Выбрать главу
З’ЯВА V.

Дратва — Ганна — Свістун.

ДРАТВА. (за дзвярыма) ЖонкаІ Го-го!

ГАННА. Ужо мой злопудзень мяне шукае. Пэўна пракляты Траяк яму расказаў, што я з ім цалавалася.

ДРАТВА. Жонка!

ГАННА. Чаго так крычыш, як звар’яцеўшы.

ДРАТВА. А дзе ты?

ГАННА. Хіба не чуеш, што ў хаце.

ДРАТВА. А, дзе-ж ты была. Забавілася?

ГАННА. На дзіравым мосце правалілася!

ДРАТВА. Які чорт цябе нёс на дзіравы мост. Трэба было ўхапіцца за сабачы хвост! Хаджу, хаджу, крычу, крычу...

ГАННА. Не разарвуся-ж я на дзве (бярэцца за рукі).

ДРАТВА. Давай вячэраць!

ГАННА. Ты толькі і робіш тое, што ясі.

ДРАТВА. А што гэта ты маеш?

ГАННА. Спадніцу.

ДРАТВА. Якая-ж гэта спадніца, калі гэта ручнік.

ГАННА. Калі бачыш, што ручнік, дык на вошта пытаеш?

ДРАТВА. Якая ты вельмі разумная. Дзе ты гэтага розуму набралася?

ГАННА. Ужо дзе набралася, дык набралася, але не ў цябе, бо яго ў цябе зусім няма.

ДРАТВА. Пачакай, яшчэ пабачым, хто з нас разумны, а хто дурны.

ГАННА. (у бок) Ой ліха-ж маё! Пэўна пракляты Траяк яму ўсё чыста расказаў.

ДРАТВА. А што сёння варыла?

ГАННА. Што дам, тое і будзеш есці.

ДРАТВА. (есць) Капуста і каша! Што-дня, дык усё капуста і каша! А калі аладкі будуць?!

ГАННА. Тады, як наша ялавіца каровай стане.

ДРАТВА. Адна вада, дзе гушча?

ГАННА. Ой прычэпа за тры грошы. То кажа адна гушча, а цяпер — адна вада. Ніяк яму не дагодзіш.

ДРАТВА. Ты такі і праўда мне яшчэ не дагадзіла.

СВІСТУН. (пяе пад акном) «Тры дзерэвні, два села, восем дзевок одзін я».

Мае вам здраствуйце!

ГАННА. Пятрусь. Няшчасце маё. Чаго ён цяпер прыйшоў?

ДРАТВА. Цьфу! Свістун. Чорт ужо прынёс яго.

СВІСТУН (за акном) Что вы дзелаеце?

ДРАТВА. А хіба-ж ты не бачыш, шю вячэраем.

СВІСТУН. Ды дзе-ж вы вячэраеце, калі ты з жонкай цалуешся.

ДРАТВА. На-а табе, цалуешся — я ем капусту, а ён кажа цалуешся.

СВІСТУН. Ды што ты мые говорыш, ем капусту, калі я сам бачу, што ты цалуешся. Разве я аслёп, что-лі?

ДРАТВА. А каб яны табе павылазілі.

СВІСТУН. «А вот опять поцеловаўся»!

ДРАТВА. Ды ён здурэў, ці якога ліха. Дзе-ж я пацалаваўся?

СВІСТУН. Да еслі не веріш так ступай сам посмотрі. Может быть это стекло такое, что мне кажеться.

ГАННА. Гэта пэўна шкло такое. А ну — ідзі паглядзі.

З’ЯВА VI.

Ганна — Свістун і Дратва.

ДРАТВА. А сапраўды трэба паглядзець, што гэта за шкло такое. (выходзіць, а следам за ім уваходзіць Свістун).

СВІСТУН. Трояк ему всё рассказал (сядае за стол, бярэ лыжку і цалуе Ганну). А што не мая праўда? Едім боршч.

ДРАТВА. (за акном) Што ты робіш?

СВІСТУН. Ем боршч (зноў цалуе).

ДРАТВА. Брэшаш! Пусці! Не цалуй мае жонкі!

СВІСТУН. Да разве я целую (Да Ганны) Праўда, што мы ямо боршч? (зноў цалуе).

ГАННА. А ўжо-ж, ямо капусту.

ДРАТВА. Калі я сам бачу.

СВІСТУН. Это тебе толькі так кажеться. Ступай сюды так і увідіш. А правда, голубка, какой смачны боршч? (цалуе зноў).

ГАННА. Праўда, але такі смачны, што хочацца і яшчэ — трэба трохі падліць. (Уваходзіць Дратва).

З’ЯВА VII.

Ганна — Свістун і Дратва.

ДРАТВА. (каля парогу) Ядуць капусту! Далібог ядуць капусту. А я-б прысягнуў-бы, што яны цалаваліся (заглядае у міску). Поўную міску з’елі. Цьфу, згінь ты прападзі! Што гэта за мара такая?

СВІСТУН. Да я табе сказал, что это шкло такое.

ДРАТВА. Яны плямкаюць губамі, а мне здаецца, што яны цалуюцца. Цяпер мне аж на душы лягчэй стала. Мусіць яны і тады елі капусту, як Траяк праз акно глядзеў. I за што я паабяцаў яму боты? Не, ляпей я іх прап’ю, а маху не дам (да Свістуна). Скажы мне праўду, ці ты часам да маёй жонкі не таго...

СВІСТУН. Чего «таго»? Да как же я тваёй жене таго, когда другой чувствует к ней попеченіе.

ГАННА. Што такое?

СВІСТУН. Молчі!

ДРАТВА. Хто такі? Хто такі?

СВІСТУН. Да этот как его біж — слепой, Трояк что-лі?

ГАННА. Што?

СВІСТУН. Молчы!

ДРАТВА. Траяк кажаш?