Выбрать главу

Бурун за кармой карабля, які рухаўся цяпер па інерцыі, знік. У мёртвай цішыні асабліва гучнымі здаваліся ўдары валоў і злавесны, звонкі спеў стальной адцяжкі, што адбягала за карму, адзінай ніці, што звязвала цяпер людзей за бартом з жыццём, а карабель - са смерцю.

- Сігнал падаюць, - шэптам сказаў кубічны старшыня Красоўскі, быццам занадта громкі голас мог перарваць нітку жыцця. - Адцяжка торгаецца.

- Выбіраць, - таксама шэптам сказаў старлей. - Выбіраць, хлопчыкі. Выбіраць, чорцікі. Яны там замерзнуць могуць.

- Спыніцца сэрца - і ўсё, - пацвердізў старшына.

Хапаючыся адной рукою за лееры, накідваючы другой

адцяжку на плечы, спатыкаючыся, аслізваючыся, падаючы на палубу, якую ўвесь час абкатвала хваля, матросы беглі на шкафут. Нібы проста выбіралі буй.

Праходзілі гадзіны, суткі, гады.

Калі мінёр пагрузіўся ў ваду, яму здалося, што ва ўсю поласць ягонага жывата нехта плюхнуў расплаўленым свінцом. Абпякло рукі, шыю, твар. Галаву сціскалі нейкія гіганцкія ціскі.

Пасля ён убачыў міну, што ляцела на яго на грабяні хвалі. Велізарны рагаты шар валіўся зверху, навальваўся, як пачварнае чорнае сонца. Анатоль нырнуў пад хвалю і, ліхаманкава працуючы нагамі і рукамі, ірвануўся ўбок.

Хваля прамчалася над ім з гарматным рыкам. Скакалі ў вадзе зеленаватыя хлапякі снегу. Злева ён убачыў карму, што навісала над ім, справа - міну, а побач з ёй - галаву мічмана. Учапіўшыся ў рым, мічман цягнуў стальны шар убок. Ён прырос да міны, як мідзія, і хвалі кідалі яго разам з ёй. Мічман быў без кіцеля, у адной сарочцы.

З таго часу як Каня скокнуў у ваду, прайшло хіба дзве хвіліны.

...Анатоля адносіла. Ён зрабіў некалькі шалёных рыўцоў і вынырнуў ля мічмана, але ў гэты момант запрацавалі машыны. Вада ад вінтоў перакуліла Каню і адкінула яго ад чорнага шара. Яна пенілася вакол, круціла, несла. На імгненне ён убачыў, як мічман стараўся завесці канец на міну... І тут мінёра зноў з грукатам накрыла хваля. Ён ледзь паспеў учапіцца за адцяжку, што бліскавічна бегла перад вачамі. У глотку рванулася ледзяная, да нудоты рэзка-салоная вада, і ён пачаў ірваць на сябе адцяжку, каб хутчэй глынуць паветра.

Жыватворнае, яно ўварвалася ў лёгкія, і, быццам разам з ім, уварваўся ў напаўаглушаныя ад рыку вушы крык. Крычаў Дубавец:

- З рук вырвеш, чорт, канёк марскі! Мацаваць памагай! Ма-ца-ваць!

Ён крычаў гэта так настойліва і злосна, што Каня зразумеў, стаў мацаваць канец за рым. Мічман трымаў трос і міну, і іх, разам, нібы ў смяротных абдымках, кідала з грабяня ў правал.

Даўно ўжо нічога не было відаць. У свеце засталося толькі іх трох. Касая лятучая снежная імгла закрыла ўсё. Валы білі іх, неслі, напаўняючы громам вушы, адрывалі, грукаліся зверху шматтонным цяжарам на іхнія распластаныя целы.

Кожны такі ўдар мог адарваць іх ад міны, укрыць снегавой заслонай, і тады знайсці іх не магла б ужо ніводная сіла ў свеце. Што там парушынка тьгіуню, якая ўпала ў пыл? Чалавек у бурхлівым моры - вось хто загублены раз і назаўсёды.

І таму яны трымаліся за гэтую круглую смерць.

Можна было, вядома, кінуць яе і па адцяжцы дабрацца да карабля, да цяпла і святла, да людзей. Але міну магло падсячы. Яна магла, калі яе кінуць, пайсці ў імглу. Яна, смерць, магла месяцамі і гадамі маўкліва калыхацца, імчаць на шляхах караблёў, магла воляй выпадку выйсці на фарватар. Усё гэта за долі імгнення праляцела ў галаве мічмана.

.Белыя-белыя пасажырскія караблі. Смяюцца дзеці, старыя пакурваюць у шэзлонгах, лындае і дурэе на палубе моладзь. Ласкавае мора, сіняе-сіняе неба, чайкі пікіруюць за кінутымі кавалкамі хлеба. І раптам - удар!!! І раптам - да неба смяротны слуп вады. І ўсё разламана напалам. І праз некаторы час толькі заклякоча паверхня мора, калі схаваецца пад ёю нос карабля. Каўтаючы ўсё, усё. І не будзе каму ўжо ні заляцацца, ні смяяцца, ні пакурваць.

- Мацуй, - захлынаўся мічман. - Мацуй канец!

Адною рукою ён дапамагаў яму. Пальцы не згіналіся. І ўсё ж ім удалося надзейна завесці за міну трос.

"Каб трос падсекла і зараз, - Дубаўцова думка замірала, -заставалася б адно.

.Сіняе-сіняе мора. смяюцца дзеці. хвалі нясуць ім насустрач. плывучую. удар. кіпіць на гэтым месцы мора. можа, над ёю . няма каму смяяцца.

.заставалася б адно. ударыць па адным з ражкоў. І тады плыве сабе і плыве белы параход. Жыццё куплена жыццём. а над імі ўстане слуп вады. І ўсё вырашыцца само сабою".

Мічман усім застылым целам адчуваў гэтае апошняе заспакаенне. А пасля ён глянуў на твар Кані і дзіка спалохаўся. Твар быў скажоны нейкім невядомым болем і пакутай.

- Толя. што? - захрыпеў мічман. Што?

- Уаб-буа-уаб, - адказаў той, захлынаючыся.