Выбрать главу
А доля неласкавая гаворыць: — А я сяброўства ваша пераб'ю. Хай «верабей» палечыцца на моры! На моры Чорным блага «вераб'ю».
Так безнадзейна блага маладому у дваццаць шостую сваю вясну. Не мае сілы даляцець дадому, каля магілы матчынай заснуць.
Нязручны i нястрыманы, як мора, згарэў знянацку ў поўдня на плячы. Дваццаты век прад ім — дужэйшы вораг — грымеў вайной, сухоты не лячыў.
Змагацца за жыццё не стала страху. А навакол — ні сваякоў, ні мілай матулі... Здзірванелаю магілай Гародня кліча да еканчэння шляху.
Засушаны сухотамі сынок ужо не даляціць да родных ніў. З тугі, з надзеі, з роздуму «Вянок» усе грудкі заўчасныя абвіў.
У крыж пераўвасобіўся пахілы, каб ім Радзіму абнімаць здйлёк. Не прылятаюць з выраю магілы. О, боль грудзей — блакітны васілёк!
ШЫПШЫНА ЯДВІГІНА Ш.
Казачнік перад адлігай куст пад акном пасадзіў. Цётачка з «важнаю фігай» міма ішла ад суддзі.
Спіць Беларусь з надвячорка, плачам, бядой пранялася. Не загарэлася зорка долі Луцэвіча Яся.
Ножкамі цэўкі сукае купаліначка-немаўля. Каля дзяўчат паблукае — i ўскалыхнуцца здаля звонкая скрыпка сцяжыны, болю крынічнае дно...
Досвітак белай шыпшыны цешыў надзеяй акно.
ГАЛЬЯШ ЛЕЎЧЬІК
Пытанне з мінулага ў яву вяртае, ледзь вочы заплюшчу: чаму ён уцёк у Варшаву, а не ў Налібодкую пушчу?
Чупрыны капа... З дабратою на нас пазірае —- лагодны. Лячуся яго прастатою. Пяе ва мне «Чыжык» ягоны.
Між часу — ніякай заслоны. Купала прыехаў у Слонім. Заходзіць да сябра на каву... Чаму ён уцёк у Варшаву?
Партрэт з маладой Зоськай Верас прад першай сусветнай стыхіяй, калі гартавалася вера да роднай зямлі настальгіяй.
...У жаўранкаў лёс на скрыжалях. Разбураны гнёзды без жалю. На душы паэтаў аблава. Схавала без вестак Варшава.
ЗАПРАШЭННЕ
Жадаю, не сакрэт, з табою без ніякае прычыны на дзень ці два паехаць да жанчыны, якая ў нас адна на цэлы свет.
Ад страху адзійоты па начах паставіла пад лаваю сякеру i духаў запрашае на вячэру. Дух продкаў тоіцца ў яе вачах.
Заслана тканаю дзяружкай лава. Там Багдановіч — найшчырэйшы госць. На покуце Рагнеда i Прадслава. I нам адведзенае месца ёсць.
Хто слову служыць, там бываў не раз. Да той жанчыны, мудрай i прыгожай, даеду ў замець я, у бездарожжа... Якая ёсць з'яўлюся, без прыкрас.
ХАДЫКІ
Алег i Юрка — файныя Хадыкі. Сярод дзяўчат вучонасцю вядомы. А я Уладзіміра гартаю томік у баразне самлелай бульбы-дымкі.
Як з дзіцянём, як са старэйшым братам, пагутарым праз ростань: a ці варта ісці да праўды, чыстай, як сляза, каб мне сцяжыну слова паказаць?
Выходжу ў свет — ягоны след відзён: бунтарскіх дзей бурлівая рака. У кожным шчырым парастку радка хвалюецца душа імклівых дзён. Дзіўлюся ў вочы з далечы гадоў...
Маршчын сцяжынка збягае ўдоўж між броваў, a наіўнасць у паглядзе... Салома валасоў, якія гладзіць жанчыне ўдосталь не давялося. Але высокае жыццё ўдалося!
У МЯСТЭЧКУ
У мястэчку, дзе мошчаны брук абмываецца стужкаю плёсу, мне мой даўні бывалы сябрук уявіўся давераным лёсу. Меў задум, бы зярнят спелы колас. На шчыде ваяўнічасці, ў модзе, у семдзесят нейкім там годзе ён паклікаў: — Хадзі на мой голас.
Ён падумаў пра цемру i кладку — голас выведзе з демры па кладцы... Я — пра сцежку сваю ад пачатку. Непадробны, не дасць мне мыляцда.