Выбрать главу
* * *
Няўжо й сёлета сустракацьмем Новы год зусім без снегу?!
* * *
Ва ўтульным крэсле высцягнулася котка, вурчыць ва ўнісон са старою лядоўняй -- электрастатычны джаз.
* * *
Зноў не патрапіў у ігольнае вушка з першага разу! Акуляры здымаю – ніцавокасць мінае.
* * *
Дыхтавы шкробат рыдлёвак на асфальце пабудзіў мяне сутонлівай раніцай. Пэўна – ноччу выпаў снег!
* * *
Даўняя стужка З-пад аўтаадказчыка. Гукаюць да мяне тыя, што ўжо адышлі – Уладзімір Жыжэнка…
* * *
Лёгкі перастук колаў на стыках рэек, свіст электрычкі чуваць марозным ранкам з паўстанка “Зялёнае”.

Пра аўтара

Уладзімір Сіўчыкаў (Мінск, Беларусь)

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Жодзіне.

Мае адукацыі мастака і філолага.

Настаўнічаў, працаваў мастаком-афармляльнікам, журналістам, выдавецкім рэдактарам. Цяпер займаецца выдавецкай справаю.

Выступае ў друку з 1982 года як паэт, празаік, перакладчык і драматург.

Хоку і танка Уладзіміра Сіўчыкава друкаваліся ў газетах “Літаратура і Мастацтва”, “Наша ніва”, “Чырвоная змена”, у часопісах “Беларусь”, “Бярозка”, “Дзеяслоў”, у паэтычных зборніках “Круглы год”, “Лагодны промень раніцы”.

Uladzimir Siŭchykaŭ (Minsk, Belarus)

Born in 1958, in Zhodzina, Mіnsk Region. An artist and a philologist by education. Worked as teacher, designer, journalist and editor in publishing house.

Publishes his poetry, prose, translations and drama plays since 1982.