Выбрать главу
Факт, Што набірае моц Радзіма. Факт, Што ў нашых ворагаў інфаркт. Факт, Што жыта сёлета ўрадзіла. Нарадзіўся я — таксама Факт.
Факт яшчэ, што банда паліцаяў Не дабіта ў Суцькаўскім бары...
«Ды пра паліцаяў — абяцаю»,— Шчоўкнуў старшыня па кабуры.
Той парою Шчоўкалі заўзята...
6
Ноччу бралі Кабянка Ігната, Першага бандыта на раён. Узялі. Вяскоўцам паказалі. — Ён? — спыталі. — Гэты,— адказалі. А сівы Стапуль сказаў: — Не ён.
7
Трох красунь-нявестак Стапулёвых На суках таполевых, вясновых Весела Ігнат павесіў быў: Першую — бо мела кроў чужую, Бо хавала першую — другую, Трэцюю...— Бо троіцу любіў.
З імі побач, на суках кляновых Трох сыноў-асілкаў Стапулёвых Кабянкова банда падняла: Першага — бо выкраў вартавога, Бо не выдаў першага — другога, Трэцяга...— Каб троіца была.
Тры начы і дні гайдаў іх вецер...
8
Ці на вецці ружавее квецень, Ці лісты асеннія ляцяць,— Гэтыя тры клёны, Тры таполі Дзень і ноч на Стапулёвым полі Шэпчуцца, Калышуцца, Шумяць.
9
А Стапуль сваё: — Не ён. Не гэты.
10
Сорак шосты. На зыходзе лета. Сад. Калыска. Вечар. Ля вулля Падаюць самлелыя ранеты.
Роіцца натоўп ля сельсавета. Суд сягоння. Судзяць Стапуля.
Суд у фрэнчах. Хросны мой за сведку. Ён суду паказвае даведку З дзірачкай ад кулі на ражку. Холадна ў прасцяг глядзіць ахова. Кожнае тут сказанае слова З хаты ў хату йдзе па ланцужку.
11
СУД
Прагакольны запіс
Хросны (то запнецца, то саб'ецца):[5] — Па законах новых, па савецкіх Я панёс малога ў сельсавет. Г о л а с Мог і без малога. X р о с н ы Дык не ведаў. Думаў, як хрысціць... С у д Адзін? X р о с н ы З суседам. С у д Стась Стапуль сваяк вам? X р о с н ы Так, сусед. С у д Дык сусед або сваяк? Г о л а с Суседзі. Х р о с н ы Старшыні няма. «Чакайце, едзе...» А ў мяне і час быў, як знарок. Ну, сядзім. Чакаем. Словы доім... С у д Што? X р о с н ы Гамонім. Уваходзяць двое: Старшыня і гэны... Кабянок. С у д Без канвою?
X р о с н ы Той пасля заскочыў. Старшыня счарнелы — нават вочы Быццам з галавешкамі на дне. Кажа: «Факт. Пазналі гада дома». Я кажу: «Дык чалавек вядомы». А Стапуль як ёсць упёрся: «Не». Старшыня ўдыбкі — і на старога: «Пакажы мне Кабянка другога! Ворага шкадуеш, маць тваю!..» С у д Далікатней... Тут жанчыны, дзеці. С т а п у л ь Прызнаю ўсё існае на свеце. У звярах людзей не прызнаю. X р о с н ы От, сказаў ён так — і я паверыў. С у д Дзе Стапуль сякеру ўзяў? X р о с н ы Сякеру?.. Каля печы, мусіць... Каля дроў. Г о л а с Сам прынёс! Якія летам дровы! X р о с н ы Кабянок жа гэны — звер здаровы. С т а п у л ь Без сякеры нельга ля звяроў. С у д Так. Далей? X р о с н ы Ён кінуўся на Гната. С у д Хто? X р о с н ы Стапуль. С у д А вы? X р о с н ы Я вінаваты. За руку схапіў: «Чакай, сусед!» Старшыня адразу з пісталетам; Кабянок — убок, і скок... і гэта: Выбіў старшынёвы пісталет.
З крыку і дзіця загаласіла. Кабянок, нячыстая ён сіла, Цэліцца ў яго: «Хто зробіць крок...» Я яму: «Ігнат, пабойся бога...» Старшыня загарадзіў малога. Кабянок націснуў на курок. I тады Стапуль яго сякерай... Тут ужо набеглі... Насцеж дзверы... Выскачыў з малым я — ледзь стаю... С т а п у л ь Вінаваты ў старшынёвай смерці... Прызнаю ўсё існае на свеце. У звярах людзей Не прызнаю. Г о л а с А даведка? X р о с н ы Ды была гатова: Вось, знайшлі ў кішэні старшынёвай.. Нічыёй паперка стала б, каб...
вернуться

5

Заўвага судовага сакратара.