Выбрать главу
Слёзы пад вейкамі шорсткімі у дзецюкоў, бы ў дзяцей. Стаў перад суддзямі жорсткімі павераным люду Мацей.
Скруціў ён сумную дудку, балесна зайграў дудар новаму веку пабудку ад скляпенняў да хмар.
Сумленнем не пакрывіў. У клетцы грудзей зацеснай сэрду не стала крыві — яно захлынулася песняй.
Рванулася на прастор шукаць новай праўды-спакусы. Мацей Бурачок не памёр, бо выжылі беларусы.
У душах сыноў, дачок, ад веку памаладзелы, едзе Мадей Бурачок на конях памяці — белых.
ЖУПРАНЫ
Жупраны. Адкрыюцца раны... Раптоўна закрыюцца раны.
Жупраны — ca шпілем падвоблачным побач падземны палац шасцігранны.
Жупраны — грудочак спакою вячыстага, цемрай прыбраны.
Жупраны. Тут бацька i брат. У магіле тваёй сын Тамаш пахаваны.
Жупраны! Змагацца пачаў Бурачок. I суд не прайграны.
Жупраны! Няроўна дзялілі, далоў загрымелі тыраны.
Жупраны. У чысты настрой апрануўся народ абадраны.
Жупраны! Світальныя песні паэта на дудцы зайграны.
Жупраны. Тут кожны яго зразумеў,
як даследчык старанны.
Жупраны — узняты аратым руплівым дзірван занядбаны.
Жупраны мінулым, сучасным i будучым векам абраны. Свіраны, Кушляны, Жупраны! Нябыт пакараны.
У КУШЛЯНАХ

Міхаіл Сямёнавіч Ляпеха, падводзячы рыску пад сваім васьмідзесяцігоддзем, пасадзіў каля каменя памяці Мадея Бурачка шэсцьдзесят дубоў вясной 198З года.

Узышлі паэтавы гады у кушлянскі вечар малады. А на кожным дубе ёсць гняздо, a ў гняздзе пяе віхураў сто.
Між лістоты сонейка дрыжыць, на галінках думку падкідае: мова наша родная — святая, чыстая адзежына душы.
Шэсцьдзесят увысь нанятых струн ад вайны, ад мору, ад паветра ў день імшаны спавілі валун памяці вялікага паэта.
Аксамітам зеллечка засланы, удумліва ўглядаецца ў блакіт... Вось прыходзяць ворагі ў Кушляны i кладуць пад камень дынаміт.
З-пад ляснога каменя ў бязмер узлятае рой старых папер. Доўга пабіралі ix дзяды. Шчэ далей схавалі, назаўжды.
Сейбітам тутэйшым трэба вершы, што пакінуў ім жа свой паэт, але трэба, каб хто іншы першым тыя вершы перадаў у свет.
Словы Бурачок жывыя ведаў, як Радзіму ратаваць ад бедаў. Выдыхае словы — замаўляе: «Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная... а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася...» Толькі роднай песняй засланілася.
Песню i на камені зайграй, «як зярно ў гарэху», родны край, у жывой шкарлупіне палёў, «...дзе Гародня, Мінск i Магілёў...».
ПАМЯЦІ МАЦІ МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
Марыі Апанасаўны душа малодшаю нястомнаю сяброўкай, паўстаўшы перад гродзенскім барока калі размыта вечнасці мяжа, вясною непрылашчаных, гаротных вядзе па ціхіх вуліцах Гародні.
I я, жывая, крочу за душой Максіма Багдановіча матулі так безнадзейна, што не прытуліць мяне юнацтва горад мой ужо зялёным голлем дрэваў, ix садзіў юнак, які знарок мяне будзіў...
І перад ім, такім калючым, мілым, я, стрыманая, не ўтаю маркоты, што гродзенцы не збераглі магілы Марыі Апанасаўны Мякоты... Ды лепш, каб ён абняў мяне спярша. Запела б у маёй яе душа.
СЯБРОЎСТВА
Балацянога зелля хмельны верад зачараваў тутэйшыя палі. I Багдановіч, i Зоська Верас зачараваны песняю былі.