Выбрать главу

СВІСТУН. Да, Траяк! По всему відно, что он около твоей жонкі тень наводіт і всякую антіменію подпуская?

ГАННА. I што гэта ён задумаў?

СВІСТУН. Молчы! Вот непрімерно третьего дня мы с ней сіделі, да как-бы тепер елі боршч, а он стоял за акном да всё к ней моргал.

ДРАТВА. Маргаў кажаш?

СВІСТУН. Однім глазом, да так моргал, что я і двумя не сумею. Вот спросі жену, та тебе скажет.

ДРАТВА. (да Ганны) Чаго-ж ты маўчыш?

ГАННА. Ну, моргаў, ужо-ж.

ДРАТВА. А болей што?

ГАННА. Казаў, што ты стары і дурны, а я маладая і прыгожая.

СВІСТУН. А вот, вот...

ГАННА. А пасля зайшоў у хату, абняў мяне і вось так пацалаваў (цалуе Свістуна).

ДРАТВА. Што робіш... Ну і што ты яму на гэта?

ГАННА. Узяла памяло і выгнала вось так, вось так з хаты. (Б’е Дратву).

СВІСТУН. Да пры том і я ему несколько ошейніков заклал. Вот поэтому он тепер к ней і ко мне злобу імеет і всякую клевету наводіт.

ДРАТВА. А такі і праўда клевета.

СВІСТУН. А ты може хорош гусь. Поверыл дураку да понапрасну солдатскую честь задел.

ДРАТВА. (кланяецца). Пане служывы, выбачай мне — як сказана, мужык цёмны, дурны.

СВІСТУН. То, то. А теперыча просі прошченія у своей жены. Ну, двігайся, полуоборот направо!

ДРАТВА. (кланяецца) Жонка, выбач мне.

ГАННА. Дурному і Бог прыказаў выбачыць.

ДРАТВА. Пан служывы, памажыце мне цяпер гэтага Траяка злавіць.

СВІСТУН. А ды мне за гэта што?

ДРАТВА. Дам вам, што захочаце.

СВІСТУН. (прыглядаючыся да ботаў). Как даш мне эті сапогі — так я подстерегу его, поймаю і отдам тебе в рукі, а тогда делай с нім, что угодно.

ДРАТВА. Добра — боты вашы.

СВІСТУН. Моі?

ДРАТВА. Вашы! (б'юць па руках).

СВІСТУН. Вот мы сейчас іх і абуем. (абувае боты).

ДРАТВА. Ну, цяпер гэты сляпы чорт не выкруціцца з маіх рук! Я яшчэ другое вока вылуплю. Я яму пакажу, як да чужых жонак хадзіць!

СВІСТУН. Вот сапагі, так сапагі. (бярэцца пад бокі і тупае нагамі).

ДРАТВА. Ну, цяпер пойдзем у карчму. Я пастаўлю вам боршч. Хоць грошай і няма, прап’ю. пояс, прап’ю світку, а з добрым чалавекам п’ю.

СВІСТУН. Хорошо ідём!

ДРАТВА. Пойдзем. А ты жонка глядзі!...

СВІСТУН. Ну да, ідём (выпіхае Дратву за дзверы). Вот как! (да Ганны) а ты прыготов мне покушать (бярэ старыя боты пад паху і выходзіць).

З’ЯВА VIII.

Ганна (адна)

ГАННА. Ха-ха-ха!... Босы, дурны мой стары. Але такі дурны, што другога такога трэба са свечкай пашукаць. Ён сапраўды паверыў, што гэта шкло такое! Ха, ха, ха!... А салдат хітры, о, о, о, хітры! Накпіў з яго і ўсю віну зваліў на Траяка! Але так яму і трэба! Няхай знае тое, дзе двое б’юцца, альбо кахаюцца, няхай трэці не мяшаецца. Ну, няхай Траяк не пападаецца майму старому ў рукі! (Уваходзіць Свістун).

З’ЯВА IX.

Ганна і Свістун.

СВІСТУН. А что, правда, я скоро вернулся?

ГАННА. А стары мой?

СВІСТУН. Эгэ! За него оставь попеченіе, он не скоро вернется — пропіл шапку, пропіл пояс, пропіл світку і под стол паваліўся!

ГАННА. Няхай там сабе ляжыць на безгалоўе, ды на кароткі бок. А мы з табой цяпер цэлы вечар будзем вольнымі, як птушкі. Цяпер нам ніхто не перашкодзіць у нашым каханні.

СВІСТУН. Всё это хорошо, толькі песнямі соловья не кормят. Ты прежде провіантом снобжы, а после уже будем баляндрасы точыць.

ГАННА. А што-ж мы будзем есці? У мяне ёсць капуста.

СВІСТУН. Да я уже наелся капусты, бліны есть?

ГАННА. Есць і бліны. (Ставіць на стол міску з блінамі).

СВІСТУН. А я прынёс водкі. (ставіць на стол водку).

ГАННА. Ну еш, — тут як раз для цябе цэлая капа.

СВІСТУН. По-военному артыкулу сперва надо выпіть. (налівае). Я за твоё здоровье! (п'е).

ГАННА. А я за тваё (п’е).

СВІСТУН. А я опять за твоё. (п'е).

ГАННА. Я ізноў за тваё (п'е).

СВІСТУН. А я ешчё за твое (п’е). Ну что-же ты прізадумалась? Пей!

ГЛННА. А ці не многа гэта будзе?

СВІСТУН. Нет! Нет! (Ганна п'е). Вот так. Ну, молодец, молодіца, черноброва, белоліца!

ГАННА. А праўда, што такі маладзец!

СВІСТУН. Верно, точно так! Ах ты мая душенька! (налівае). Ну, вып’ем ешче по одной.

ГАННА. А як буду п’яная?

СВІСТУН. Нічего, будет веселее, спаёш мне что-нібудь (Ганна п'е). Ах! ты моя черноброва (абымае яе). Ну спой мне что-нібудь.

ГАННА. Добра! (бярэцца пад бокі, прытопывае нагамі падыходзіць да Свістуна, каторы есць аладкі).