўбачыў,       Спяваю я ды плачу. I давялося зноўку мне На старасць з вершамі хавацца, Мярэжыць кніжачку, старацца, Спяваць да слёз у бур’яне. I цяжка плакаць. I не знаю — За што мяне гасподзь карае? У школе мучыўся і рос, Сівець у школе змусіў лёс, У школе дурня й пахаваюць, А ўсё за тога пятака, Шо ўкраў маленькім у дзяка, Вось так гасподзь мяне карае.
Дык слухай жа, мой галубе, Мой орле-казача! Як канаю я ў няволі, Як нуджуся светам. Слухай, браце, навучай Сваіх малых дзетак, Каб не рупіліся змалку Вершаваць не ў спраце. Калі ж нехта паквапіцца, Дык употай, браце, Няхай сабе у куточку Вяршуе і плача Ціхусенька, каб не чуў бог, Каб і ты не бачыў. Каб не давялося, браце, Яму з карай брацца, Як я цяпер у няволі Мáю кару, браце.
Няйначай злодзей той з валамі, Ў нядзелю крадуся я ў поле. Таламі выйду[140] па-над Уралам На стэп шырокі, як на волю.             I, пабітае, збалела             Сэрца здрыганецца,             Як рыбанька пад вадою,             Ціха пасміхнецца,             Пакрыляе галубкаю             Па-над чужым полем,             I я нібы ажываю             На полі, на волі.             I на гару высокую             Выходжу, дзіўлюся,             I згадваю Украіну,             I згадаць баюся.
            I там стэпы, і тут стэпы,             Ды тут не такія,—             Аж да чырвані рудыя,             А з блакіту тыя,             Мярэжаныя зялёна             Нівамі, палямі,             Высокімі курганамі,             Цёмнымі лугамі. А тут бур’ян, пяскі, талы... Каб хоць на смех курган які дзе Казаў аб даўніне, аб крыўдзе. Нібыта людзі не жылі. Спрадвек да сёння ў несупыне Ўцякала ад людзей пустыня, А мы такі яе знайшлі. I ўжо турбуем несціхана, Затое будуць і курганы. Мы ўсё здабудзем з-пад зямлі! О мая доля! Мая краіна! Калі ўжо вырвуся з пустыні?             Ці, можа, крый божа,             Тут і загіну. Чырвонае пачарнее поле... — Гайда ў казармы! Гайда ў няволю! — Няйначай крыкне хто нада мною. Я прахаплюся. Па-за гарою Крадком вяртаюся па-над Уралам, Няйначай злодзей той, па-за валамі.             Вось так я, дружа мой, святкую             Вось тут нядзелечку святую.
А панядзелак?.. Дружа-браце! Ноч сцішыцца ў смярдзючай хаце. І прыйдуць думы. Разаб’юць На стокраць сэрца, і надзею, I тое, што сказаць не ўмею... I ўсё на свеце адапхнуць, I спыняць ноч. I дні гадамі, Вякамі глуха пацякуць. I я крывавымі слязамі Не раз пасцелю апяку.
      Гады і дні злічу ў прыкмеце. Каго я, дзе, калі любіў? Нікога ў свеце, нікому ў свеце... Няйнакш па лесе прахадзіў! А меў жа волю, меў я сілу, Пазыкі сілу ўсю знасілі, А воля ў госцях упілася, Ды да Міколы[141] заблудзіла, Дый напівацца зараклася. Не паможа мілы божа, Як гавораць людзі. Будзе кайнасці на свеце, Звароту не будзе. Гукаю бога, каб віднела. Як волі, ўсмешкі сонца жду. Цвіркун замоўк, пабудку б’юць. Гукаю бога, каб цямнела, Бо на паганьбішча вядуць Старога дурня муштраваць,— Каб знаў, як долю шанаваць, Каб знаў, што дурня ўсюды б’юць.             Гады мінаюць з ветравею,             Мінула доля, а надзея             Ў няволі за правы свае             Бярэцца і спагадай грэе,             I сэрцу жалю задае. А можа, і дабро пабачу? А можа, ліха пераплачу? Вады Дняпровае пап’ю, З табой, мой дружа, пастаю. I, можа, ў ціхай тваёй хаце I зноўку буду размаўляць я З табой. Я страху не таю! Баюся сам сябе спытаць я. Ці здарыцца калі гэта? Ці з неба няйначай Пагляджу на Украіну I цябе пабачу. А парою так бывае, Што слёзы застынуць, Смерць бы я сваю паклікаў... Дык ты, і Ўкраіна, I надзея, і Дняпрова, Браце мой, разлога Смерці вы не даецё мне Папрасіць у бога.
вернуться

139

«Три царіе со дари» — словы з каляднай песні.

вернуться

140

Таламі выйду... Талы (казахск.— пясчаныя ўзгоркі, зарослыя асакой.

вернуться

141

Мікола. Маецца на ўвазе цар Мікалай I.