Выбрать главу
Красак i промняў яснота. Нёман у сонечным німбе. Куды плыве па бяздомным небе хмарка мая — адзінота?
Было сябровак няшмат. Цяпер нават кум i сват адну абмінаюць мяне... А чаму так, ойча мой — смутак?
Да кураводкі-хаціны пад саламянае крылле, да літасцівага сэрца Марылі тулюся ў ліхія гадзіны...
Хто мя.не зноўку верне ад стомы, глушэння віны, на вольную волю ў чатыры сдяны? Праца — маё збавенне.
Адпетыя песні-кароўкі з прорвы нап'юцца вады. Вазьміце з сабою мяне хоць куды, хмаркі — мае сяброўкі.
* * *
Дзён запалкі намоклі, расамахі-нядзелі i здранцвенне дашчэнту з'ядуць. Перавяліся на свеце зладзеі, часу-грошай даўно не крадуць.
Сонца ўсход нам прыспешвалі ружы. Да вачэй мяне выганіць страх — да святой прастаты, што знарок не варушыць порах словаў забытых... i прах.
Маладыя пачуцці жыўцом зацугляны. Гол ад зор у вачах заглушы, родны край — ты адзіны мой верны каханы! Шчодра чэрпаеш сілы з душы. Ды табе толькі прагну ў любові пр ызнацца, хоць гірызнанне — заезджаны конь; навальніца i лек — ачышчальная гіраца, лёт на сёмае неба i скон.
У чатыры сцяны зачынюся ахвярна. Апаўночы ў застылую глуш з нетраў едзе па грэблі загублены марна, неаплаканы прывід — мой муж.
* * *
Ведаю ўсё i як быццам нічога. Болем істоту запоўніла ўчора. Шкода чужой мімалётнай навукі: моцна трымацца, узяць сябе ў рукі.
Як утрымаць збунтаванае мора слабым рукам? Але не пратэстую. Свет цэлы быць вінаватым не можа, то вінавачу дачушку, матулю.
Ноччу бяссоннай буру ўтаймую... Зойдуць сябры — мала ix засталося у пасівелым гаёчку валосся. Навідавоку сяброў не сумую...
Ды зацяжною гульнёй у маўчанне звязаны, слова баімся пустога... Шмат што сказалі б, не скажам нічога. Болем ачышчаны, лепшымі станем...
Рупнасць у нас неспадзеўкі разбудзіць, часта пастукаўшы ў бубен палёгкі шротам дажджынак, дождж касавокі... Дожджык сляпы. Дзеці мы — людзі.
Птахі мы — людзі. Да голлечка промняў цягнемся слабым даверлівым крыллем. Хмараў галінкі сонца адкрьглі — болем знявечаны, болю не помнім.
* * *
Куточку продкаў не сплачу даўгі. A Нёман роспачы заліў лугі.
Забавіўся ў гасцях мой дарагі. А Нёман роспачы заліў лугі.
Вядуць няўцямна ногі да магіл. А Нёман роспачы заліў лугі.
Сабак майго чуцця — на ланцугі. А Нёман роспачы заліў лугі.
Душа буслом на шчырыя кругі. А Нёман роспачы заліў лугі.
A людзі на пасадах — як стагі. А Нёман роспачы заліў лугі.
* * *
Вусцішна раптам застацца між снежнай ясноты Белым суквеццем абсыпаў яліны мароз. Зорка радзімы i зорка маёй адзіноты — ззяе палярная зорка на ўскрайку нябёс.
Сэрца начы з прадоннем тугі прымірыла. Лечыць нянавісць. Загойвае солад надзей. Покуль дадому вярталася, пагаварыла з ціхімі зорамі, нібы з вачамі людзей.
Золкай пагодай шчырэлі пагоркі i долы. Нібы мужчына, стаў ветлівым бор малады. Колам за бор зачапіўся мой вечар вясёлы, інеем глістым струсіліся з голля гады.
Шчэ засталося цяпла ад найлепшага мая. Не размяняла на лютасць душа дабрыні, стомаю рук шарачковы сусвет абнімае, ані да кога. зла не трымае, ані.
Месячык ясны, вядзеш заблуканых па демры, што ж не асвеціш мой замутнены пагляд? Як здубянелыя ножкі ступаюць на церні, хай углядаюцца вочанькі зор-немаўлят.
* * *