Выбрать главу

Пераможна ўздыхнуўшы, здаволены ўжо Уладзік ухваліў:

Ну, то і добро!

О, даўно бы так! — узрадаваўся і Франак.— Во, за гэто я вас, дзядзьку, любіў, люблю і буду любіць, што вы сваіх сыноў слухаецеса!

5

Павесялеў адразу і Павел.

А ведаеш, тату, сколькі за яе даюць? — аж праспяваў ён ад шчасця.— Ну, як ты думаеш?

Дзесяць тысяч!

Як лёду! — удакладніў брат.

Ха-ха-ха-ха! Цяжко і паверыць, праўда? Аднак — факт! Во якая прорва грошай! Бо калі ўзглянуць на яе з другога боку, то выходзіць, што хата напэўно таго вартая! I цяпер, калі на вёсцы стало добро жыць, за імі многія ганяюцца!

Павел як бы спахапіўся:

I ведаеш, хто купіў? Ніколі не здагадаешса! Стасек Яворскі! Ну, ну, Куксаў сын, ён самы!

Яво-орскі?! — з жахам і недаверам нарэшце азваўся стары.

Ё-он!!

Пасля першай сусветнай вайны польскі ўрад пасяліў у Зялёную Даліну легіянера-асадніка — Яворскага. Шабляй яму адсеклі ў поль-ска-бальшавіцкую вайну (192О год) пальцы на руцэ, таму на вёсцы чужынца празвалі Куксай. Яворскі стаў служыць ляснічым. Ажаніўся на мясцовай дзяўчыне і ў дапамогу сабе выпісаў з-пад Варшавы за гаёвага маладога хлапца — Вацлава Шмігельскага. Ляснічага з лесніком, як асаднікаў, а заадно і Лаўрэнавага бацьку з Юзікам з-за млына нашыя ў 194О годзе вывезлі ў Караганду.

З Яворскіх у жывых застаўса толькі ён. Калі вывозілі, Стасеку было дзесяць гадоў. За гэты час ён і вывучыўсо і палажэння дабіўса, то мог бы жыць і там, але во — штосьці ў чалавеку прачнуласо ды пад старасць пацягнуло на радзіму! Зарабіў грошай, сабраў сям'ю ды пераехаў! Хай сабе жыве ў нашай хаце, бо нам з табой — якая розніца, праўда?

Падабрэлы Павел вінавата заглянуў бацьку ў вочы:

Ат, не шкадуй яе, тату! Як ты сам прызнаеш — столькі тут засталоса табе тупаць на гэтай зямлі? Мы табе ўсе не шкадуем гадоў, жыві сабе іх хоць з трыста, але ж так не бывае, і сам добро ведаеш! Апошнія дні свае дажывеш у нас. А за атрыманыя грошы Уладзіку машыну купім. Каб і ён быў не горшы за іншых. Бо што цяпер, тату, значыць чалавек без сваіх уласных калёс у горадзе?

Старэйшаму дапамог сярэдні:

Дый помнік мацеры трэ паставіць. Ашчэ і добры. А за якія шышы? Паставіць звычайны, як усе яны тут маздыгуюць на свае магілы, сумленне не дазваляе — мы ж з культурнаго горада, дзе толькі каралі ды цары калісьці жылі, а не з якой-небудзь Гнойніцы, задрыпаных Гібуліч ці Сыраежак. Менш-больш людскі помнік, ведаеш, колькі гатоўкі пацягне? Прафесарша, што жыве ў нашым доме, для свайто мужыка цэлых пяць тысяч уваліла за яго — дакладна ведаю, бо сам з Літвы ёй прывозіў для магілы камень з чырвонага мармуру! Накалыміць аж такую прорву грошай нават і нам двум не лёгко, а з зарплаты і не думай наскрабаць столькі!

Лаўрэн усё маўчаў. Сярэдні сын растлумачыў:

I машына мне, тату, павер, вельмі патрэбна. Во як патрэбна! — пацягнуў Уладзік рабром далоні па горле.— Я без яе, тату,— нуль без палачкі!

Бацька раптам спахапіўся:

А з нашым садком што, хлопцы?! Адных яблык восенню сколькі будзе — добрую грузавую машыну! А груш ды сліў-венгерак!.. Агарод як буіць, бульба квітнее як!.. Вуллі нядаўно так файно памаляваў нямецкай фарбай, узятак у гэтым годзе добры будзе!.. Што, хай усё і марнуецца, па-вашаму?

Та-ату, у горадзе цяпер грушы, яблыкі і слівы за капейкі ды шчэ куды лепшыя, бо імпартныя — з Польшчы, з Балгарыі, а за граніцай — ого, які толк у гэтым ведаюць! У нашым горадзе зараз усяго навалам, абы адно грошы!

Ад мёду нават прылаўкі ломяцца і — рознаго! Зараз — ліпавага, а там пойдзе грачаны, верасовы!..

Во — і Павел гэто табе скажа! Станеш жыць то ў мяне, то ў яго! Хібо ж мы ежы роднаму бацьку пашкадуем, хібо ж ты нас не ведаеш, тату? Не жмоты ж мы! Ды ты ж і ясі — я не раз прыглядаўса — бы той кот! На Мікалая разлічваць не збіраемса, бо адгэтуль вельмі далёко і заўша ў службовых раз'ездах! — Уладзік упамянуў самага маладзейшага брата, што ўжо гадоў з восем служыў на Далёкім Усходзе ў марфлоце.

Бацька ўсё з недаўменнем глядзеў на сыноў.

Што, ты ўсё яшчэ нам не верыш? Праўду твае сыны кажуць — будзеш жыць і бяды не ведаць у нашым горадзе! Будзе табе там добрая шкварка, а да яе, каб ты піў, знайшлася б і шклянка! — запэўніў таксама Уладзік.— Ды шчэ нават — поўная, крыўдаваць на сваіх сыноў не станеш!