Выбрать главу
Не прачнецца жаданне збудзіць перапёлку, напалохаць чарнявага ў лузе грака... Да зямліцы прыгне мяне, хісткую зёлку,— патрымаю галоўку зямлі на руках.
На сумежак хоць перыйкам, гускі, прыляжце! Палі ценем — i люшку зары зачыняць... Казытнуў вочы зайчык праменьчыкам шчасця. Па спрадвечным дунаі плыве зайчаня.
* * *
Hi да чога не здатная я. Сэрцы раіліся ўчора. Гора ўспрымаю за гора. Знікла мая апора.
Ранак — выпадкам госць. — Як табе йдзе? — Як ёсць. Апроч таго, што няма, рады даю сама.
Цвёрды жыццё арэх. Перажыла свой грэх. Ррыгожым рабіць грахі. Хто прывязе два мяхі бульбы мне на зіму, буду маліцца таму.
Высыплю словы ў раллю. Радасці з ix не ўяўлю. Нават ад словаў пустая, нібы святая... Світае вечар маёй галавы. Ясна — хто я, а хто вы. Чым жыла я раней, сцяміла... Той стаў радней, хто не ратуе мяне.
Шчыра прытуліцца Бонка. Чуе, нібы перапонка. — Бонка, а дзе наша зло? Выгарала святло з вачэй... Змяркаецца неба. I шкадаваць не трэба.
* * *
Дзе сонныя бусляняты спавіты полкамі хмараў, дзе прарастаюць зярняты надзеі сярод папараў,
празрыста, ясна, двурога маладзік авечкі пасе, ніхто не чакае нікога,— там буду я, нібы ўсе.
Там, уцякаючы ў морак, губляе жар-птушка пер'е. Самота воддаль ад зорак плыве па моры бязмер'я.
Неба напіўшыся, коні сходзяцца ў гай, нібы ў церам, накрыўшыся волкім денем,— ніхто ix у стайню не гоніць.
А сонца расчэсвае дым, у кожным куточку свеціць. Не трэба на свеце тым начаваць каля смерці.
* * *
Я вінавата, што зіма ўрадзіла, што ёсць у бедных прадчуванне дзіва, што ў лютым у вясковых адпачынак... Хацелі хлопчыка, з'явілася дзяўчынка.
А тата маме кажа: — Быт наш зрэбны, I вельмі нам араты быў патрэбны. A ўжо ж як нарадзілася дачушка, хай апалае словы ў апалушках.
Святую справу ўпадабала гэтак, што апалала ў апалушках дзетак. A занядужаў родны чалавек, сушыла зелле, безнадзейны лек.
Самота-стома чарней, чым сажа. А мела шмат сябровак, аднадумак. Сяброўкі ўгору не падносяць сумак. I без любові жыць на свеЦе як жа?
I дзетак вабіць у блакіт-бязмежжа ад хаты-казкі пакаці-гарохам. I скрыпка на чужым вяселлі рэжа. I рохкае пятак зямлі, як рохкаў.
* * *
— Паглядаю на цябе, не затлумленую справай. Скінула маску, голас не свой. Коцяцца словы на долі сувой i заціхаюць між часам i явай.
— Быць чалавекам ясная нагода i няшчасным быць... Жанчыне тым болей... — Паглядаю ў твае вочы, так пакрыўджаныя доляй, набрынялыя скрухай высакоснага года...
— Ды не скрухай, а думкай над жыцця загадкай: чалавек шчаслівы, як дымок над хаткай, развяселены пагодай, у нябёсы рвецца... I чаму няўдачы робяць чуйным сэрца?
* * *
Так прыгнула мяне да гаркавай кары, да гарбатай гары гэта пустка ўнутры.
Мне пад ногі падкінь кладку гнуткай ракі, дзе жарства, нібы шоўк, мой сынок-веташок.
Мой сынок — белы свет, мой заступнік ад бед, мой вясковы, як дзед, як яго запавет.
Палатніну страхі нацягні ў два пругі. З-пад грымотнай дугі плешча сэрца тугі.
Без надзеі не кінь, сонда дзённае — сын i світальнае — сын. На ўсе сонцы — адзін.
* * *
Спелых жытоў пазалота на незагойныя раны. Луг для ласкі вачэй абраны. Сцежка мая — адзінота.