Выбрать главу

Алесю падабалася тое ўсёабдымнае "мы". Адчуваў сябе ўжо жывой часткаю няспынна растучай машыны. Два гады хадзiў на вячэрнiя гандлёвыя курсы, здабыў асноўныя i зусiм неабходныя бiзнэсавыя веды. Цяпер iх можна пашырыць у практыцы i адтуль ужо накiравацца ў матар'яльна больш бясьпечную будучыню.

Нейкi час Алесь працаваў на складзе. Адсюль выгадна можна было прасачыць рух тавараў, што прыходзiлi ў краму. Закуп тавараў даручылi Якiмовiчу пазьней. Спачатку Зэлман накiраваў яго на жартаўлiва названыя iм скаўцкiя падарожжы. Алесь наведваў шматлiкiя крамы, параўноўваў цэны розных тавараў. Пабi канкурэнтаў! - галоўны дэвiз Трыфты Тонi. Адпаведная сэлекцыя тавараў, хуткi iх рух i мiнiмальны адмiнiстрацыйны кошт - вось тыя тры кiты росту Трыфты Тонi. А карнавальная маска на рагу двух вулiцаў блiзка цэнтру гораду прынаджвала шмат клiентаў.

7

Назаўтра ранiцай у канторы зьявiлiся неабходныя сябры ўправы. Джоў Кэмп, худы, сярэдняга веку бляндын, акуратна апрануты ў стандартны чорны "бiзнэс касьцюм" трымаў функцыю гандлёвага аналiста й рэклямнага загадчыка. Жанаты iз занудай, што трымала яго на кароткiм павадку. Мала калi бываў на якiм-небудзь сяброўскiм гуляньнi працаўнiкоў кампанii за выняткам каляднага абеду цi якога-небудзь авансу. Сядзеў цяпер Кэмп у выгадным крэсьле й на каленях трымаў сытую сумку. У выпадку патрэбы, ён гэтта-ж выцягне патрэбнае iз тае пукатае сумкi i адразу манатонна павядзе прысутных праз розныя найпазьнейшыя бiзнэсавыя цячэньнi й пералiвы, падтасоўваючы гэта ў агульныя лiкi, рэасумуючы прадказаньнямi на будучыню. Апроч iнфармацыi, якую Давiд Зэлман чэрпаў iз сваiх крынiцаў, Джоў Кэмп пашыраў ягоны гарызонт добрым аналiзам бiзнэсавага рынку. Канкурэнты расьлi. Вечны гон. Трымайся дынамiкi руху. Звольнiш крок - прападзеш.

Нiк Лок, векам у канцы дваццаткi, вызначаўся ня толькi сваёй буйнай цемнаватай чупрынай. Агрэсыўнасьць загнязьдзiлася i ў ягоных рухах, i ў заядласьцi ў працы, i ў недахопе меры шмат у чым iншым. Любiў працу, дзяўчат i спорт. Ягонае гобi (улёблены занятак) - гэтак званыя практычныяжарты. Выдумляў рознаеды й сам выконваў. Алесь спадабаўся яму i абое адразу пасябравалi. Нiк Лок пачаў працу ў Трыфты Тонi iз самага нiзу й лез уверх цяжкiм шляхам, дапаўняў камэрцыйныя веды ў гандлёвай школе вечарамi.

Анды Кул, стрыманы ў паводзiнах i нiштаваты з выгляду, у трыццатых гадох, здабыў некалi салiдную бiзнэсавую адукацыю. Стары дзяцюк, любiў усё клясычнае, жыў на дарагой кватэры. Анды любiў сяброўскiя сустрэчы й гуляньне зь людзьмi свайго асяродзьдзя цi iнтэлектуальнага ўзроўню. Шмат чытаў. Сумленны пры працы. I Нiк i Анды мелi нагляд за двума дэпартамантамi, а "олд бой" ("старым хлопцам" называлi Давiда Зэлмана) быў наагул задаволены iмi.

- Здароў, Ал! - ускочыў з крэсла Нiк, калi Якiмовiч зьявiўся ў дзьвярох. - Што гэта я чую, быццам ты далучаешся да нашай адборнай галоўнай каманды?

- Пры чым тут я? - усьмiхнуўся Алесь. - Спытайся ў свайго галоўнакамандуючага.

- Вiншую. Цешуся, што бачу цябе на нашай курасаднi, - сьцiснуў Нiк Алесеву руку.

- Дзякую, Нiк.

- Вiншуем, вiншуем. Ужо пара! - падаў сваю руку Анды.

