Выбрать главу
А белы селезень да чарнаты аслеп — пад чорным берагам забіўся ў чорны склеп.
У склеп няма хады — ля лаза чорны склют. Спрадвечны шлях бяды — з кутка начнога ў кут.
Чарнота даўкая да сэрца спазмаю. I хваля коціцца з сівою пасмаю.
* * *
Світанак звёў валацуг. Мы — Азія i Еўропа. Між нас Уральскі ланцуг — твая хвароба.
Лёс заваліў перавал. Кожны сам з сабой піраваў. Ты зеллечка выпіў мора, такая пакора.
Я, салігорскае дно, плачу шмат i даўно. Ужо змагаюся мала, адваявала.
З намі рахункаў не маюць ні сваякі, ні магілы. Над намі з дакорам лунаюць сын i дачка, нашы крылы.
* * *
Поўнач тчэцца. На мароз бярэцда. Пачарнела, як у песні, сэрца за грачынае чарней пяро... Гэта па каго плыве паром?
Гора не забіла напавал. Толькі сценам нас, прапашчых, шкода. Ты сваім жыццём не авалодаў, i разбіліся адразу два.
* * *
Ha забытай віцебскай дарозе сцюжа правіць жорсткія правы. У засыпаную клёнам восень абтрусіла стому з галавы.
Не ўзыду крынічкаю нікому, сумнай знічкаю не пасвячу. Не знайду між ночкамі праёму. Звечарэла. Цемрадзь уваччу.
Золкім прадзівам сцяжыну выткуць мне на памяць вербы-спарышы. Клёны, клёны, змоклыя да світкі, ветрыкам прытуляць да душы.
Як прыбой на моры, свет спакусны, адпусці ад ашуканства сном. Так марудна астываюць вусны... Стынуць птушкі з выраю вясной.
Бурай узрасла на шчыльным грудзе, стромкаю гранітнаю градой. Паўз акно забыту ходзяць людзі міма сэрца стрыманай хадой. Дзе ж мой край, агнём наканаван ы, мой ратунак? Як жа я адна? Даганяў ручай, ад шчасдя п'яны. Абнімаўся бор ля Астрына...
* * *
Дубіцца мораны дуб у бягучай вадзе. Дубіцца сэрца у немінучай бядзе.
Маці-зямля, зачыняеш акенцы зары, над вачамі асуджаных злітуйся, вейкі закрый.
Жоўтыя кветкі бяссмертніку — жоўцевы лек. Зыркія барвы заходу не зычаць бяды. Дужым гулы-ія гарцаваць па хрыбтах дужых рэк. Як абярнуцца ракой да людской глухаты?
Прорва блакіту віруе у зрэнках дзяцей i разліваецца шчасцем па ўсёй цемнаце. Раптам пачнецца адлік нашых дзён ад каляд. Што ні пагляд, развіднеецца свой далягляд.
Вечар, нікім не прыдуманы, дадзены нам, я пералётнаму ветру дарэмна аддам, птаху аддам высокіх надзеяў пасеў, божай кароўцы, якую ніхто не пасе.
З твару світанак расцвіў, хоць напіся вады! Дзеці, не злуйце, што вывела вас за руку: вось пералескі, прасторы, гушчар лазняку... Толькі прырода аддадзена ўсім назаўжды.
Боль да вытокаў вяртае, як род уцалеў. Рана, мой сын, з непапраўнай бяды пасталеў... Гора прагнала шпакоў-спевакоў ca двара. Шчасцейка — знічка. Доля людская — зара.
* * *
Пакручуся яшчэ, дзе світае святло. Для вачэй несвядомых ратуй мяне, божа! Следам за дзедам адкладу падарожжа. Перастану трымацца, як разам было.
Перад ім апраўданне — жыву як найгорш. Між няздатных гібею слабой небаракай. Сцісне сэрда заплакаць — хоць дзе буду плакаць. А навошта сляза? Супакойвае ўсё ж!
Двайнічок — узвей-вецер са мной пагалосіць. Неспатольная мара — віднецца сасной. Падарунак, што вечар маўклівы прыносіць, як абразу прыму — а навошта адной?
Урачыста прыкленчу на нашу мяжу, дзе заўчасныя выспелі барвы граніту. У спрадвечны спакой маладога забыту беспрасветнаму небу адкрыю душу.