Выбрать главу

- Не, Пётр-разбойнік, не будзе табе даравання. Толькі што... вунь ля разбуранага млына ляжаць на зямлі трохпудовыя жорны. Уздзень іх сабе на шыю і пакуль не сатрэш іх уласнаю шыяю на порах, пакуль не луснуць яны і не разваляцца на тваіх рамёнах - не быць табе дараванаму.

Цяжка ўздыхнуў Пётр-разбойнік, нахіліўся, ускінуў на шыю жорны і пайшоў. І што ён толькі з той пары не рабіў: і зямлю розным бедакам араў, і лясы карчаваў, і паміраючых ратаваў, і гарады будаваў - ні крышачкі не сцёрліся жорны. Няма даравання таму, хто кроў сялян піў, вісіць яна цяжарам вялікім на ім да сканчэння веку.

Зноў прывалокся Пётр-разбойнік пад сухое дрэва, згубіўшы ўсялякую надзею на выратаванне. Плакаў там тыдзень - маўчыць зямля. Пустэча. Прайшлі гады, а наперадзе тая ж цемра. Няма даравання!

Толькі падняўся ён, аж раптам, бачыць, сядзіць нейкі чалавек і на магілу мацеры плюе і зямлю родную лае.

- Гэ-эх, - зітхнуў Пётр-разбойнік, - ну й падла. Забіваў я шмат людзей, дык няўжо яшчэ за гэткую гніду мне на душы граху пабольшыцца. Дай яму напрач сальнік выпушчу, бо, дзякаваць чорту, нож заўсёды пры мне.

Падышоў ззаду да таго, хто на матчыну магілу пляваў і зямлю родную лаяў, ды й пярэснуў яго навотліў нажом. І толькі ён зрабіў гэта, як раптам паліў цёплы дождж і змыў з яго каўтун і балячкі.

Навальніца пачалася, сіняй стралою бліскаўка палахнула, і за громам не пачуў Пётр-разбойнік, як з гулам луснуў камень і жорны на яго рамёнах распаліся на дзве паловы і рассыпаліся ў порах.

І ўпаў тут Пётр-разбойнік на зямлю і заплакаў, бо лепей за ўсё - не быць адшчапенцам мацеры-зямлі і калі трэба - пусціць за яе ў ход нож. І плакаў Пётр-разбойнік, а вакол пасля дажджу блішчэлі лісты і звонка падалі на зямлю празрыстыя кроплі, быццам уся зямля плакала ад шчасця разам з ім.

Надзвычаная котка

У беднага мужыка завяліся ў хаце чэрці. Удзень яшчэ так-сяк, а ноччу ў коміне як справяць вяселле — проста хоць святых вынось.

Лёталі туды й сюды, стукаліся ілбамі, ад гэтага ў іх з вачэй іскры сыпаліся, і таму ўжо тры разы ў коміне сажа палала — ледзь хату выратоўвалі.

Ледзь золак, палезе баба ў печ і адразу пачынае раўсці. У гаршку — сажа, на пірагу — сляды і адбітак невялічкага азадка гэта чорт адпачываць на гарачае цеста садзіўся.

Па начах пачынаюць дурэць у трысцяні — гаспадар думае, што гэта тхор да курэй падбіраецца. Выйдзе за дзверы, а яны яму з гарышча прама за каўнер ахапак балотнага сена з асакою — штоўх!

Асабліва адзін быў шкадлівы. Сам тоненькі, лёгка яго пераб'еш, а такая падла. Вазьме ў коткі капянят і пакдадзе іх у скрыню з мукою - хоць смейся, хоць плач. Цярпеў, цярпеў мужык, а потым пачаў з жонкай і дробнымі дзеткамі ў пуню хадзіць спаць. Мароз па спіне паўзе, калі пра зіму згадае.

Вось аднсйчы вечарам стаіць ён на ганку. Сонца сядае, а над вёскаю хмара, і легкі дожджык накропвае. Бачыць: ідуць па дарозе двое. Адзін чалавек як чалавек, а другі каратканогі, пыса ў яго клінам высоўваецца. А сам у цяжкай шубе. А трасца аго матары, каб у такі летны вечар шубу апранаць. Мо цыган гэта.

Падыходзяць абодва бліжэй, і бачыць гаспадар, што памыліўся, бо зусім гэта не чалавек, а мвдзьведзь і з ім павадыр, які яго на лазцугу вцдзе.

— Дзень добры!

— Здароў!

— Пусці, добры чалавек, у хату пераначаваць. Прыладзіўся б і пад кушчом, ды, бачыш,— дождж.

— Па мне што,—кажа гасладар,— заходзь. Толькі ў хаце нячыста, чэрці там завяліся.

— Гэта што,— смяецца павадыр,—яны хоць і рагалі, ды ўсе не праезджыя маскалі — жонку не забяруць. Да таго ж у іншых жонку на чорт забраць пабаіцца.

Добра, калі так. Пайшоў мужык у пуню, а павадыр з мвдзведэем прымасціліся ў хаце. Лёг павадыр на лаву, шапку ў галаву, адзін бок падаслаў, другім накрыўся — вось і пасцель гатова.

А мядзведзя паклаў спаць ля печкі, бо той цеплыню любіў, як стары дзед. Заснулі.

Ноччу чорт, як вядзецца, скочыіў з ліпы на дах, з даха на комін залез і, падняўшы цэлую хмару сажы, з'ехаў па ім у пячурку. Агледзеўся—няма нічога ў печы, толькі адзін гаршчок стаць, з яго смачны пах ідзе. Адставіў ў загнетку, выцягнуў гаршчок на под, запаліў смярдзючую люльку ў добры кулак, адчыніў крышкў. Паваліў стуль сытны пах, залахла рэпай.

— Ага,—думае чорц—рэпа. Гэта я люблю. Сядзіць і ўмінае рэпу, а лушпаі кідае ў пакой, наніз. Мядзведзь таксама пах рэпы пачуў і пачаў лушпаі з моста падбіраць і есці. Ласае жывёла. Сапе, чаўкае, лапамі па падлозе водзіць. Чорту гэта апрыкрыла узяу ён качарэжку і глядзіць. У цемры добра не разгледзеў: яно й ёсць - думае - котка праклятая. I качаргой яе:

— А псік!