Выбрать главу

Мачуга, Ляўчэня і Іцкін за антысавецкую дзейнасць былі асуджаныя на 10 гадоў у лагеры на Салаўках. Доказаў іх прыналежнасці да забойстваў не знайшлося.

Пасляслоўе

У гэтым творы дзейнічаюць як рэальныя персанажы, так і выдуманыя. Сярод рэальных пераважную бальшыню складаюць удзельнікі аршанскай філіі «Маладняка», працытаваныя вершы належаць рэальным аўтарам. Мне б хацелася верыць, што ўдалося больш-менш рэальна адлюстраваць тое, што адбывалася сярод аршанскіх маладнякоўцаў, але я не прэтэндую на поўную гістарычную дакладнасць.

Адзіным выняткам сярод маладнякоўцаў стаўся выдуманы персанаж Гарбылоўскі, якому аўтар прыпісаў чужыя вершы. Рэальны аўтар у тых вершаў ёсць, але гэта тэма бадай што для даследчыкаў літаратуры.

Падзякі

Вялікую падзяку хачу выказаць усім, хто падтрымліваў мяне і дапамагаў мне сваімі парадамі падчас напісання гэтага твора. У першую чаргу маім сябрам Кацярыне Барысенка, Дар'і Зялінскай, Уладзіміру Пучынскаму – без іх гэты гістарычны крымінал выглядаў бы іначай. Асобная падзяка Галіне Рабянковай, якая старанна вычышчала памылкі і абдрукоўкі.