Выбрать главу
Іван Чыгрын
Янка Купала
Ён не любіў звяртаць на сябе ўвагі. Не любіў гучных прамоў. У прэзідыумах стараўся сесці збоку. Меў многа прыяцеляў сярод простага люду. Быў тыповым беларусам. Стаў радовішчам чалавечай ласкі, Ды гнёў яго цяжар вякоў.
Алесь Сучок
Яго песням век звінець

Прысвячаю Янку Купалу

Пра цябе не згіне слава! Яна вечна будзе жыць. Беларуская дзяржава Будзе імем даражыць. Палымяным, шчырым словам Ты праславіў родны край, І на роднай нашай мове Да канца жыцця спяваў. Твае песні засталіся Для нашчадкаў на вякі, І з народам так зліліся, Сталі нам, як сваякі. І да самае канчыны, Колькі меў у сэрцы сіл, Прысвяціў іх для Айчыны, Для людзей, якіх любіў!
Сяргей Чыгрын
* * *
У Вязынцы светлай і блізкай Ля траў і крыніц замру... З песень Янкі Купалы Саткана мая Беларусь.
* * *
Купляюць Джэка Лондана, Стаяць у чарзе па Мапасана, Гюго, Вальтэра, Дзікенса... Запаўняюць кніжную паліцу Творамі Маруа, Флабэра, Твена... А я кожны дзень перачытваю Купалу — Я пачынаюся з Купалы.