Выбрать главу

- Дасылай сюды, Рыгор, чалавек сем. Яны будуць выбіваць дзверы тут, вы - з параднага ўвахода, а я паспрабую ададрадь дошку ў імшаніку і кінудца на яго. Толькі ўсім адразу.

- А можа, паспрабаваць выдадь сябе за паляванне, пастукаць у акно і, калі адчыніць, схапідь. Сваякоў ён на гэтую ноч адаслаў, сам у доме, - прапанаваў Рыгор.

- Нічога не атрымаецца. Гэта хітры ліс.

- А ўсё ж паспрабуем. Разумееш, крыві шкада...

- Глядзі, хлопча, каб горш не было, - пакрудіў я галавою.

Коней падвялі да дома. Людзі мае загаманілі. Я з радасцю

пабачыў у акно, што твар пана Рыгора прасвятлеў, як быццам ён дачакаўся нарэшде. Ён пайшоў са свечкаю да дзвярэй, але раптам спыніўся, непаразуменне адбілася на яго твары. У той самы момант ён дзьмухнуў на свечку, і пакой патануў у цемры. Справа зрывалася.

- Хлопцы! - крыкнуў я. - Акружайце дом.

Пачуўся тупат бягучых ног, воклікі. З двух бакоў пачалі ламадь дзверы, біць у іх цяжкім. А з мезаніна адначасова прагучаў стрэл.

І адразу за стрэлам пачуўся з вышыні нялюдскі ад ярасці

голас:

- Абклалі, сабакі. Чакайце! Шляхта так не здаецца!.. З другога акна мезаніна вылецеў сноп агню. Дубатоўк, відадь, перабягаў ад акна да акна, страляючы ва ўсе бакі па падступаючых людзях.

- Ого, ды ў яго там цэлы арсенал, - ціха сказаў Рыгор.

Словы яго перарваў яшчэ адзін стрэл. Малады хлопец

поруч са мною пакаціўся па зямлі з прабітай галавою. Дубатоўк страляў лепш за лепшага паляўнічага-палешука. Яшчэ стрэл.

- Прыціскайцеся да сцен! - крыкнуў я. - Там кулі не дастанудь.

Кулі нашых хлопцаў, што стаялі за дрэвамі, адбівалі трэскі ад бярвенняў мезаніна, пырскалі атынкоўкай. Але зразумець, у якім акне з'явіцца Дубатоўк, было нельга. Перямога наша абяцала быць Піравай.

- Андрэй! - грымеў голас Дубатоўка. - Ты таксама атрымаеш сваё. Па маю душу прыйшлі, д'яблы - аддасцё свае дуты!

- Паходні паліце, - крыкнуў я. - Кідайце іх на дах. У той самы момант палыхнулі вакол дома тры дзесяткі агнёў. Некаторыя з іх, апісаўшы ў паветры паўкола, падалі на дах і, распырскваючы вакол сябе смалу, паступова пачыналі працягваць языкі полымя да акон мезаніна. У адказ на гэта пачуўся роў.

- Сорак на аднаго! Ды і то агнём карыстаецеся! Высакародн асць!..

- Маўчы! - крыкнуў я. - А на адну дзяўчыну дваццаць коннікаў выпускать высакародна?! Унь яны, твае коннікі, зараз у багне ляжаць. I ты там будзет.

У адказ ля маёй галавы цокнула аб атынкоўку куля.

Дом Дубатоўка палаў. Жадаючы быць далей ад сценкі, я мятнуўся да дрэў і ледзь не ўпаў: куля караля Стаха праспявала ля майго вуха. Нават валасы заварутыліся.

Полымя ахапіла мезанін. Я ўскінуў рэвальвер і адначасова стрэліў.

Дубатоўк дзіка завыў.

Полымя заглядвала ў мезанін, і тям, у агні, самі пачыналі страляць загадзя зараджаныя стрэльбы. Мы супакоіліся і зусім былі адышлі ад дома, які ператварыўся ў суцэльную свечку, калі раптам голас хлопца ля коней устрывожыў нас. Мы глянулі ў той бок і ўбачылі Дубатоўка, які вылез з закінутага сутарэння сажняў у пяцідзесяці ад дома.

- А-ах, - прарыпеў зубамі Рыгор. - Забылі, што ў лісіцы ў нары заўжды другі ход ёсць.

А Дубатоўк, пятляючы, бег у напрамку да Волагавай прорвы. Правая рука яго вісела. Відаць, я ўсё ж пачаставаў яго.

Ён бег з хуткасцю, нечаканай для яго таўшчыні. Я стрэліў з рэвальвера - далёка. Цэлы залп вырваўся са стрэльбаў маіх людзей - хоць бы тто. Дубатоўк прабег невялікі паплавок, з маху кінуўся ў балота і пачаў скакаць па купінах, як коннік, з такой хуткасцю, тто ў вачах мільгацела. Апынуўтыся на бяспечнай адлегласці,ён пагрязіў нам кулаком.

- Трымайцеся, пацукі!.. - даляцеў да нас ягоны страшны голас. - Ніводнаму з вас не жыць. Шляхецтвам, імем, крывёю сваёй клянуся - выражу вас разам з дзецьмі.

Мы былі ўражаны. Але ў гэты момант свіст такой сілы, што ў мяне забалела ў вушах, аддаўся над балотамі. Я глянуў у той бок і пры святле пажара ўбачыў, як хлопец торкнуў аднаму каню проста пад хвост калючы сухі бадзяк. Зноў свіст...

Статак дзіка гігатаў. Коні ставалі дыбам. Зразумеўшы план гэтага юнака, мы кінуліся да дрыкгантаў і пачалі сцябаць іх. У наступны момант ахоплены панікаю статак памчаў да Волатавай прорвы. На некаторых конях яшчэ сядзелі постаді фальшывых паляўнічых.

Дзікі пошчак капытоў раздзёр ноч. Коні імчалі як шалёныя. Дубатоўк, відадь таксама зразумеў, чым гэта пахне, і, азваўшыся шалёным крыкам, пабег з хуткасцю роспачы балотнай сцежкай. Ён бег, а коні за ім, прывучаныя да гэтага тым, хто зараз уцякаў ад іх.