Выбрать главу
Орская крэпасць 1847 Масква 1858

***

      Ану ізноўку вершаваць! Цішком, вядома. Ну нанова, Пакуль навінка на аснове, Старызну божжу ліцаваць, А гэта... Як бы вам сказаць, Каб не збрахаўшы. Ну нанова Людзей і долю праклінаць!             Люд за тое, каб нас зналі             Ды нас шанавалі;             Долю нашу, каб не спала             Ды нас даглядала.             А то, бач, што нарабіла:             Кінула малога             Ў раздарожжы і не дбае...             А яно, нябога,             Сівавусае, малое —             Дзіцянё, вядома! —             I падыбала паціху             Сцежкай незнаёмай             Аж за Урал. У пустыні             Як жа цябе не праклясці,             Здрадлівая доля?             Не выкляну ж цябе, доля,             За валамі. I паціху             Вершамі займацца,             Сумаваць і спадзявацца,             Што ў госці ў няволю             3-за Дняпра ты шырокага             Прыйдзеш, мая доля!
Орская крэпасць 1848

***

У бога пад лавай ляжала сякера. (Па свеце бог тады хадзіў З Пятром, і цуды ён тварыў.)             Тут, як на той верад             Дый цяжкое ліха,             Любенька ды ціха             Скраў кайзак[142] сякеру             Дый пайшоў па дровы             Ў шумную дуброву;             Аблюбаваўшы дрэва — цюк! Як вырвецца сякера з рук — Пайшла па лесе касавіца, Аж страх было глядзець-дзівіцца: Дубы, таўшчэзныя, наздзіў, Нібы траву, віхор касіў, Пракосы сцелячы, а з яра Устаў пажар і дымнай хмарай Святое сонца засланіў. I стала цемра, ад Урала Аж да Тангіза, да Арала[143] Кіпелі возеры тады. Палаюць сёлы, гарады, Рыдае люд, звяры скаголяць, Аж у Сібіры за Таболам Хаваюцца ў снягах. З тых пор Сем год сякера лес сцінала, I пажарышча не згасала, I божы свет за дымам мерк. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . На лета восьмае ў нядзелю, Як быццам ляля ў лёлі белай, Святое сонейка ўзышло. Пустыня цыганом чарнела, Дзе горад быў або сяло — I галавешка ўжо не тлела, I попел ветрам размяло, Былінкі нават не ўцалела, Адным-адно ўсяго шумела У стэпу дзерава адно.
      Чырванеюць па пустыні Пяскі чырвоныя ды гліна, Бур’ян калючы ды будзяк, Ды часам тырса з асакою Чарнее ў яры пад гарою, Ды дзікі іншы раз кайзак Паціху выедзе на гору На хілым вярблюдзе сваім. Бывае дзіўна часам тым: Стэп быццам з богам загаворыць, Вярблюд заплача і кайзак Панурыць галаву і гляне На стэп і на Кара-бутак[144]. Сынгіч-агач[145] прыгадваць стане, Паволі спусціцца з гары I згіне ў глінянай пустыні...
            Адным-адзіным пры даліне             Ў стэпу ля дарогі             Высокае стаіць дрэва,             Кінутае богам.             Кінутае сякераю             I агнём пустыні.             Шапочацца з далінаю             Аб даўняй часіне.             I кайзакі не мінаюць             Дзерава святога,             На даліну заязджаюць             Адпачыці троху,             I моляцца, і ахвярай             Дзерава благаюць,             Каб галіны распусціла             У іх бедным краі.
вернуться

142

Кайзак — казах.

вернуться

143

Аж да Тангіза, да Арала — да Аральскага мора (тангіз — мора, казахск.).

вернуться

144

Кара-бутак — невялічкая рэчка (заўвага Шаўчэнкі).

вернуться

145

Сынгіч-агач — адно дрэва (заўвага Шаўчэнкі).