Выбрать главу
«Зараблю-такі грошай! Ці ж збагося казённых работ?!
А не выйдзе... Што ж, любая, Не ўпікну я ні словам нідзе, Як хтось іншы да шлюбу, Шчаслівейшы, цябе павядзе...»
Як пяшчотна вішанька цвіла!.. Мама, мама! Недарэчна, мусіць, I пытацца, ці ў сваім замустве Сапраўды шчаслівай ты была.
На тваім вясельным ручніку І сягоння галубы туркочуць, Што бярэцца сонцам свет сірочы, Як каханне падае руку.
I казалі, бачачы цябе У рабоце i ў гулянні, людзі: — От каго ўжо доля шчыра любіць, Трэба ўдасца ж гэткай харашбе! I ў руках яе — усё гарыць, A i з твару — ходь вады напіся, I каму ўжо, як не Мацяшысе, I спяваць, як птушцы на зары: Падрастаюць дзеткі, i мужык Працавіты, добры ды талковы...
Мама, мама! Дзе яна, падкова Шчасця-долі, на якой мяжы? Мук жыццё адважвала спаўна. Ты ж спявала, хоць душа балела. Не магла інакш ты. Не хацела, Каб пакута ўсім была відна.
Мацяркам бо вечна што пячэ? Каб адно былі ў здароўі дзеці, Каб адно было спакойна ў свеце,— Большага чаго жадаць яшчэ? Леты-зімы — вір ам-мітульгою... Hi таго здароўя, ні спакою...
Што чакае за крутой гарой — Выявіцца толькі на вяршыні. Птушка лёсу ўсё кругі вяршыла З паднябесся да зямлі сырой...
Як жыццё любіла, мама, ты, Як яму ты радавацца ўмела! Ты для ўсіх, як зорачка, гарэла Між будзёншчыны i гаркаты.
Успаміну светлы каласок: Ты вяртаешся таропка з поля, Малачай ды лебяда ў прыполе, A ў руцэ — рамонкі для дачок...
Пад замкамі для цябе была Азбука i мудрасць кніжных ісцін. Поўнілася ты, як сокам лісцік, Мудрасцю саўдзелу i цяпла.
Што вы з бацькам тут ні зажылі!.. Але вечна помнілі пра тое, Што павага — самае святое, Бо людзей з нас лепіць на зямлі.
Праз усё, што наканоўваў час, Праз надзей змярканні i дасвецці, Праз крывавы пот i боль па дзецях Вас вяла, трымала любасць вас.
Гэткіх душ не пакалечыць быт!.. І ў мяне ад вас перакананне, Што адзіна праца i каханне У жыцці апірышча i шчыт.
Хоць з гадамі ў голасе тваім Большала зажурынкі, матуля,— Голас твой — i суд мой, i атулле, Лепшае ўва мне згукана ім.
* А ты ж i не ведаеш, ма, што з табой адбылося, Не ведаеш нават, Што ўсё, з чым зжывалася ты, чым жыла, ад цябе адцялося...
Што раптам пайшлі ад цябе ўсе дарогі твае i сцяжыны, Пакінулі ўсе — Па пяклівай расе, па іржэўніку, па ажавінні. Што ўраз адступіліся i ад каленак тваіх, i ад рук тваіх грады, Адпрэчыўся кветнік, I нават над ранішнім полымем печы твая ўжо не ўлада. Не ўлада, не ўлада твая ўжо ані над дзяжою, aнi над дайнічкай, Навек, незваротна Пайшлі ад цябе ўжо i смага твая, i крынічка. Сышлі i піліпаўкі ўсе твае, мама, i спасы, А ты ж i не знаеш, Што цэлага свету знянацку не стала ў цябе ўжо. Hi свету, ні часу...
A ў тым, незамглёна далёкім, пад вернай аховай Любові i смутку Нявыказна велічна, ціха ў дуброве перадвечаровай. Разгалыя кроны варожаць змярканню ў задуме ўрачыстай.
Узнёсла. Харальна. Між бурага лісту яшчэ так багата зялёнага лісту. Яшчэ нам ні разу не сніліся войны нейтронныя. Поўнім Мяхі жалудамі. Яшчэ мы адзіна пра тое, што перад вачыма, i помнім. Вунь тата, вунь мама. А вунь i мы, дзеці. Заўзята збіраем Бурштын жалудовы. I тата лагодна ўсміхаецца маме. I мама жывая...
ТРЫ КАЛАСКІ ЛЮБОВІ I СМУТКУ
1 Вось i ўсё. I за Вечнаю Брамаю весніцы, За якімі душа ўмела ў сонцы пабыць...
Прымірыцца... Не прагнуць таго, што не здзейсніцца. Засяродзіцца: што тут шчэ змога рабіць?
Не ўціхай толькі, памяць мая здрасаваная. Прытаўчу, прытапчу безнадзей гадаўё...
Свецяць, мамачка, рукі Твае спрацаваныя. Мама, свеціць трывушчае сэрца Тваё...
2 А па начах ляцяць, як зёрны, знічкі... Ссаламянела месяца брыво. Гай амаўкае, слухае крынічку, Якая зноў спявае пра жніво.
Жніво, жніво! Высокая часіна Цяжкой натомы рук i свята душ, Ганараванне кожнай каласіны,— Цяпер яе ніякі глум не руш!
Яна, як чалавек, прайшла ўсё пекла, Жывою выйшла з павадку яна, Яе i падмароззе не падсекла, I суш яна змагла, i перуна!
I вось цяпер, на палявым улонні, Каб кожны працаўнік быў сыты, каб Лагоднеў свет — у шчырыя далоні Спаўна вяртае жыццяносны скарб.
А па начах спадаюдь долу знічкі. Усё празрысцей робіцца ў садах. Да ранку чуцен голас той крынічкі, Дзе з даўніх даўняў спеўпая вада...