Выбрать главу

- Го-го-го-го! - выбухнуў сябар. - Вось гэта дык удала. Нават манаграм на насавіках мяняць не давядзецца, як сказалі б старарэжымныя божыя абдуванчыкі.

Яна глянула на яго так, што ён, як кажуць, "зашыўся". Прамармытаў нешта і адышоў.

- Пагаварылі, - усміхнуўся Ласевіч.

- А іначай, відаць, і гаварыць не варта, - суха сказала яна. - Ні з кім. Менш будзе асечак, расчараванняў, непатрэбных думак.

За сталом іх пасадзілі побач: зноў нехта пастараўся. Хаця Міколу зусім не даспадобы былі яе рэзкія, калючыя манеры і словы - ён не любіў вечна ўсім на свеце незадаволенных людзей,

- дый яна, відаць па ўсім, была незадаволена гэтым суседствам. Сядзіць простая, нібы тычку з'ела, вусны падціснутыя, вочы пагардлівыя. Анічога з таго, што ён так цаніў і любіў у жанчынах: мяккасць, іранічнае какецтва, вясёлая зменлівасць, дасціпнасць і гнуткі, такі адменны жаночы розум.

Сумесь воблы, ваўчаняці і лютай тыгры. Шчыра кажучы, ён куды з большай ахвотай знаходзіўся б зараз у кожным іншым месцы, абы не тут.

- Вы інжынер? - Бо трэба ж падтрымліваць хоць нейкую размову. - Цікава.

"Нічога ёй гэта не цікава".

- І любіце сваю працу?

- Я не люблю сваёй працы.

Ён сапраўды не любіў яе. Паступіў калісьці на энергетычны толькі таму, што гэта хаця й нялюбае, але, прынамсці, "сур'ёзнае", і яшчэ таму, што страшэнна не хацелася вучыцца на трактарыста ці яшчэ на кагосьці такога.

Граў на баяне ў студэнцкім аркестры, вывучыў самастойна ноты да таго, што самае складанае мог бы бегла чытаць з ліста, пачаў учашчаць на канцэрты. І раптам зразумеў: тое, што ён з самага дзяцінства мармытаў сабе пад нос, - гэта таксама музыка. І не проста музыка. Ягоная музыка. Яна і зараз спявала ў ягонай душы, і ён параўноўваў яе з тым, што чуў, і казаў сам сабе, што ў яго часам - не горш. Можа, нават лепш.

Дзень, калі ён усведаміў сабе гэта, быў самы благі, самы паршывы дзень у ягоным жыцці. Гэтае ўсведамленне няшчасця, усведамленне таго, што ўсё існаванне ягонае, усё, дзеля чаго ён быў, магчыма, пушчаны лёсам у свет, было адабрана ў яго толькі таму, што да бліжэйшага піяніна было дваццаць вёрст, а да бліжэйшай музычнай школы - каля трыццаці. І жыццё ягонае было прынесена ў ахвяру нялюбай справе толькі таму, што яму недзе было зразумець і зведяць музыку, недзе было нават зразумець, што ён яе любіць, што гэта і толькі гэта - ягоны шлях.

Заставалася, праўда, і магла б яшчэ тады дяпямагчы яму ўсвядоміць сваю любоў палеская песня, якую ён патаемна любіў, але нікому не прызнаваўся ў гэтым, бо дзяўчаты і хлопцы, па дурасці, песні гэтай саромеліся, а замест яе спявалі розную модную гарадскую лухту, якая хутка прыходзіла і гэтак жа хутка знікала ў нябыт. Саромеліся аж да таго, што калі бябы, бывала, завядуць у застоллі старую песню, нехта з маладых ябавязкова кіне:

- Ну-у, завялі. Староцце гэтае.

Цяпер ён са спозненым болем успамінаў самы нязначны паварот гэтых мелодый... Нібы абразіў мяці, якая даўно паме рла.

Ён быў мужны чалавек і таму, разумеючы, што позна , вырашыў зрабіць хаця б нешта з таго, дзеля чаго ён быў створаны. І гэтаму нязначняму "нешта" ён аддаў з таго дня ўвесь свой вольны час і ўсю без астачы сваю душу. Пешшу, на спадарожных машынах, на прыпяцкіх паряходах, набітых стракатай гурмой, хатулямі, дыхтавымі валізкамі і спявучай гаворкай - ён ябхадзіў, яб'ездзіў, скалясіў Піншчыну, Століншчыну, Пружаншчыну, Мазыршчыну, Слонімшчыну. Ад запісаў сшыткі рабіліся пульхныя. Многія дзесяткі сшыткаў.

Вынікам усяго гэтага, усіх гэтых бясконцых, утомных і блаславёных вандраванняў былі том народных песень, кніжачка песень дзіцячых і дзесяткі паўтара песень сваіх. На большае - ён з болем адчуваў гэта - яго не ставала. Песні - і толькі.

Песні спявалі, песні ягоныя хвалілі нават "мэтры" ад музыкі - не без ценю паблажлівасці, - і адзін ён ведаў, колькі такіх вось песень, напетых ім недзе ў кампаніі, за келіхам віна, рабілася потым у тых жа "мэтраў" скразной тэмай сімфоніі, арыяй, часткай грымучай араторыі на адцягненую, чужую тэму, тым, за што аўтараў пасля хвалілі: "глядзіце вы, сапраўды народна і як жа арыгінальна!" А песня была сапсутая надуманай, ненатуральнай і непатрэбнай апрацоўкай.

"Самадзейны кампазітар". Што ж, бывае і горай. Што ж, няхай ён паслужыць беларускаму люду і песні беларускай хаця б у такім спосабе.

...Нешта падобнае ён і сказаў тады суседцы за сталом.

- Ну, а чаго б вы хацелі?

- Кінуць працу. Я някепскі інжынер, мяне, думаю, паважаюць. Але я хацеў бы кінуць гэта і ўвесь век хадзіць, запісваць, пісаць свае песні, калі ўжо на іншае ў мяне слабая кішка.

Сябар, відаць, чуў іхнюю размову, таму што засмяяўся.

- Ну, браце, гэта ты кінь. На тое, чым ты марыш заняцца, не пражывеш.