Выбрать главу
Голас меў трапяткі, малады. Мне такога на шчасце хапала. Але знакам планіды заўжды несмяротны быў Янка Купала.
Усміхнуся — прыпомню нагоду. Але ж сорамна думаць пра тое: нецярпенне сваё маладое зблытаць з прагай служэння народу!
Адчуванні жаночыя будзячы, каб шуканняў настрой не патух, спадзяюся на радасць у будучым, ачышчаю мінуласцю дух.
НІНЕ
Шчасце — жыццё. У шчаслівых сцяжыны прасцей. Ды нешчаслівыя шчасце спаткаюць часцей, у беспрытуллі блукаючы па бальшаках... Носяць мужчыны сяброўку маю на руках.
Я не пытаю, куды вы мяне несяце. Паліць мяне i палае лес мой — касцёр. Луг — мая песня ў мяне пад нагамі цвіце. Ножанькі — словы падлётныя... Шчасце — жыццё.
* * *
Зрэдку мроіцца дзёрзкі на від ca шчытом Гарадзенскі Давід. Быў у плечы штылетам забіты прадажнай душою ca світы.
Як здзічэлыя, выйшлі з лесу, Што вядома пра нас — варта жалю. Хто не вывучыў продкаў лёсу, той сучаснікаў не паважае.
Абыякавыя да даўніны, не ашчаслівім нашчадкаў. Але скарбы дзедаўскіх спадкаў берагуць за душой курганы.
КАСЦЁР

M.K.

Узляцеў у нябёсы касцёр. Крылле сполахаў распасцёр пад аблокі маёвых фарбаў. Наша сэрца — ахоўнік скарбаў.
Не парадаваў іскраў град дябе, мой па духу брат?
Апрытомнеў зноў краявід. Уваскрэс наш касцёр, як прывід, на кап'і алоўка, у пальцах. Толькі памяці свечка паліцца. На жалейцы душы іграе.
He даклічам грачынай зграі, што ў паддашшы грэлася ўночы. Прыб'ецца да іншага краю. Уцяклі ад памяці продкаў, што дабро бераглі на запас.
Як рукой дакраналіся сподкаў i жагналіся, верылі ў нас, што з паддашшаў сваіх без прычьшы не разгонім вырай грачыны.
* * *
Што ты надумаўся мне падарыць? Вылепі цемру знарок на двары.
Вылепі горад наш з гліны чырвонай i прынясі мне запазухай з дзікай альтанкай, табой зачарованай, з грушкай, засушанай насуха...
Новых завулкаў не натвары. Вылепі з памяці, мне падары.
Вочы твае прамянеюць вясной. Хай бы мне пець захацелася зноў у вечаровай тваёй цішыні. Вылепі свет, жыццё ў ім вярні.
У СУСЕДНІХ КРАІНАХ
У шляхотных настроях — адліга. На балотных абшарах — таксама. Каралева Польшчы Ядзвіга за Ягайлу выходзіць замуж.
З Вільні ехаў жаніх у Кракаў. З ім вялікае войска i світа. Памірыўся часова Вітаўт. А за войскам крук чорны кракаў, прадчуваючы, што браты не вязуць між сабой дабраты.
Шлях у Кракаў з Вільні кароткі. Жаніха апярэдзілі плёткі: крываваты, брыдкі i варвар. Апаганіць паганствам Вавель.
Князь прыехаў пакорны, скароны. Гэтак мала прагнуў — кароны! Прад каронай паклаў на вагі жмудзь, Русь Чорную i яцвягі. Нашы продкі на тым вяселлі мёд пілі, марцыпаны елі. Прапівалі мову Літвы, не губляючы галавы.
Бачыў позірк Ягайлы хітры перамогу Грунвальдскай бітвы. I як быццам ведаў сакрэт, што ў сівыя часы i заўсёды не кароны злучаюць народы, а змаганне яднае свет.
У ДОЦІШКАХ
Зацвіў, нібы сто дваццаць год назад, у доцііпскіх далінах белы май i белы сад i ў ім дзідячы сад, а Бурачка i ў Доцішках няма.
Не стукаюць набіліцы красён, якія ткалі світку дудару i патыкалі бураю зару... Але народ запамятаў усё.