Выбрать главу
* * *
Па ўзлеску на дубчык вярбовы баравікоў наніжу. Прывыкайце, мае чорны бровы, хавацца ў імжу.
Лепей зімою грэцца, чым вясну зімаваць. Прывыкай, маё чулае сэрда, адно начаваць.
А каму я грыбы бяру? Вячэру даўно зварылі. Скіньце, вякі, па пяру на падбітае крылле.
* * *
Залвіца праўда i дзевер бой вядуць за рукі мяне з сабой. Адчайна лёгкі мне ix прымус. Лжэперамогу спраўляе хлус.
Амаль дзіцячы свет круцяля. Вачэй нявінных два каганцы: — Першы раз бачу з хвастом цяля... — Ці ж вечар чорны, бы антрацыт?
Веру ў праўдзівасць прытворства мужчын. Ты, мой няверны, сядзь — памаўчым. Вуснамі вочы мае палічы. Сумнаю праўдаю слёз не лячы.
Мілай ашукай мяне ашукай. Як шчыра колецца твая шчака. Тваіх пяшчот на вачэй адвод табе дарую i цёмны ход...
I застануся зусім адна — пайду ардой на цябе, мана. I перад тым, як легчы ў труну, ашмоткі злосці ў хлусню шпурну.
ПPACEKA
Тулілася веска за Налібокі. У вёсцы той жылі абібокі, што языкам i лапці плялі. За сном адпачыць не мелі калі.
Прахопіцца дзядзька рупны ледзь свет. Не марнаваў ніводнай хвіліны. Надумаўся сам да апошняй хваіны працерабіць праз нетры прасвет.
Варылі на вогнішчы суп з грыбамі. Шукалі каля ствалоў карані. Зрэдзьчасу трэскі ў кучы зграбалі... Дзядзька падважваў адзін камяні.
Не мог звярнуць нязначнай турботы на плечы пляменнікаў-гультаёў: скалечаць падлесак, наробяць шкоды. Дзятлаў распудзяць i салаўёў.
Пад камень замшэлы падкладваў лом. Разглядваў яго пад правым вуглом. Пад ломам трушчыўся пробны камень, які непарушным лічыўся вякамі.
Калі пападаўся магутны дуб, высокай кроны зялёны чуб, як хустку, разгладжваў за тры pari. Знутры лічыў гадавыя кругі.
Вакол разявак мітусілася тысяча. Цікава было, а што ён тут высеча. Хай бы сказаў, перакінуўся б слоўдам ca сваяком, з аднавяскоўцам.
Сказаў: «Прасека вядзе напрасцяк на сенажаць мяне i гуляк. Мяне вядзе касіць сенажаць, гуляк — пад стогам лежма ляжаць».
Сказаў: «Такога няма рамяства, к а б ад гультайства б a ii к i трусіць. Каб жа прасека не зарасла, косы за плечы, пойдзем касіць».
* * *
Глядзяць на свет, як на дзіва, няўрымснаю талакой сяброўка мая праўдзівасць, старэйшы брат неспакой. Сястрыца мая надзея, што ёсць чуццё за душой. А сонейка халадзее, З паўдня схілілася ўжо.
Змрок непрыступны вырасце — прысядуць каля кастра грамадкай світальнай шчырасці сяброўка, брат i сястра.
Пагрэецца той, хто не мае ні ластавачкі пры сабе. Пагрэюся крыху сама я ў беспатольнай журбе.
ДОЖДЖ
Вось едзе, едзе дзядзька багаты i выганяе сонейка з хаты — гром.
За дзядзькам громам голы i босы, чые сястрычкі — дробныя росы, дождж.
Ім вандраваць зусім недалёчка: дождж церусіў i гром ля далочку граў.
Там, дзе зрабіла рака грымака, скочыўшы ў Неман,— бы казачны гном, сальта раскручваў над кручаю гром, Неман лякаў.
Дождж перастаў, пакуль пад гарою спяць у дзядоўніку спуджаным роем чмелікаў трое...
ПА ЛЁДЗЕ БАСАНОЖ
Сцяна праніжа холадам шторанку. Злавілі б вы за хвост хоць раз малайку! Надзелі б вы хоць шапку навырост. Між лёдам i вадой навошта мост?