Выбрать главу
Прабегліся б па лёдзе баса нож. Тваё маўчанне працяло, як нож. «Каб на слязах цыбуля парасла!» — скляні... А я i не трымаю зла.
Сказаў бы «ненавіджу» ni «люблю», а я ў адкал сябе перараблю. Аж дзіва, да чаго ўсё роўна ўсім. Пакаешся, сумленне прадасі, душой згавееш — людзям хоць бы хны. Не мае праўда ні граша даны.
У злагадзе i рознай смакаце распешчваюць людзей, як i дзяцей.
Лячыць бы ix пакутаю, бядой, пачуццяў маладых жывой вадой. Адказнасцю за іскру на кастры... Раззлуйцеся — ды шчырасць вас бяры!
* * *
За прымружаны дрэвастой сойца сядзе. А жыццё прытаілася з новай бядой у засадзе.
Над прасторам i борам яблык падае ў спелым садзе. А жыццё з непапраўным горам у засадзе.
Ты яшчэ сама сябе грэеш. Час-дзіця па галоўцы гладзіш. Далячынь тваіх думак шчырэе. Сонца звечара у засадзе.
Звечарэла душа цішыні, а начуе ліха пад плотам, што адчаем учэпіцца потым...
Коўдру хмаркі пад бок падгарні.
* * *
Каля Немана жвір. Чаркі зор замуціліся троху. Конь мой — дуб каля броду — капытамі пачуе дарогу.
Акунуся ў слязу, у зярністую демру дубровы. Шчэ за ноч адпасу свой усход — вольны статак барвовы.
Бор — душа цішыні,— для стагоддзяў адчынены насцеж, з лапак хмар сыпані вырай зор, гліцу словаў на шчасце.
Чую, міма ляцяць, шалясцяць ix зіхоткія крылцы. I смычкі забыцця тнуць па сэрцы маім, як па скрыпцы.
ПАДКЛЯПАНЦЫ
За светам недзе веска Падкляпанцы, а там жывуць манюкі, ашуканцы.
Былі аднойчы ў Падкляпанцах танцы.
На танцах нехта рэкнуў недарэчы: «Усе, хто ў Падкляпанцах — ашуканцы!» I гэтай праўдзе нельга запярэчыць.
Паколькі, хто казаў, быў падкляпанец. Дык i не ўсе між падкляпанцаў, мусіць, сябе абманваюць i блізкім хлусяць.
Таму, i той, хто рэкнуў,— ашуканец. Выходзіць, праўда — паміж падкляпанцаў цяпер ужо няма не ашуканцаў.
* * *
Калі стамлёнай надзеі здрадзіць бай, што пабег па сцяне,— я буду верыць вам, дзеці, хоць няпраўду кажаце мне.
Калi холаду белыя кветкі замуруе мароз на акне, спадзявацца буду, што дзеткі яшчэ адагрэюць мяне.
Пакуль аб найгоршыя весткі ніткі нерваў ушчэнт не парву, и i сем чакаць буду, дзеткі, у любую пару.
Я нап'юся як мудрая маці i з крыйіцы чакання, аж пакуль конь мышастае масці у прорву не кане...
* * *
Цярплівая зварыць у летняй вадзе вячэру, ад рук запаліўшы пліту. Надзею апошнюю злосць завядзе у слепату.
...А мне дык вытрымкі i не хапала. Хвіліны-знічкі за грывы хапала. Вось падрасту — i бывайце здаровы! Але прымусілі пасвіць каровы.
Злосная зранку — на сонечнай выспачцы, небам накрыўшыся, хочацца выспацца. У гумны луг перавезены — голы. Сшыткі — у сумку. Званок каля школы.
Як жа спяшалася скончыць вучобу. Але закінула марную спробу i недавучкай выбегла замуж... Дзеці растуць — у ix тое сама ж.
Неспадзяванкамі радуе лес. Грукам па бруку адчайных калёс.
ЗІМОВЫЯ ЧАРЫ
Бохан зямлі пасыпаны соллю снягоў. Зачараваны возера поўны карэц будзе да квеценя месячным бляскам гарэць, дыхаць па бронхах аеру ад берагоў.
Явар зацвіў ад сука-стрыгунка да камля, гэтак аздобіў ягоную крону мароз. — Бог не цяля, бачыць, мароз, крудяля! Скуль ты такія бялюткія фарбы прывёз? Даў табе фарбы на поўначы белы мядзведзь, выціснуў з проламкі цюбік палярнага дня. Вырваў ты з лап яго скарб, віхор пераняў i прыляцеў на світанні замылены ўвесь.