Экран часта перакрываўся хвалямі перашкод, гэта спрычынялі «павуціны», аднаго ж разу праляцеў «цікаўнік», які цягнуў за сабой хвост радыеактыўнага газу і пылу, у выніку чаго прыём стаўся наогул немагчымы, і давялося пераязджаць на іншае месца, далей ад Горада і «павуцін». Пасля таго як яны паведамілі на Станцыю ўсю інфармацыю, якой валодалі, там пэўны час радзіліся, і нарэшце Кротас, больш нервовы, як звычайна, — у яго перасмыкалася шчака, якую ён увесь час расціраў, саромеючыся, — сказаў глухаватым голасам:
— Вам, напэўна, давядзецца сутак на двое затрымацца на паверхні. Прыкладна а дванаццатай начы мы пастараемся ў ваш квадрат пасадзіць глыбокі зонд-аўтамат... — Кротас выслухаў падказку і працягваў: — У яго вы пакладзяце аналізатар поля, фізікі надаюць яму вялікае значэнне, дадасце машынны інфармблок і крышталі запісаў. Ну а праз суткі-двое мы паспрабуем выцягнуць вас, калі нічога не зменіцца... Хвіліну... З вамі хоча пагаварыць намеснік старшыні Камітэта выключэннем тых выпадкаў, калі «павуціны» выкідвалі ў космас закапсуліраваныя ядзерныя выбухі. Але і без непасрэднай камунікацыі людзей з паверхняй планеты было адкрыта гэтулькі здзіўляючых з'яў, што на доследы іх не хапала спецыялістаў...
— Масконы, — кіўнуў Сташэўскі, — поклады трансуранаў.
— Чорныя вывяржэнні, — дадаў Дыега.
— Усё не пералічыш, — працягваў Малчанаў, парыў якога затухаў. — Шмат прынадных знаходак, з-за якіх кантакт з абарыгенамі больш як пажаданы, але... вы бачыце сітуацыю. Самы магутны з караблёў разведфлоту закапсуліраваны кімсьці і чымсьці, і мы не ведаем ні першага, ні другога. І, баюся, не даведаемся. Што?
— Даведаемся, — прамармытаў Сташэўскі і ўключыў канал сувязі. Ноч ужо ўладарыла. Горад і «павуціны» расквеціліся сваёй прывіднай ілюмінацыяй, нагадваючай зямныя паўночныя ззянні, і адно гранёны цыліндр карабля, на траціну пагружаны ў белае воблака туману, бачны ў вельмі зручным ракурсе, здаваўся абсалютна чорны. Грэхава падмывала спытацца Малчанава, ці ведае ён, дзе зараз Грант, той камандзір зоркалёта, што яго ўратаваў? Як ён да яго ставіцца? Чаму вярнуўся да Тартара, планеты, што забрала ў яго шмат сяброў? Як атрымалася, што з экіпажаў двух зоркалётаў, што сустрэліся на планеце, жывымі засталіся толькі чацвёра? Але спытацца так і не адважыўся. У гэты час арыентаст намацаў Станцыю, і відэом сувязі адкрыў ім уваход на камандны пункт спадарожніка.
Трэба было бачыць, якой радасцю асвяціліся ўстурбаваныя твары людзей у зале. Тут былі Кротас, і Лявада, і Паліна, і яшчэ багата невядомых Грэхаву маладых лю-Камунікацый, — сумны Кротас адплыў з відэома, і на яго месцы праявіўся рыжы Лявада.
— Ну як вы там? — спытаўся ён стрымана. — «Павуціны» даймаюць? Мы пачалі мантаж гравіпад'ёмніка, ліфтавая сістэма бяспечнейшая. Але вяртаць вас на Станцыю зараз — большая рызыка, чым рызыка пакінуць на планеце да заканчэння мантажу. Як толькі закончыцца — гэта максімум двое сутак, — мы пашлём вам спецыялістаў, дапаможаце ім разабрацца з караблём. І, калі ласка... — ён неяк з асаблівай увагай абмацаў іх позіркам, — пастарайцеся больш не ўмешвацца ў чужы... рух, абдумвайце кожны крок і будзьце далей ад усяго гэтага — Гарадоў, «павуцін» ды іншага. Вы мяне зразумелі?
— Добра, — сказаў Сташэўскі. — Тут узнікла такая думка: па нейкіх прычынах людзі пакінулі карабель, а назіральнікі на Станцыі гэтага проста не заўважылі.
Лявада павярнуўся ад відэома, зноў даляцелі галасы, але тыя, што сядзелі ў танку, бачылі толькі, як варушыцца спіна намесніка старшыні Камітэта Камунікацый. Нарэшце ён павярнуўся і знайшоў Сташэўскага вачыма.
— Вы вольныя дзейнічаць так, як патрабуюць абставіны, але ў межах разумнага. Я сумняваюся, каб вопытныя спецыялісты маглі выйсці без ахоўных сродкаў, а любы апарат назіральнікі заўважылі б. Вашу машыну, дарэчы, мы таксама бачым, хоць і не надта добра. Так што, калі сувязі доўга не будзе — паміргайце пражэктарам, мы будзем ведаць, што вы... э-э, што ў вас усё ў парадку.