- Жадаю посьпеху вам, мiстар Якiмовiч, на вашай новай пазыцыi, падняўся з крэсла й трос Алесеву руку Джоў Кэмп.

- Гэта трэба было-б належна адзначыць. Як ты думаеш, вялiкi пiянер i пасьпяховец? - зьвярнуўся да Алеся Нiк.

- Я - да вашай дыспазыцыi. Выбiрайце час i месца, - адказаў Алесь.

- Што ты скажаш пра пятнiцу вечарам у цябе? - прапанаваў Нiк.

- Час адпаведны. Месца? У мяне будзе цеснавата. Цi ў тваiм палацы нельга? Кошт пакрываю, - адказаў Алесь.

- Надзвычайна. Паклiкаю цябе на гаспадара, - згадзiўся Нiк. - А каго-ж мы запросiм?

- Ды вось пачнем з прысутных, запросiм мiстара Кэмпа. Прыйдзеце?

- Дзякую за запросiны, аднак не магу анi згадзiцца, анi адмовiцца пакуль...

- ...пакуль не параюся iз сваёй дарагой мiсiс, - уставiў Нiк.

- Скажаце мне заўтра, мiстар Кэмп. Окэй? - запрапанаваў Алесь.

- Окэй, мiстар Якiмовiч, так i зраблю.

Анды Кул сказаў, што вечар пятнiцы ў яго раней заняты.

- А як-жа мы безь дзяўчат? Якое бязь iх гуляньне? - гаварыў далей Нiк.

- А цябе яшчэ нiводная не забрытала? - спытаўся Анды.

- Пакуль што не. Пара, пара, ведаю, - усьмiхнуўся Нiк.

- Мы ня сумляваемся, што ўлiчваючы тваю практыку, патрэбную цацаньку знойдзеш, - пакляпаў Алесь Нiка па плячы.

- А як ты? - спытаўся ў Алеся Нiк.

- Вы, хлопцы, на мяне не глядзiце. Маю адну на прыцэле, але яшчэ разьведкi нават не зрабiў.

- Яна з нашай шчасьлiвай сямейкi Трыфты Тонi?

- Магчыма вы яе знаеце. Я ўчора коратка гаварыў зь ёй. Прыгожая й цiкавая. Гавару пра новую сэйлс клерк (прадаўшчыцу) у жаночым адзьдзеле.

- Яна запраўдная ляля з выгляду. I зусiм не малюе сябе, як iншыя, казаў Нiк.

- А ты ўжо i да яе дабраўся?

- Як там дабраўся... Пакуль што нiхто з нашых тут да яе ня прымазаўся. Я адно першую разьведку зрабiў. I адгадай, Ал, гэта табе павiнна спадабацца.

- Кажы, Дон Жуан!

- Яна зьявiлася аднекуль з поўначы i таксама, як i ты, беларускага паходжаньня.

- Надзвычайна! - усклiкнуў Алесь, а ў вачох ягоных успыхнуў адмысловы прамень. - Цяпер я ўжо павiнен скваплiва тую тэрыторыю абнюхаць. А ты, Нiк, рукi прэч!

- Абяцаю, тата, быць добрым хлопчыкам! - Нiк падняў сваю правую руку i зрабiў мiну падлетка, што правiнiўся.

- Ня будзеш мець часу для дзяўчат, Ал, - папярэдзiў Анды.

- Стары напэўна нагрузiць цябе.

- Цi хто з вас пранюхаў у якiм куце недахоп дынамiкi?

- Чую, што дэпартамант жаночай вопраткi патрабуе жыватворчае сiлы, ды яшчэ, апроч яго...

- Жартуеш?

- Станлея перакiнулi на iншую пазыцыю, дык, пэўне-ж ты займеш ягонае месца, - падсумаваў Анды.

Старэйшы гадамi, разьведзены Станлей, зь нейкiх Зэлманавых меркаваньняў кацiўся ўнiз. Яму не хапала, вiдаць, энэргii, што патрабавалася ў ягоным сэктары.

У дзьвярох зьявiўся Зэлман. На твары - сьцiплая ўсьмешка. Магчыма таму, што ўчора вечарам добра павыкручваўся ў танцавальным клюбе Артур Мэры. Пасьля кароткага ўступу i заавансаваньня Алеся Якiмовiча, слухалi марудна-нудны голас Джоў Кэмпа пра тое як цьвiтуць цi развальваюцца рынкi. Паводле Кэмпа, канкурэнты вызначылiся новымi пiсягамi на стабiльнай у гэны час гандлёвай нiве. Патрабавалiся новыя бiзнэсавыя меры й трыкi, павялiчаныя рэклямныя выдаткi.